У Беларусі

Дзень салезіянскай духоўнасці прайшоў у Смаргоні

14 лютага ў Смаргоні беларуская салезіянская сям’я сабралася разам на Дзень салезіянскай духоўнасці. Прадстаўнікі кожнай часткі салезіянскай сям’і Беларусі, а менавіта святары салезіяне, сёстры салезіянкі, салезіяне супрацоўнікі, ADMA і аніматары прыбылі ў парафію св. Міхала Арханёла, каб разам паразважаць над дэвізам Генеральнага настаяцеля салезіянскага таварыства ксяндза Фабіо Аттарда на 2026 год: “Тое, што Ён вам скажа, зрабіце”. Напачатку сустрэчы ўсіх ...

Читать далее »

Абвяшчае Евангелле за тысячы кіламетраў ад радзімы. Жыццё ксяндза з Індыі ў беларускай глыбінцы

У Ляхавіцкім раёне, у каталіцкай парафіі вёскі Дарава трэці месяц служыць святар з Індыі. Харалд Джуда Менезес з хрысціянскай сям’і, з дзяцінства марыў прысвяціць сябе веры. Скончыўшы семінарыю, быў накіраваны на служэнне ў Расію. Там правёў 20 гадоў. Цяпер новы этап, якому айцец з ордэну вербістаў рады. Тым больш, што парафіяне прынялі замежніка як роднага., паведамілі ў праграме «Беларусь.Навіны». Яшчэ ...

Читать далее »

Парафія ў Бялынічах запрашае далучыцца да ўдзелу ў навэнне перад урачыстасцю Маці Божай Бялыніцкай

Парафія ў Бялынічах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Магілёўскі дэканат) запрашае далучыцца да навэнны напярэдадні ўрачыстасці Маці Божай Бялыніцкай, Каралевы Беларусі. Пробашч парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах і кусташ санктуарыя ксёндз Юзаф Сярпейка кіруе вернікам Беларусі адмысловы зварот. Дарагія браты і сёстры, шаноўныя пілігрымы і ўсе людзі добрай волі! У гэтым годзе мы перажываем незвычайную духоўную ўрачыстасць — 265-годдзе каранацыі цудатворнага абраза ...

Читать далее »

Папа: плён духоўнага росту – увага да патрэб людзей і служэнне

Пантыфік заклікаў валанцёраў паглыбляць малітоўнае жыццё, быць сведкамі евангельскіх каштоўнасцяў і захоўваць увагу да актуальных патрэб людзей, творча адказваючы на іх. 14 лютага 2026 года Папа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі дэлегацыю найбуйнейшай у Італіі валанцёрскай канфедэрацыі “Misericordie”, якая дзейнічае з 1899 года і налічвае каля 670 тысяч членаў. Пантыфік адзначыў, што карані гэтага аб’яднання сягаюць у сярэднявечча і ўвасабляюць ...

Читать далее »

Беларускія святары ўзялі ўдзел у чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе

З 9 па 13 лютага ў Любліне (Польшча) прайшоў XVIII Чэмпіянат Еўропы сярод святароў па міні-футболе. У ім удзельнічалі і святары з Беларусі, у тым ліку з Гродзенскай дыяцэзіі. Ксёндз Анджэй Ганчар расказаў пра гэтую падзею: “Святарскае братэрства на футбольным полі: годны вынік Беларусі на чэмпіянаце Еўропы Чэмпіянат Еўропы сярод святароў па міні-футболе (футзале) — падзея, якая ўжо стала прыгожай ...

Читать далее »

Дамінікане з Магілёва запрашаюць да супольнага чытання Пасланняў св. Паўла Апостала падчас Вялікага посту

З папяльцовай серады, 18 лютага, дамінікане з Магілёва запрашаюць да супольнага чытання – слухання Пасланняў св. Паўла Апостала: Паслання да Рымлянаў і 1 і 2 Паслання да Карынцыянаў. Кантакт са св. Паўлам, можа дапамагчы нам глыбей пражыць перыяд Вялікага посту, і такім чынам добра падрыхтавацца да Вялікага Тыдня і Змёртвыхпаўстання Пана. Завяршэнне супольнага чытання і малітвы Словам плануецца 3 красавіка, ...

Читать далее »

У Гомелі развітваюцца з біскупам Казімірам Велікасельцам

Урачыстая святая Імша ў першы дзень развітання з біскупам Казімірам адбылася ўвечары 10 лютага. Духавенства Гомельскай вобласці, разам з католікамі Гомеля і прадстаўнікамі з парафій Гомельскай вобласці сабраліся разам на супольную малітву. Прыбыў таксама Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі. На пачатку святой Імшы пробашч парафіі кс. Аляксандр Канановіч прамовіў уступнае слова, у якім між іншым адзначыў: “Наш біскуп ...

Читать далее »

Ora et labora – гэтага дастаткова, аж да Неба

Ora et labora! – бадай, так трэба пачаць, калі пішаш пра біскупа Казіміра. Ён жыў паводле гэтага прынцыпу і заклікаў іншых – маліцца і працаваць. Калі ён не маліўся, не цэлебраваў святую Імшу – то займаўся бясконцымі перапіскамі і ўзгадненнямі з чыноўнікамі з нагоды будаўніцтва новага касцёлу ў Гомелі. Грошай на будаўніцтва ніколі не хапала. Тады ён, маючы і 75+, ...

Читать далее »

Падарожжа дылетанта па манаскім жыцці Беларусі

З нагоды дня кансэкраванага жыцця створаны фільм на медыя старонцы манаскіх супольнасцей Беларусі paklikanyja “Падарожжа па манаскім жыцці са спадаром Юрыям Жыгамонтам”. Гэты фільм расказвае і паказвае розныя цікавосткі пра манаскія супольнасці Беларусі, пра розныя асаблівыя месцы ў кляштары, якія ствараюць супольнасць. Запрашаем да прагляду.

Читать далее »

У Сапоцкіне прайшоў канцэрт калядных спеваў

1 лютага ў Сапоцкіне адбыўся канцэрт калядных спеваў, арганізаваны мясцовай парафіяй Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча ў супрацоўніцтве з мясцовым культурна-турыстычным цэнтрам, дзе прайшло гэтае мерапрыемства. Канцэрт, які праводзіцца ў Сапоцкіне ўжо некалькі гадоў, сабраў шмат удзельнікаў, ганаровым госцем стаў біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч. Пробашч сапоцкінскай парафіі кс. Антоні Абухоўскі, вітаючы прысутных, сказаў, што гэты канцэрт – ...

Читать далее »