22 лістапада ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін святой Цэцыліі, апякункі касцельнай музыкі і спеваў, а таксама музыкантаў і спевакоў. Гэты дзень акцэнтуе ўвагу на важнасці духоўнай музыкі, яе моцы і велічы. Гукі музычных інструментаў падчас святой Імшы ва ўсе часы набліжалі чалавека да Бога, дапамагалі адчуць веліч Усемагутнага, а кожная нота ўзносіла хвалу і праслаўленне да нябёсаў. Арганісты з вялікай ...
Читать далее »У Беларусі
Двое студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне сталі кандыдатамі да дыяканскага пасвячэння
16 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай Апякункі Гродзенскай дыяцэзіі, двое студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне сталі кандыдатамі да дыяканскага пасвячэння. Гэтыя студэнты – Яраслаў Казлоўскі з Гродзенскай дыяцэзіі і Андрэй Януль з Віцебскай дыяцэзіі. Кандыдатамі да прыняцця пасвячэння іх прызначыў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй на ранішняй малітве. Біскуп звярнуўся да іх з пастырскім словам, ...
Читать далее »З удзелам мітрапаліта Юзафа Станеўскага ў Навагрудку адбыўся IV малітоўны кангрэс у абарону жыцця і сям’і
З 15 па 17 лістапада ў парафіі св. Міхала Арханёла ў чацвёрты раз прайшоў малітоўны кангрэс у абарону жыцця і сям’і. Мэтай яго правядзення было прынесці пакаянне за грахі беларускага народа супраць жыцця і сям’і, бо “без пакаяння, няма збаўлення”. Арганізатарамі сустрэчы выступілі Дабрачынны фонд “Адкрытыя сэрцы”, Экспертная рада па справах абароны жыцця і сям’і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і парафія св. ...
Читать далее »У Гродзенскай семінарыі прайшоў дзень засяроджання
У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне быў праведзены чарговы дзень засяроджання для студэнтаў гэтай навучальнай установы. Рэкалекцыі правёў пробашч лідскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі а. Віталій Слука SP. Дні засяроджання дапамагаюць семінарыстам асвяжыць розум і памяць, нанова паразважаць над кірункам свайго жыцця, перагледзець прыярытэты, каб тыя, хто ідзе дарогай свайго паклікання, не страцілі яго сэнс і каштоўнасць. Прыводзячы прыклады ...
Читать далее »Беларускі рух сужэнскай духоўнасцi END (Equipes Notre-Dame) адзначыў свой 20-гадовы юбілей
Сёлета беларускі рух сужэнскай духоўнасцi END (Equipes Notre-Dame) адзначыў свой 20-гадовы юбілей. Як вынікае з назвы, яго гісторыя распачалася ў Парыжы. Святар прыносіць – дактрыну, сужэнцы – досвед. З нагоды 20-годдзя ўзгадваем рух сужэнскай духоўнасцi END У 1938 годдзе за парадай да айца Генры Каафарэля звярнулася адна замужняя жанчына. Святар пажадаў бачыць яе разам з мужам, для больш плённай працы над ...
Читать далее »У Гродне адбудзецца благаслаўленне пляцоўкі пад будаўніцтва новага касцёла
У нядзелю 10 лістапада ў Гродне адбудзецца благаслаўленне пляцоўкі пад будаўніцтва касцёла св. Піа, а таксама благаслаўленне крыжа. Пляцоўка знаходзіцца на вул. В. Саяпіна, 19, мікрараён Грандзічы (скрыжаванне непадалёк будынка пажарнай аварыйна-выратавальнай часткі МНС). Імша ў межах гэтай урачыстай падзеі пачнецца ў 12.00, яе ўзначаліць біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Запрашаюцца ўсе ахвотныя. Парафія св. Айца Піа ў Гродне пасведчанне аб ...
Читать далее »Арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч адзначыў у Адэльску 35-годдзе свайго біскупскага служэння
3 лістапада ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску – на сваёй малой радзіме – арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў Імшу падзякі за 35 гадоў біскупскага служэння. На літургіі ў парафіяльным касцёле сабраліся святары, шматлікія мясцовыя вернікі і госці. Пробашч кс. канонік Віктар Мыслюк, вітаючы прысутных, назваў вялікім гонарам для Адэльска тое, што сын гэтай зямлі стаў біскупам – ...
Читать далее »Будслаў: у Нацыянальным санктуарыі знялі страховачную канструкцыю, усталяваную пад купалам базылікі пасля пажару
31 кастрычніка з Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай знік яшчэ адзін заўважны след пажару, які здарыўся тут амаль чатыры з паловай гады таму, 11 мая 2021 года. Пробашч парафіі ў Будславе ксёндз Дзмітрый Дубовік нагадвае, што пасля пажару года тэхнічны стан купала касцёла быў ацэнены як перадаварыйны. «Праектам першачарговых прац была прадугледжана канструкцыя страхоўкі купала — металічная аснова, драўляны насціл ...
Читать далее »Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых салезіяне памаліліся за памерлых сабратоў
28 кастрычніка, напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых, па добрай традыцыі сабраты салезіяне разам з сёстрамі салезіянкамі і салезіянамі супрацоўнікамі наведалі могілкі і памаліліся за памерлых салезіянаў, якія калісьці неслі служэнне на нашай Бацькаўшчыне. На гэты раз салезіяне наведалі моглікі памерлых сабратоў у Ракаве, дзе знаходзіцца магіла Яна Такарскага. Пасля малітвы на могілках адбылася св. Імша за памерлых менавіта ў касцёле святой ...
Читать далее »Кармэліты запрашаюць юнакоў на сустрэчу ў Гудагай
Браты кармэліты босыя запрашаюць юнакоў, якія зацікаўлены кармэліцкім ордэнам на духоўную сустрэчу, якія пройдзе з 7 па 10 лістапада 2024 года ў Гудагаі. «Дарагі сябра! Калі хочаш дакрануцца да цішыні і ў супакоі сэрца распазнаваць свой жыццёвы шлях, прыязджай на сустрэчу да братоў кармэлітаў у Гудагай, дзе зможаш убачыць, як і чым жывуць манахі з гары Кармэль. Калі табе трэба ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!