Напярядадні ўрачыстасці Звеставання Пана, калі адзначаецца таксама Дзень святасці жыцця, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня ККББ, кіруе да вернікаў пастырскае слова. Пастырскае слова на ўрачыстасць Звеставання Пана Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Арцыбіскупа Юзафа Станеўскага «Вітай Марыя, поўная ласкі, Пан з Табою» (пар. Лк 1, 28) Умілаваныя браты і сёстры ў Хрысце! «Анёл, увайшоўшы да Марыі, сказаў: “Вітай, поўная ласкі, Пан з ...
Читать далее »У Беларусі
Адарацыя крыжа для моладзі ў духу Taize прайшла ў Гродне
21 сакавіка ў гродзенскім касцёле Адшукання Святога Крыжа прайшла адарацыя крыжа ў духу Taize для моладзі. Набажэнства праводзілася напярэдадні пятай нядзелі Вялікага посту – з гэтай нядзелі крыж, цэнтральны сімвал хрысціянства, у святынях закрываецца адмысловым палатном. Маладым вернікам, а таксама святарам іх парафій і законным сёстрам адарацыя давала магчымасць засяродзіцца, падумаць над сваім жыццём, нагадвала пра пакаянне, рыхтавала да ўспаміну ...
Читать далее »Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на V Нядзелю Вялікага посту напярэдадні ўрачыстасці Звеставання Пана
25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у чарговы раз будзе адзначацца Сусветны дзень святасці жыцця. З гэтай нагоды Каталіцкія Біскупы Беларусі кіруюць адмысловы Пастырскі ліст да духавенства, кансэкраваных асоб, вернікаў і ўсіх людзей добрай волі. Шаноўныя браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы, умілаваныя ў Хрысце Пану сёстры і браты! Сёння перажываем V Нядзелю Вялікага посту. Праз удзел у набажэнствах Вялікага посту ...
Читать далее »У ашмянскай парафіі прайшоў інсцэніраваны Крыжовы шлях
У межах Вялікага посту ў парафіі св. Арханёла Міхала ў Ашмянах адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях. У перыяд посту гэтае набажэнства нярэдка праводзіцца ў розных парафіях у такой форме, што дапамагае яскрава прадставіць апошні шлях Езуса Хрыста – ад асуджэння да Галготы. Удзельнікамі інсцэніроўкі былі дзеці і моладзь. “Гэтая пастаноўка стала асаблівай і вельмі кранальнай падзеяй, – кажа Наталля Ягела, называючы ...
Читать далее »Пастырскае слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на ўрачыстасць святога Юзафа
З нагоды надыходзячай урачыстасці святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе да духавенства і вернікаў сваё слова. Пастырскае слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, на ўрачыстасць святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Умілаваныя браты і сёстры ў Хрысце! 19 сакавіка ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўрачыстасць святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Для нас, хрысціянаў, першаю ...
Читать далее »“Святарства пачынаецца з глыбокіх адносін з Богам”: дзень засяроджання для святароў прайшоў у Гродзенскай дыяцэзіі
12 сакавіка адбыўся дзень засяроджання для святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэча прайшла ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, яе ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Гэты дзень засяроджання быў другім у межах сёлетняга Вялікага посту. У праграме была канферэнцыя “Вернасць святарскай ідэнтычнасці – фундамент добрай будучыні Касцёла”, з якой выступіў біскупскі вікарый па справах агульнага душпастырства ў Лідскім ...
Читать далее »Прадстаўнікі «Радыё Марыя Беларусь» прынялі ўдзел у Еўрапейскай сустрэчы ў Парыжы
З 2 па 5 сакавіка ў Парыжы адбылася Еўрапейская сустрэча «Радыё Марыя», у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі розных краін. Сярод удзельнікаў былі і прадстаўнікі «Радыё Марыя Беларусь». Сёння «Радыё Марыя» дзейнічае на пяці кантынентах — больш чым у 85 краінах свету, а вяшчанне вядзецца на 125 мовах. У гэтым годзе «Радыё Марыя Беларусь» адзначае 10-годдзе свайго вяшчання. Падчас сустрэчы адбыўся ...
Читать далее »Рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню паклікання, пройдуць у Гродзенскай семінарыі
З 27 па 29 сакавіка ў будынку Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі для юнакоў на тэму распазнання паклікання, паведамляе Catholic.by. Да ўдзелу запрашаюцца хлопцы, асабліва міністранты, ад 14 гадоў. Удзельнікі рэкалекцый атрымаюць магчымасць паразважаць над жыццёвым пакліканнем і яшчэ раз адказаць сабе на пытанне: «Да чаго мяне кліча Бог?». Хлопцы змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з ...
Читать далее »Пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на III нядзелю Вялікага посту — Нацыянальны дзень Caritas
«Касцёл, калі хоча належаць Хрысту, павінен быць Касцёлам благаслаўленняў, Касцёлам, які дае месца малым і крочыць як убогі з убогімі, месцам, дзе яны маюць прывілеяванае становішча» Папа Леў XІV Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Традыцыйна III нядзеля Вялікага посту, у Каталіцкім Касцёле Беларусі адзначаецца як Нацыянальны дзень «Карытас». З гэтай нагоды Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, ...
Читать далее »Костёл Вознесения Девы Марии в Будславе просит о помощи
На рабочей встрече Президента Республики Беларусь А.Г.Лукашенко с представителями религиозных организаций были определены духовные центры страны. Таким центром Католического Костёла на территории Беларуси был определён костёл Вознесения Девы Марии в Будславе. При этом здание храма находится в ветхом состоянии и всё ещё нуждается в ремонте после пожара в 2021 году. Необходимы: инженерно-изыскательные, строительные работы по усилению фундамента, реконструкция временной крыши ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!