У Беларусі

Біскуп Уладзімір Гуляй прызначыў студэнтаў гродзенскай семінарыі акалітам і кандыдатам да пасвячэння

17 верасня біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй прызначыў студэнтаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне акалітам і кандыдатам да прыняцця сакрамэнту святарства. Акалітам стаў студэнт пятага курса Ян Каськевіч, кандыдатам да пасвячэння – студэнт шостага курса Дзмітрый Роўны. Адпаведны абрад быў здзейснены на Імшы, якую біскуп цэлебраваў у капліцы семінарыі. У гаміліі іерарх падкрэсліў, што Касцёл — гэта “найперш супольнасць жывога ...

Читать далее »

Адпустовая ўрачыстасць Адшукання Святога Крыжа адбылася ў астравецкай парафіі

14 верасня ў астравецкай парафіі Адшукання Святога Крыжа адбылася адпустовая ўрачыстасць, у якой прынялі ўдзел святары з Астравецкага і суседніх дэканатаў. Кс. Юзаф Багдзевiч, кс. Яўген Ціхан, кс. Аркадзь Куляха, кс. Віктар Захарэўскі, кс. Алег Шпень, кс. Алег Пятрашка, кс. Павел Гардзейчык, кс. Антоні Казлоўскі, кс. Юзаф Занеўскi, кс. Антоні Адамовіч канцэлебравалi святую Імшу. Узначаліў літургію кс. Ігар Лашук з ...

Читать далее »

«Пакліканыя» — новая медыйная прастора кансэкраваных Беларусі

З радасцю хочам прадставіць новую медыйную прастору манаскіх супольнасцей у Беларусі. Калі вам цікава гісторыя манаства. Калі хочаце будаваць сваё прадстаўленне пра гэтае жыццё не на міфах і ўяўленнях. Калі задаваліся пытаннем пра сэнс гэтага паклікання і яго штодзённасць. Калі хочаце даведацца пра колькасць і разнастайнасць кансэкраванага жыцця ў Беларусі, то запрашаем вас на нашыя старонкі.   Instagram TikTok YouTube

Читать далее »

Прэзідэнт Беларусі прыняў даверчыя граматы Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Іньяцыё Чэффаліа

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 верасня прыняў даверчыя граматы новых паслоў, якія прыбылі з дыпламатычнай місіяй у Беларусь. У іх ліку і новы Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа. Звяртаючыся да дыпламатаў, Прэзідэнт запэўніў, што ў Беларусі заўсёды рады тым, хто нацэлены на ўмацаванне мастоў дружбы, паважае народ і суверэнітэт Беларусі. Ён падкрэсліў, што ў Беларусі ў міры і ...

Читать далее »

Семінарыст Уладзіслаў Варвашэвіч MSF даў вечныя манаскія абяцанні ў супольнасці місіянераў Святой Сям’і

8 верасня, калі прыпадае свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, — знакавы дзень у Кангрэгацыі Місіянераў Святой Сям’і. Традыцыйна штогод у гэтае марыйнае свята адбываецца прынясенне манаскіх абяцанняў. У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Казімежу Біскупім (Польшча) беларускі семінарыст Уладзіслаў Варвашэвіч MSF прынёс сваё жыццё у дар Марыі ў форме вечных манаскіх абяцанняў. Даючы Богу вечныя абяцанні чысціні, убоства і паслухмянасці, законнікі ...

Читать далее »

У гродзенскі касцёл Найсвяцейшага Адкупіцеля ўнесены рэліквіі св. Герарда Маеллы

7 верасня ў касцёл гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля былі ўрачыста ўнесены рэліквіі св. Герарда Маеллы. Унясенне рэліквій здзейсніў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Святы Герард, культ якога цяпер развіваецца на Гродзеншчыне, належаў да Ордэну рэдэмптарыстаў, якія служаць у гэтай парафіі. Святы валодаў незвычайнай харызмай, з’яўляецца памочнікам у споведзі і апекуном тых, хто хоча мець дзяцей. У гаміліі на Імшы ў парафіяльным ...

Читать далее »

У гродзенскай семінарыі распачаўся новы навучальны год

У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ў 35-ы раз распачаўся навучальны год. У агульнай колькасці ў семінарыі 44 студэнты. Навучальны год, як заўсёды, адкрыўся рэкалекцыямі. Яны працягваліся тры дні, правёў іх кс. Януш Чарнамораў, які паходзіць з Лагішына і служыць пробашчам парафій у Нароўлі, Грушаўцы і Ельску (Пінская дыяцэзія). У межах рэкалекцый святар падзяліўся гісторыяй свайго паклікання і распавёў, ...

Читать далее »

У Навагрудку адбыліся пакаяльныя рэкалекцыі-малітва ў інтэнцыі народа Беларусі

Гэтыя адмысловыя духоўныя практыкаванні ў духу пакаяння сёлета з 5 па 7 верасня праводзіліся ўжо ў чацвёрты раз. Рэкалекцыі распачаліся святой Імшой у інтэнцыі ўміласціўлення Бога за грахі і знявагі. Аб гэтым маліўся біскуп Алег Буткевіч, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі. Іерарх узначаліў цэлебрацыю і прамовіў гамілію, у якой засяродзіў увагу ўдзельнікаў рэкалекцый на важнасці пакаяння і перапрашэння за грахі, а таксама ...

Читать далее »

У Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай студэнты Мінскага тэалагічнага каледжа распачалі новы 2025/2026 навучальны год

Ёсць у Беларусі месцы, дзе Божая прысутнасць адчуваецца асаблівым чынам. Адно з іх – Будслаў. У невялічкую мясцовасць сцякаюцца пілігрымы з розных куткоў, каб падзяліцца з Нябеснай Матуляй клопатамі і турботамі, папрасіць дапамогі, падзякаваць за жыццёвы досвед. Папрасіць благаслаўлення на новы навучальны год,  а таксама падзякаваць за 15 год актыўнай дзейнасці сваёй навучальнай ўстановы вырашылі таксама студэнты Мінскага тэалагічнага каледжа ...

Читать далее »

У Ваверцы адзначылі з удзелам біскупа Андрэя Зноскі свята ўраджаю

31 жніўня парафія Перамянення Пана ў Ваверцы (Гродзенская дыяцэзія) адзначыла свята ўраджю. Імшу ў парафіяльнай святыні цэлебраваў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска. “Дажынкі”, свята ўраджаю, мясцовыя вернікі ладзяць у сваім старадаўнім касцёле ў апошнюю нядзелю лета ўжо чвэрць стагоддзя. На літургіі сабраліся шматлікія парафіяне і госці, сярод якіх былі працаўнікі сельскай гаспадаркі і кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Біскупа прывітаў у ...

Читать далее »