Кроў Хрыста, збаўленне душаў чыстцовых, — выбаў нас. Умілаваныя браты і сёстры ў Хрысце! Учора, 1 лістапада, у паўсюдным Каталіцкім Касцёле мы адзначалі ўрачыстасць усіх святых. Безумоўна, першым святым і настаўнікам святасці быў і ёсць Езус Хрыстус — адзіны наш Збаўца. Мы дзякуем Богу за сведчанне веры безлічы святых і благаслаўлёных, таксама і з нашага краю, якія выбралі Хрыста, пацвердзілі ...
Читать далее »У Беларусі
Пасланнік Папы ў Мінску: размова аб візіце Льва XIV
У Мінску абмеркавалі перспектывы візіту Папы ў Беларусь і ўмацаванне дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой у складаным геапалітычным кантэксце. Сустрэча кіраўніка Беларускай Праваслаўнай Царквы Мітрапаліта Веніяміна са спецыяльным пасланнікам Папы Льва XIV, кардыналам Клаўдыё Гуджэроці, якая адбылася 27 кастрычніка 2025 года, стала важным знакам працягу дыялогу паміж дзвюма канфесіямі. Ватыканскі іерарх прыбыў у Беларусь для ўдзелу ва ўрачыстасцях ...
Читать далее »Папскі пасланнік сустрэўся ў Мінску з кіраўніком Беларусі
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў кардыналам Клаўдыё Гуджэроці. Іерарх наведвае Беларусь у якасці спецыяльнага пасланніка Пантыфіка для ўдзелу ва ўрачыстасцях з нагоды 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі. Яна была заснавана 25 кастрычніка 1925 года і цяпер з’яўляецца адной з чатырох каталіцкіх дыяцэзій у Беларусі, ахопліваючы тэрыторыю Брэсцкай і Гомельскай абласцей. Падчас сустрэчы, якая адбылася 27 кастрычніка 2025 ...
Читать далее »Кардынал Гуджэроці падчас Імшы ў пінскай катэдральнай базыліцы: «Нас цікавіць вечнасць»
25 кастрычніка падчас святкавання галоўных урачыстасцей 100-годдзя Пінскай дыяцэзіі, якія праходзілі ў пінскай катэдральнай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і будынку былой семінарыі, святую Імшу ўзначаліў і гамілію прамовіў спецыяльны пасланнік Папы Льва XIV кардынал Клаўдыё Гуджэроці, Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў. Сваю гамілію высокапастаўлены іерарх распачаў першымі словамі Папы Льва XIV, якія Пантыфік прамовіў да сабраных на Плошчы ...
Читать далее »Ад музыкі – да шлюбу. Сведчанне сям’і Плюта
Бог прыводзіць чалавека да веры рознымі спосабамі: праз незвычайныя сітуацыі, “выпадковых” людзей, рэлігійную літаратуру, хобі. Усемагутны выбірае найбольш зручны шлях для кожнай асобы. У гэтым ёсць свая ўнікальнасць і прыгажосць. Мінчук Аляксандр Плюта нарадзіўся ў каталіцкай сям’і. Галоўным правадніком у веры для яго была бабуля Яніна Іванаўна, якая клапацілася пра рэлігійнае станаўленне ўнука. Маленькі Саша наведваў нядзельныя і святочныя святыя ...
Читать далее »У Бараўлянах адбылося ўрачыстае завяршэнне года фармацыі для духавенства Беларусі
20 кастрычніка 2025 года ў прыходскім доме парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах прайшло ўрачыстае завяршэнне іннавацыйнай фармацыйнай праграмы па павышэнні кампетэнцый духавенства Беларусі. Праграма, што цягам усяго года аб’ядноўвала святароў і манаскіх асобаў, стала прасторай інтэнсіўнага супрацоўніцтва і духоўнага росту. Удзельнікі бралі ўдзел у сустрэчах і канферэнцыях у галіне менеджменту, псіхалогіі, кананічнага і грамадзянскага права і этыкі, а ...
Читать далее »Кусташ гудагайскага санктуарыя ўдзельнічаў у дыялогавай пляцоўцы “Сям’я як каштоўнасць у сучасным свеце”
Айцец Аркадзь Куляха OCD, пробашч гудагайскай парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі і кусташ гудагайскага санктуарыя, узяў удзел у раённай дыялогавай пляцоўцы “Сям’я як каштоўнасць у сучасным свеце”, якая прайшла ў Астраўцы. Як паведамляе ostrovets.by, на мерапрыемстве абмяркоўваліся наступныя пытанні: якія каштоўнасці важныя для вопытных у сямейным плане пар і для моладзі; ці перашкаджаюць сацсеткі сямейнаму жыццю; які наказ хацелі б ...
Читать далее »Арцыбіскуп Станеўскі ў Ватыкане: час для візіту Папы ў Беларусь настаў
16 кастрычніка 2025 года Папа Леў XIV прыняў на прыватнай аўдыенцыі арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, які ўручыў яму афіцыйнае запрашэнне наведаць Беларусь. Сустрэча старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з Пантыфікам працягвалася каля паўгадзіны ў сяброўскай і сонечнай атмасферы, паінфармаваў іерарх у інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі “Vatican News”. Арцыбіскуп Станеўскі ахарактарызаваў Льва XIV як чалавека глыбокай веры, разважлівага, спакойнага, які ўмее ўважліва ...
Читать далее »Арцыбіскуп Станеўскі віншуе ўсіх матуль Беларусі з Днём маці
14 кастрычніка, калі ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, віншуе ўсіх матуль са святам. Дарагія нашы матулі! Сёння, у ваша свята, я вас віншую і шчыра дзякую вам за вашу пяшчоту і любоў, за перададзены дзецям Божы дар жыцця, за недаспаныя ночы і мацярынскую малітву, за самую дарагую ў ...
Читать далее »У Барунах з удзелам біскупа Гродзенскага адзначылі гадавіну ўскладання карон на цудадзейны абраз Маці Божай
10-11 кастрычніка ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Суцяшальніцы засмучаных у Барунах прайшлі адпустовыя ўрачыстасці. Нагодай да іх правядзення стала гадавіна ўскладання карон на цудадзейны барунскі абраз. Ускладанне карон адбылося 12 кастрычніка 2024 г., яго здзейсніў біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч, які год таму прыняў адпаведнае рашэнне. Адпустовым урачыстасцям папярэднічала навэнна, якая праходзіла ў санктуарыі на працягу дзевяці тыдняў і ў межах ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!