Архив меток: Сапоцкін

Курс на тэму сузалежнасці пройдзе ў Сапоцкіне

З 7 па 9 чэрвеня ў рэкалекцыйным доме “Міласэрнасць” у Сапоцкіне (Гродзенская дыяцэзія) адбудзецца курс “Ратаваць ці ратавацца”, паведамляе grodnensis.by. Удзельнікі будуць знаёміцца з праблемай сузалежнасці разам са святаром. “Калі чалавек п’е, то перажывае пекла. Але яшчэ цяжэй ягонай сям’і, таму што яна перажывае гэтае пекла на цвярозую галаву”, – адзначаюць арганізатары мерапрыемства. Курс правядзе а. Аляксандр Жарнасек МІС. Пачатак ...

Читать далее »

Урачыстасць у гонар св. Язафата адбылася з удзелам біскупа Гродзенскага ў Сапоцкіне

12 лістапада ў парафіі ў Сапоцкіне адзначылі адпустовую ўрачыстасць у гонар св. Язафата Кунцэвіча. На Эўхарыстыі сабраліся шматлікія парафіяне і духавенства, прысутнічаў і біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, які ўзначаліў Імшу. Пробашч парафіі кс. Антоні Абухоўскі, вітаючы прысутных, падкрэсліў, што Язафат Кунцэвіч прысвяціў сваё жыццё справе адзінства хрысціян. Таму пробашч заклікаў вернікаў да малітвы за адзінства і мір паміж народамі і ...

Читать далее »

Вернікі з Сапоцкіна прайшлі па вуліцах разважаючы стацыі Крыжовага шляху

Па традыцыі ў пятніцу перад Пальмовай нядзеляй – сёлета 8 красавікa – вернікі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча, несучы на плячах крыж, прайшлі вуліцамі Сапоцкіна, разважаючы над мукай і смерцю Езуса Хрыста. Шматлікія парафіяне – дзеці, моладзь і дарослыя – у гэты дзень праз удзел у набажэнстве далі сведчанне сваёй прывязанасці да Крыжа Езуса Хрыста. Падчас ...

Читать далее »

«Канікулы з Богам» для дзяцей прайшлі ў Сапоцкіне

22-30 чэрвеня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне адбыліся летнія “канікулы з Богам” для дзяцей. Галоўнай тэмай адпачынку для наймалодшых парафіян былі словы “Я сябар Пана Бога”. У адпачынку праграма кожнага дня ўключала супольную малітву, Эўхарыстыю або адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту і катэхезу. У «канікулах з Богам» прынялі ўдзел  56 дзяцей. Падчас канікул дзеці мелі ...

Читать далее »

Дзень засяроджання для супрацоўнікаў «Карытас» прайшоў у Сапоцкіне

23 кастрычніка ў Доме міласэрнасці ў Сапоцкіне для супрацоўнікаў Рэлігійнай місіі «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі быў праведзены дзень засяроджання, паведамляе grodnensis.by. Дырэктар дабрачыннай арганізацыі кс. Раман Рачко запрасіў на сустрэчу кс. Валерыя Быкоўскага, пробашча парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах, які такім чынам стаў духоўным настаўнікам на дні засяроджання. Святар звярнуў увагу на ...

Читать далее »

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі