22 лістапада гродзенскі дыяцэзіяльны хор “Cantate Domino” выступіў у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне са святочным канцэртам. У гэты дзень адзначаецца ўспамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі, а таксама гадавіна заснавання хору. Канцэрту папярэднічала святая Імша, якую цэлебраваў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. У цэлебрацыі ўдзельнічалі біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч і іншыя святары. У гаміліі ...
Читать далее »У Беларусі
У Навагрудку прайшлі рэкалекцыі «З Духам Святым» для слухачоў Альфа-курса
21-23 лістапада пра касцёле Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі “З Духам Святым”, для слухачоў Альфа-курса з трох парафій: Нароўля, Мінск-Уручча і Фаніпаль. Некалькі дзён былі вельмі інтэнсіўнымі і напоўненыя малітвамі, прапаведваннем Слова Божага пра Асобу Духа Святога, Эўхарыстыяй, прыняццем сакраманту пакаяння, працай у групах і шматлікімі сведчаннямі. Ладзіць рэкалекцыі дапамагалі служыцелі з Навагрудка, якія ў гэтым сезоне праводзяць ...
Читать далее »Слова Старшыні ККББ арцыбіскупа Станеўскага на ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету
Ва ўрачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, якое сёлета адзначаецца ў нядзелю 23 лістапада, Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе сваё слова да святароў, кансэкраваных асоб і ўсіх вернікаў. «Езус Хрыстус — Пераможца, Пан сусвету і Валадар!» Умілаваныя браты і сёстры ў Хрысце, сёння гэты спеў гучыць ва ўсіх каталіцкіх святынях, бо ў гэты дзень мы адзначаем урачыстасць Пана ...
Читать далее »Ліст рэктара міждыяцэзіяльнай семінарыі ў Гродне на ўрачыстасць Хрыста Валадара сусвету
Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры! Сёння мы адзначаем у літургіі Касцёла ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Вельмі хутка мы завершым чарговы літургічны год і распачнём новы. Падобным чынам і нашае жыццё складаецца з розных перыядаў і этапаў. Яшчэ крыху — і мы таксама завершым чарговы год нашага жыцця, у сувязі з чым у нас, напэўна, яшчэ шмат розных спраў ...
Читать далее »Адбылася першая сустрэча ў межах праекта павышэння кампетэнцыі духавенства і свецкіх супрацоўнікаў
17 лістапада ў Бараўлянах распачаўся новы этап фармацыйный праграмы, накіраваны на павышэнне кампетэнцыі духавенства і свецкіх супрацоўнікаў Беларусі ў душпастырскай і арганізацыйнай дзейнасці. Праграма аб’ядноўвае розныя пакліканні і формы служэння, прапаноўваючы сучасны падыход да падрыхтоўкі тых, хто нясе адказнасць за фарміраванне жывых і ўстойлівых хрысціянскіх супольнасцяў. Сустрэчу распачаў каардынатар праграмы ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB. У сваім слове ён падкрэсліў, што ...
Читать далее »Прэс-служба ККББ паведамляе пра вызваленне зняволеных святароў
Прэс-служба Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў сваім Паведамленні кіруе словы падзякі ўсім, хто спрычыніўся да вызвалення з калоніі зняволеных святароў: ксяндза Генрыха Акалатовіча і айца Анджэя Юхневіча OMI. Паведамленне прэс-службы ККББ «Праяві ласкавасць да свайго слугі, і буду жыць, і захоўваць Тваё слова» (Пс 119, 17). Дарагія браты і сёстры. Заахвочваючы да перажывання Юбілейнага года хрысціянства ― 2025, у сваёй ...
Читать далее »У гродзенскай семінарыі прайшла сустрэча для міністрантаў на тэму распазнання паклікання
15-16 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі дні засяроджання для міністрантаў на тэму распазнання паклікання. На духоўных практыкаваннях сабраліся міністранты розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама Мінска, Пінска і Баранавіч – у цэлым больш за 20 чалавек. Галоўнай думкай, над якой разважалі ўдзельнікі, быў верш з Евангелля паводле Мацвея: “І вось Я з вамі ва ўсе дні, ...
Читать далее »У Навагрудку прайшлі рэкалекцыі ў фармаце Альфа-курса
З 14 па 16 лістапада сцены гістарычнага рэкалекцыйнага дому пры касцёле Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку сталі месцам для асабістай сустрэчы з Божай ласкай. На працягу трох дзён тут ладзіліся рэкалекцыі пад назвай «Выходныя з Духам Святым», арганізаваныя ў фармаце папулярнага Альфа-курса. Гэтая духоўная ініцыятыва аб’яднала каля шасцідзесяці чалавек – вернікаў са сталіцы, з парафіі на Залатой Горцы, якія імкнуліся ...
Читать далее »У Навагрудку з удзелам Гродзенскага і Віцебскага біскупаў адбыўся V Малітоўны кангрэс ProLife
З 7 па 9 лістапада пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) ў пяты раз прайшоў малітоўны кангрэс у абарону жыцця і сям’і. Мэтай яго правядзення было пакаянне за грахі беларускага народа супраць ненароджанага жыцця і традыцыйных хрысціянскіх сямейных каштоўнасцей. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» і навагрудская парафія святога Міхала Арханёла. На кангрэсе сабраліся актывісты руху ...
Читать далее »На сустрэчы ўдзельніц Асацыяцыі Святой Сям’і абмяркоўвалі месца жанчын у Касцёле
З 7 па 9 лістапада ў Шчучыне прайшла сустрэча для жанчын, якія належаць да Асацыяцыі Святой Сям’і. Асацыяцыя дзейнічае пры Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. На сустрэчы разважалі над тэмай “Месца жанчыны ў супольнасці Касцёла”. Айцец Андрэй Агель SP у межах разважання адзначыў, што ў Касцёле жанчыны адыгрываюць важную ролю. Па яго словах, іх дзейнасць паказвае, што Касцёл – ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!