У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ў 35-ы раз распачаўся навучальны год. У агульнай колькасці ў семінарыі 44 студэнты. Навучальны год, як заўсёды, адкрыўся рэкалекцыямі. Яны працягваліся тры дні, правёў іх кс. Януш Чарнамораў, які паходзіць з Лагішына і служыць пробашчам парафій у Нароўлі, Грушаўцы і Ельску (Пінская дыяцэзія). У межах рэкалекцый святар падзяліўся гісторыяй свайго паклікання і распавёў, ...
Читать далее »У Беларусі
У Навагрудку адбыліся пакаяльныя рэкалекцыі-малітва ў інтэнцыі народа Беларусі
Гэтыя адмысловыя духоўныя практыкаванні ў духу пакаяння сёлета з 5 па 7 верасня праводзіліся ўжо ў чацвёрты раз. Рэкалекцыі распачаліся святой Імшой у інтэнцыі ўміласціўлення Бога за грахі і знявагі. Аб гэтым маліўся біскуп Алег Буткевіч, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі. Іерарх узначаліў цэлебрацыю і прамовіў гамілію, у якой засяродзіў увагу ўдзельнікаў рэкалекцый на важнасці пакаяння і перапрашэння за грахі, а таксама ...
Читать далее »У Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай студэнты Мінскага тэалагічнага каледжа распачалі новы 2025/2026 навучальны год
Ёсць у Беларусі месцы, дзе Божая прысутнасць адчуваецца асаблівым чынам. Адно з іх – Будслаў. У невялічкую мясцовасць сцякаюцца пілігрымы з розных куткоў, каб падзяліцца з Нябеснай Матуляй клопатамі і турботамі, папрасіць дапамогі, падзякаваць за жыццёвы досвед. Папрасіць благаслаўлення на новы навучальны год, а таксама падзякаваць за 15 год актыўнай дзейнасці сваёй навучальнай ўстановы вырашылі таксама студэнты Мінскага тэалагічнага каледжа ...
Читать далее »У Ваверцы адзначылі з удзелам біскупа Андрэя Зноскі свята ўраджаю
31 жніўня парафія Перамянення Пана ў Ваверцы (Гродзенская дыяцэзія) адзначыла свята ўраджю. Імшу ў парафіяльнай святыні цэлебраваў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска. “Дажынкі”, свята ўраджаю, мясцовыя вернікі ладзяць у сваім старадаўнім касцёле ў апошнюю нядзелю лета ўжо чвэрць стагоддзя. На літургіі сабраліся шматлікія парафіяне і госці, сярод якіх былі працаўнікі сельскай гаспадаркі і кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Біскупа прывітаў у ...
Читать далее »Летняя Акадэмія EWTN: расце беларуская прысутнасць!
Eternal Word Television Network (EWTN) з’яўляецца адной з найбуйнешых каталіцкіх тэлекампаній у свеце. Ужо чацвёрты год запар яна арганізуе Летнюю Акадэмію для маладых каталіцкіх журналістаў. Падобна, як гісторыя ўзнікнення самой тэлекампаніі, Акадэмія пачалася з маленькай ініцыятывы. Некалькі чалавек сабралася на пару дзён у гаражы кіраўніка офіса EWTN, каб падзяліцца адзін з адным каштоўным досведам. Сёння Летняя Акадэмія EWTN праходзіць у ...
Читать далее »Новы катэхетычны год: шлях да духоўнага ўзрастання
Лічаныя дні аддзяляюць дзяцей і моладзь ад пачатку новага навучальнага года. Ужо хутка хлапчукі і дзяўчаты зноў сядуць за парты, каб працягнуць навуку. Аднак 1 верасня пачынаецца не толькі новы школьны навучальны год, але яшчэ і катэхетычны. Многія дзеці распачнуць таксама падрыхтоўку да Першай Святой Камуніі. Як добра падрыхтаваць дзіця да гэтай падзеі? Якая роля ў гэтым працэсе бацькоў? Якія ...
Читать далее »Гродзенскай семінарыі – 35 гадоў!
28 жніўня споўнілася 35 гадоў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. За час свайго існавання ўстанова падрыхтавала амаль 230 выпускнікоў, у тым ліку пяцярых біскупаў. І традыцыі навучання не спыняюцца: сёлета ў гродзенскую семінарыю было залічана яшчэ 11 навучэнцаў. У паваеннай Беларусі каталіцкіх навучальных установаў не існавала зусім. Кандыдаты на святарства мусілі навучацца або неафіцыйна, як у падпольнай семінарыі ксяндза Вацлава ...
Читать далее »Андрэй Жвірко: “Я набыў матацыкл, каб пілігрымаваць па касцёлах Беларусі”
Ёсць меркаванне, што ў касцёле няма мужчын, якія прыходзяць на святую Імшу па сваёй волі. Кагосьці прыводзіць жонка, іншага – мама або сястра, яшчэ некага – дачка. Прадстаўнікі моцнай паловы быццам адбываюць нядзельную павіннасць, стараюцца дагадзіць любімым жанчынам. Сутыкнуўшыся з такой думкай, захацелася яе абвергнуць. Паказаць, што не перавяліся яшчэ мужчыны-каталікі, якія пасля працы спяшаюцца на святую Імшу, дапамагаюць выконваць ...
Читать далее »Пастырскі ліст Старшыні Камісіі ККББ па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы біскупа Уладзіміра Гуляя на новы навучальны і катэхетычны год 2025/2026
Біскуп Уладзімір Гуляй Старшыня Камісіі ККББ па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы Пастырскі ліст на новы навучальны і катэхетычны год 2025/2026 Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры! Сёння ў нас апошняя нядзеля лета. Застаўся ў мінулым час заслужанага адпачынку, і вось мы з новымі сіламі, адноўленай энергіяй вяртаемся з водпускаў і канікул да звычайнага рытму працы, да выканання нашых ...
Читать далее »У Навагрудку прайшоў агульнабеларускі семінар служыцеляў Альфа-курса
22-24 жніўня ў Навагрудку адбыўся агульнабеларускі малітоўны семінар-канферэнцыя служыцеляў Альфа-курса пад дэвізам “Камунікацыя ў любові”. Семінар быў прысвечаны тэмам звязаным з правільным будаваннем і фарміраваннем каманды служыцеляў, дзеля больш плённага служэння і выканання місіі Паўсюднага Касцёла ў справе “Новай Евангелізацыі”. Так, паводле Божай волі сталася, што адзін з метадаў Новай Евангелізацыі – Альфа-курс, прыносіць добрыя плады ў паасобных парафіяльных супольнасцях ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!