12 лістапада ў парафіі ў Сапоцкіне адзначылі адпустовую ўрачыстасць у гонар св. Язафата Кунцэвіча.
На Эўхарыстыі сабраліся шматлікія парафіяне і духавенства, прысутнічаў і біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, які ўзначаліў Імшу.
Пробашч парафіі кс. Антоні Абухоўскі, вітаючы прысутных, падкрэсліў, што Язафат Кунцэвіч прысвяціў сваё жыццё справе адзінства хрысціян. Таму пробашч заклікаў вернікаў да малітвы за адзінства і мір паміж народамі і ў кожнай сям’і.
У гаміліі а. Анджэй Ядкоўскі CSsR (пробашч парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля з Дзевятоўкі) заахвоціў сапоцкінскіх парафіян, да трываласці ў веры і яе яскравага сведчання паміж людзьмі, на ўзор апекуна іх парафіі — святога Язафата Кунцэвіча, мучаніка за веру і еднасць хрысціян.
Імша завяршылася выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту і эўхарыстычнай працэсіяй вакол касцёла.
для друку