У Беларусі

Біскупы Беларусі запрашаюць Папу Льва XIV наведаць краіну

Падчас галоўных урачыстасцей у санктуарыі ў Будславе каталіцкія біскупы Беларусі запрасілі Льва XIV здзейсніць апостальскі візіт у краіну. Запрашэнне Пантыфіку было агучана падчас урачыстасцей у гонар Маці Божай Будслаўскай 5 ліпеня 2025 года. Імшу, якую трансліравалі YouTube-канал нацыянальнага санктуарыя і Трэці канал дзяржаўнага тэлебачання, узначаліў старшыня епіскапату, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Запрашаем і з нецярпеннем чакаем Папу Льва XIV у Беларусі ...

Читать далее »

Шлях з церняў і ружаў. Сведчанне сястры Тэрэсіны Стэх

Прыгожы летні вечар. Мы прыехалі ў мястэчка Гудагай. У апошніх промнях сонца зіхацяць крыжы на касцёле, а на адлегласці стаіць невялікі дом, у якім жывуць сёстры-кармеліткі. Па прасторнай пляцоўцы бегае сабака. Заўважыўшы гасцей, ён пачынае брахаць. Як толькі пачынаю гладзіць яго па мяккай поўсці, чацвераногі ахоўнік кляштара заціхае, робіцца рахманым і падатлівым. Вось адчыняюцца металічныя дзверы і да мяне выходзіць ...

Читать далее »

Беларускія біскупы сустрэліся з новапрызначаным Нунцыем Іньяцыё Чэффаліа

26 чэрвеня ў сядзібе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускага епіскапату з новапрызначаным Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Іньяцыё Чэффаліа, які нядаўна прыбыў у Беларусь. Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ад імя беларускіх біскупаў прывітаў прадстаўніка Папы Льва XIV. Арцыпастыр расказаў пра Касцёл у Беларусі «з яго радасцямі і турботамі, аднак заўсёды верны Евангеллю і Традыцыі Касцёла ў ...

Читать далее »

Зварот арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ў сувязі са святкаваннем урачыстасці Маці Божай Будслаўскай

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі кіруе Зварот да вернікаў ў сувязі са святкаваннем урачыстасці Маці Божай Будслаўскай.         Зварот Арцыбіскупа Юзафа Станеўскага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх       Біскупаў Беларусі ў сувязі са святкаваннем урачыстасці Маці Божай Будслаўскай Шаноўныя браты ў біскупскім служэнні, святары, манаскія асобы, семінарысты! Любыя дзеці, дарагая моладзь, браты і сёстры ў Хрысце, ...

Читать далее »

Кс. Віктар Гайдукевіч SDB атрымаў ступень доктара кананічнага права ў Мюнхене

Каталіцка-тэалагічны факультэт Універсітэта Людвіга-Максіміліяна ў Мюнхене (Ludwig-Maximilians-Universität München), аднаго з найстарэйшых і найбольш аўтарытэтных універсітэтаў Еўропы, афіцыйна прысвоіў ступень доктара кананічнага права (Dr. iur. can.) кс. Віктару Гайдукевічу SDB, які паходзіць з Беларусі і з’яўляецца членам Таварыства Святога Францішка Сальскага (Салезіяне кс. Боска). Рашэнне было прынята пасля паспяховага завяршэння поўнага курса доктарскай падрыхтоўкі і абароны дысертацыі ў галіне кананічнага права. ...

Читать далее »

“Прыйшоў у футбол, але шчасця там не знайшоў”: пра шлях ад футбола да святарства ў шчырай размове з братам Сяргеем Гусарам

26 красавіка 2025 года ў Маладзечне былы гулец мінскага МТЗ-РIПА і слонімскага «Камунальніка» Сяргей Гусар прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне. Bet News шчыра паразмазмаўляў з братам Сяргеем, многія былыя аднаклубнікі якога яшчэ працягваюць выступленні, пра футбол, ягоны жыццёвы шлях і шлях да Бога. — Брат Сяргей, калі ўвогуле ў ваша жыццё прыйшоў футбол? — Напэўна, калі мне было 5-6 гадоў. Мой тата ...

Читать далее »

Заклік да міру і лагатып Юбілейнага года: працэсію Божага Цела ў Іўі ўпрыгожылі кветкавыя дываны

У нядзелю 22 чэрвеня ў Іўі адбылася працэсія Божага Цела па горадзе з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста, якая адзначалася трыма днямі раней. Нам паведамляюць пра гэта так: “У дзень працэсіі цэнтральная плошча горада становіцца арт-пляцоўкай незвычайнай формы сакральнага мастацтва: прыгожых, але, на жаль, недаўгавечных дываноў з кветак. Пялёсткі кветак, сабраныя ў непаўторныя яскравыя дываны, – даніна, ...

Читать далее »

“Езус ідзе з вамі”: у Гродне стартавалі Агульнабеларускія дні моладзі

20 чэрвеня ў парафіi Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне пачаліся Агульнабеларускія дні моладзі. Дэвіз форуму – “Мы – пілігрымы надзеі”, ён сугучны з дэвізам Юбілейнага 2025 года – “Пілігрымы надзеі”. На сустрэчу прыбыло каля 600 маладых людзей з усіх дыяцэзій Касцёла на Беларусі, большая частка з Гродзенскай. Ад імя ўсёй супольнасці мясцовага Касцёла ўдзельнікаў прывітаў у парафіяльнай святыні біскуп Гродзенскі Уладзімір ...

Читать далее »

У Навагрудку адбылася пешая пілігрымка да старажытнай капліцы святога Антонія

У суботу, 14 чэрвеня, адбылося пешае паломніцтва з Навагрудка ў старажытную драўляную капліцу ў Мількавічах для ўшанавання святога Антонія Падуанскага. Пілігрымка сабрала вернікаў рознага ўзросту, якія на працягу пешага шляху маліліся і праслаўлялі Бога спевам. Асноўную колькасць пілігрымаў складалі міністранты касцёла Святога Арханёла Міхала з Навагрудка. Кульмінацыяй паломніцтва была адпустовая св. Імша, якая сабрала вернікаў з Ліды, Ваўкавыска, Бярозаўкі, Гродна, ...

Читать далее »

Біскуп Уладзімір Гуляй удзяліў сакрамант бежмавання ў Астраўцы

Сёлета свята Спаслання Духа Святога было па-асабліваму ўрачыстым, бо падчас святой Імшы адбыўся сакрамант канфірмацыі (бежмавання). У гэты дзень у святыні было мнагалюдна. 111 вернікаў з парафіі Адшукання Святога Крыжа і парафіі Святых Космы і Дам’яна, якія доўгі час рыхтаваліся да гэтага важнага кроку ў сваім жыцці былі благаслаўлёны і мірапамазаны ксяндзом біскупам Гродзенскай дыяцэзіі Уладзімірам Гуляем падчас святой Імшы, ...

Читать далее »