«Касцёл, калі хоча належаць Хрысту, павінен быць Касцёлам благаслаўленняў, Касцёлам, які дае месца малым і крочыць як убогі з убогімі, месцам, дзе яны маюць прывілеяванае становішча» Папа Леў XІV Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Традыцыйна III нядзеля Вялікага посту, у Каталіцкім Касцёле Беларусі адзначаецца як Нацыянальны дзень «Карытас». З гэтай нагоды Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, ...
Читать далее »У Беларусі
Костёл Вознесения Девы Марии в Будславе просит о помощи
На рабочей встрече Президента Республики Беларусь А.Г.Лукашенко с представителями религиозных организаций были определены духовные центры страны. Таким центром Католического Костёла на территории Беларуси был определён костёл Вознесения Девы Марии в Будславе. При этом здание храма находится в ветхом состоянии и всё ещё нуждается в ремонте после пожара в 2021 году. Необходимы: инженерно-изыскательные, строительные работы по усилению фундамента, реконструкция временной крыши ...
Читать далее »У Пінску адбыліся велікапосныя рэкалекцыі для супрацоўнікаў Caritas Беларусь
3 2 па 4 сакавіка Пастаральны цэнтр Пінскай дыяцэзіі стаў на тры дні домам для супрацоўнікаў дабрачыннай каталіцкай арганізацыі Caritas, якія сабраліся са ўсёй Беларусі на велікапосныя рэкалекцыі. Духоўныя практыкаванні для супрацоўнікаў Caritas праводзіў ксёндз Станіслаў Вашкевіч SAC, пробашч касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Бярозе. Разам са сваімі супрацоўнікамі ў рэкалекцыях бралі ўдзел кіраўнікі Caritas у Беларусі: дырэктар Нацыянальнага Caritas Беларусь ...
Читать далее »Агульнабеларускія Велікапосныя рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Баранавічах
З 13 па 15 сакавіка ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія) пройдуць рэкалекцыі цвярозасці, арганізаваныя душпастырствам цвярозасці Беларусі. Арганізатары запрашаюць узяць у іх удзел усіх, каго так ці інакш сутыкнуўся з праблемай алкагольнай або наркатычнай залежнасці ў сваім жыцці ці ў сям’і. Адрас правядзення рэкалекцый: г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6 (Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага). Падрабязная інфармацыя па тэлефонах: +375 (33) ...
Читать далее »У гродзенскай катэдры адзначылі з удзелам біскупа Уладзіміра Гуляя свята св. Казіміра
4 сакавіка, у свята апекуна Гродзенскай дыяцэзіі святога каралевіча Казіміра, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася ўрачыстая Імша. Літургію цэлебраваў у інтэнцыі супольнасці дыяцэзіі біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, прысутнічала вялікая колькасць вернікаў. Імшы папярэднічала малітва Літургіі гадзін з удзелам канонікаў катэдральнага капітулу, апекуном якога таксама з’яўляецца святы Казімір. Перад пачаткам Імшы, звяртаючыся да прысутных, біскуп сказаў, што ...
Читать далее »Зарэгістравана Рэлігійная арганізацыя «Рымска-каталіцкая манаская абшчына «Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў»»
3 сакавіка 2026 года намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Сяргей Герасіменя ўрачыста ўручыў брату Алегу Шэнду OFMCap, вышэйшаму настаяцелю, Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі рэлігійнай арганізацыі «Рымска-каталіцкая манаская абшчына «Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў»». Супольнасць братоў капуцынаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі з’яўляецца адной з самых маладых, яе прысутнасць на нашай зямлі распачалася ў 1938 годзе ў невялічкай мясцовасці Пералом на ...
Читать далее »ІІ Міждыяцэзіяльная канферэнцыя Testis fidei et misericordiae прайшла ў Мінску
25 лютага ў будынку Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра адбылася ІІ Міждыяцэзіяльная канферэнцыя Testis fidei et misericordiae («Сведка веры і міласэнасці»), прысвечаная постацям двух благаслаўлёных мучанікаў — Германа Стэмпеня і Ахілеса Пухалы — айцоў францішканаў, якія служылі ў Івянцы і Пяршаях. Канферэнцыя, якую ўжо другі раз праводзіць Мінска-Магілёўская архідыяцэзія пры падтрымцы апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, прысвечана святарам, законным сёстрам ...
Читать далее »Рэкалекцыі «Выходныя з Духам Святым» аб’ядналі вернікаў з Дзятлава і Навагрудка
З 20 па 22 лютага ў Навагрудку адбыўся выязны ўік-энд «З Духам Святым», арганізаваны ў рамках альфа-курса, які цяпер праходзіць у парафіі ў Дзятлаве. Месцам правядзення духоўных практыкаванняў стаў Навагрудак, а правёў рэкалекцыіі пробашч парафіі Арханёла Міхала ў Навагрудку. На працягу трох дзён каля 30 удзельнікаў з Дзятлаўскага касцёла мелі магчымасць паглыбіцца ў тэму Святога Духа і Яго дзеяння ў ...
Читать далее »У гродзенскай семінарыі распачалі пост рэкалекцыямі
З 18 па 21 лютага для студэнтаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі першыя ў сёлетнім Вялікім посце рэкалекцыі. Як паведамляецца з семінарыі, рэкалекцыі дапамаглі больш ясна зразумець слова “пост”. Рэкалекцыі правёў пробашч мінскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла і святога Яўгена дэ Мазэно а. Пётр Бялевіч ОМІ. “Дзякуючы яго разважанням супольнасць семінарыі акунулася – нельга выкарыстаць іншага ...
Читать далее »Выдадзена Апостальская адгартацыя «Dilexi te» па-беларуску
Першая Апостальская адгартацыя Святога Айца Льва XIV выдадзена ў выдавецтве «Про Хрысто» пры падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі. Раней лічбавы тэкст адгартацыі быў змешчаны на партале ККББ catholic.by, а затым сайце Апостальскай Сталіцы vatican.va. Пераклад здзейсніла Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Святы Айцец ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!