9 студзеня арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Язафата ў Сапоцкіне, які ў снежні пацярпеў ад пажару.
Пробашч сапоцкінскай парафіі кс. Антоні Абухоўскі азнаёміў іерарха з ходам прац па аднаўленні касцёла. Сярод іншага пробашч адзначыў, што парафіяне актыўна ўключыліся ў аднаўленне святыні – яна займае ў іх жыцці важнае месца.
Арцыбіскуп запэўніў пробашча, што памятае ў сваіх малітвах аб гэтай парафіяльнай супольнасці, якая сутыкнулася з такім вялікім выпрабаваннем. Ён пажадаў, каб шмат людзей добрай волі ўжо ў бліжэйшы час прыйшло на дапамогу і падтрымала ахвяраваннямі, працай і малітвай сапоцкінскіх вернікаў і справу аднаўлення святыні.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!