З 27 па 29 сакавіка ў будынку Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі для юнакоў на тэму распазнання паклікання, паведамляе Catholic.by.
Да ўдзелу запрашаюцца хлопцы, асабліва міністранты, ад 14 гадоў.
Удзельнікі рэкалекцый атрымаюць магчымасць паразважаць над жыццёвым пакліканнем і яшчэ раз адказаць сабе на пытанне: «Да чаго мяне кліча Бог?».
Хлопцы змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі, выхавацелямі і духоўным айцом, а таксама больш даведацца аб праўдах веры і малітве.
Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Аб сваім удзеле арганізатары просяць паведаміць загадзя.
Падрабязней пра рэкалекцыі можна даведацца па тэл.: +375(33) 325-43-08 — ксёндз Павел.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
