На сайце Catholic.by з’явіўся афіцыйны зварот Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, у якім ён запрашае вернікаў маліцца за хутчэйшае выздараўленне Папы Францішка. Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Нядаўна мы адзначалі Сусветны дзень хворага, калі маліліся за ўсіх хворых і церпячых, а таксама за людзей, якія іх лечаць і апякуюцца імі. Хрыстус Пан сказаў: «Няспынна ...
Читать далее »У Беларусі
На Вішняўцы ў Гродне адбылася сустрэча кіраўнікоў руху «Маці ў малітве» Гродзенскай дыяцэзіі
Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй 15 студзеня 2025 года прызначыў кс. Валерыя Пупкевіча SCJ духоўным настаўнікам і мадэратарам руху «Маці ў малітве» для Гродзенскай дыяцэзіі, спадзеючыся, што гэтае служэнне прынясе духоўныя плёны і дапаможа ў фарміраванні маці гэтай дыяцэзіі. 8 лютага 2025 года ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне спаткаліся кіраўнікі руху Гродзеншчыны. Гэтае месца было выбрана не выпадкова. У ...
Читать далее »Надзея не падвядзе: Пасланне старшыні ККББ арцыбіскупа Станеўскага на Сусветны дзень хворага
«Надзея не падвядзе» (пар. Рым 5, 5) (і ўмацоўвае нас у скрусе) Умілаваныя браты і сёстры! Святы Ян Павел ІІ устанавіў Сусветны дзень хворага ў 1992 годзе. Гэты дзень штогод адзначаецца 11 лютага, калі ў Касцёле ўспамінаюць першае аб’яўленне Найсвяцейшай Панны Марыі ў Люрдзе. Гэтай ініцыятывай святы Ян Павел II заклікаў вернікаў да клапатлівай салідарнасці з тымі, хто чакае нашай ...
Читать далее »Маладыя кансэкраваныя асобы запрашаюцца на фармацыйную сустрэчу ў Пінск
З 24 па 26 лютага ў Пінску (будынак былой Вышэйшай духоўнай семінарыі) пройдзе фармацыйная сустрэча для маладых кансэкраваных асобаў, паведамляе grodnensis.by. Запіс і дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +37529 525-53-30 — с. Магдаліна Кулай Запіс працягваецца да 15 лютага. З мэтай лепшай арганізацыі сустрэчы запісвацца просяць загадзя.
Читать далее »Выніковы сінадальны дакумент перакладзены на беларускую мову
5 лютага 2025 года біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB прадставіў беларускі пераклад Выніковага дакумента ХVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў. Як паведамляе Catholicminsk.by, над перакладам з англійскай мовы працавалі Максім Фаміч і Анастасія Драгун. Рэдагаванне і праверку адпаведнасці арыгіналу выканаў ксёндз Ян Крэміс, старшыня Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла. «Жадаю ўсім нам не толькі пазнаёміцца з Выніковым ...
Читать далее »Успамін св. Яна Боска адзначылі ў Бараўлянах
31 студзеня ў салезіянскай парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах урачыста адзначылі літургічны ўспамін святога Яна Боска – заступніка моладзі і заснавальніка Таварыства святога Францішка Сальскага. Гэтая падзея сабрала парафіянаў, моладзь і сяброў салезіянскай сям’і, каб разам падзякаваць Богу за харызму святога Яна Боска, і натхніцца яго прыкладам. Цэнтральнай часткай святкавання стала Эўхарыстыя, якую ўзначаліў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства ў ...
Читать далее »У Іўі прайшоў фестываль “Gloria in excelsis Deo”
2 лютага ў Іўі адбыўся фестываль калядных спеваў “Gloria in excelsis Deo”. Ён прайшоў на Іўеўшчыне, месцы міжканфесійнай згоды і міру, у 22-і раз. Сёлета ў гэтым маштабным мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі розных парафій Іўеўшчыны, парафіі Божага Цела ў Мінску, вакальна-харавы ансамбль інтэрнацыянальнай музыкі “Прамень” Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур. Агульная колькасць удзельнікаў склала амаль 300 чалавек. Фестываль пачаўся святой Імшой, якую ...
Читать далее »Перанос святаў у літургічным календары: ці ёсць абавязак удзелу ў св. Імшы?
Камісія Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамантаў Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на чале з біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB перадае змест апублікаванай 23 студзеня «Нататкі» Дыкастэрыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамантаў адносна абавязку ўдзелу ў св. Імшы ў тым выпадку, калі абавязковае свята пераносіцца на іншы дзень. У дакуменце Святога Пасаду, падпісаным Прэфектам Дыкастэрыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардыналам Артурам ...
Читать далее »У Гродне на заканчэнне Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў прайшло экуменічнае набажэнства з удзелам біскупа Гуляя
25 студзеня ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя адбылося экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій. Яно было праведзена на заканчэнне Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў, які праходзіць штогод. У набажэнстве, якое ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, удзельнічалі прадстаўнікі Рыма-Каталіцкага Касцёла, Грэка-Каталіцкай Царквы, Праваслаўнай Царквы, Евангелічна-Лютэранскай Царквы, Царквы поўнага Евангелля “Жывое Слова”. Вітаючы прысутных, біскуп Гродзенскі нагадаў, што ідэя ...
Читать далее »Дом з Марыяй. Сведчанне сям’і Ашмонтас
Едучы на аўтамабілі ў бок Гродна, заўсёды любуюся прыгажосцю населеных пунктаў, іх велічнай архітэктурай, стракатымі вулкамі з адмысловымі дамамі. Асабліва прывабным для мяне здаецца аграгарадок Трабы, дзе магутным гмахам узвышаецца касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Неагатычная культавая пабудова ўражвае, прымушае на хвіліну затрымаць увагу на велічных сценах, адчуць Божую прысутнасць. Крыху далей можна заўважыць адмысловы ружовы дом, прысядзібную тэрыторыю якога ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!