8 сакавіка ў гродзенскай катэдры арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу з нагоды Міжнароднага жаночага дня. У гаміліі ён павіншаваў прысутных жанчын са святам, пажадаў ім Божага благаслаўлення і поспехаў у жыцці. Іерарх нагадаў, што, хаця гэтае свята не з’яўляецца касцёльным, тым не менш у гэты дзень Касцёл моліцца ў інтэнцыях жанчын. Арцыбіскуп адзначыў, што, паколькі сёлета 8 сакавіка ...
Читать далее »У Беларусі
Арцыбіскуп Кандрусевіч у Папяльцовую сераду: “Вялікі пост – падарожжа, у якім карабель Касцёла плыве ў порт уваскрашэння”
Пра тое, што Вялікі пост з’яўляецца часам ласкі, навяртання і хрысціянскай надзеі, нагадаў вернікам арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч у Папяльцовую сераду, 5 сакавіка. У гэты дзень, якім распачаўся сёлетні Вялікі пост, арцыбіскуп цэлебраваў Эўхарыстыю ў дзвюх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі – сваёй роднай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску і парафіі Святога Духа ў Гродне. У гаміліі іерарх адзначыў, што ...
Читать далее »Дзень засяроджання для дзяўчат прайшоў у кляштары кармэлітак у Адамавічах
У кляштары сясцёр кармэлітак Дзіцяткі Езуса ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат) адбыўся дзень засяроджання для дзяўчат. Тэмай абмеркавання быў сакрамэнт хросту. Праграма сустрэчы ўключала канферэнцыю, святую Імшу, адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту. Удзельніцы мелі магчымасць узгадаць, што хрост – пачатак хрысціянскага жыцця чалавека, знак адзінства з Езусам. Яны разважалі над пытаннямі, што дае хрост і што значыць быць ахрышчаным чалавекам. Адна з удзельніц ...
Читать далее »Спадчына ўсяго Касцёла: 25-годдзе беатыфікацыі назарэтанак з Навагрудка
25 гадоў таму ў Ватыкане адбылася беатыфікацыя благаслаўлёнай сястры Марыі Стэлы і дзесяці яе паплечніц з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, якія служылі і прынялі мучаніцкую смерць у Навагрудку ў гады Другой сусветнай вайны. “Вы – спадчына ўсяго Хрыстовага Касцёла на ўсе часы”, — казаў пра навагрудскіх мучаніц Папа Ян Павел ІІ падчас беатыфікацыйнай Імшы, якую цэлебраваў 5 сакавіка ...
Читать далее »Сустрэча маладых кансэкраваных асобаў прайшла ў Пінску
24 па 26 лютага ў будынку былой Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску адбылася сустрэча маладых кансэкраваных асобаў пад назвай “Пілігрымы надзеі”. На сустрэчы сабраліся кансэкраваныя асобы з розных месцаў Беларусі. Ксёндз Андрэй Рылка правёў для ўдзельнікаў экскурсію па былой семінарыі і катэдральнай святыні, узгадаў цікавыя факты з жыцця беларускіх святых і Божых слугаў – такіх як Андрэй Баболя, Зыгмунт Лазінскі. ...
Читать далее »Глядзець у адным кірунку. Сужэнцы Дудко пра знаёмства, адносіны і служэнне
Класік рускай літаратуры Леў Талстой у творы “Ганна Карэніна” зазначыў такую думку: “Усе шчаслівыя сем’і падобныя адна да адной, а кожная нешчаслівая сям’я няшчасная па-свойму”. У пэўны перыяд гэтае сцвярджэнне мяне вельмі зачапіла, прымусіла задумацца над многімі пытаннямі. Безумоўна, паняцце “сямейнае шчасце” даволі шырокае і складаецца з розных рэчаў. Некаторым парам для шчасця дастаткова ўсмешкі, добрага слова, іншым жа такіх ...
Читать далее »Адбылася фармацыйная сустрэча для катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі
23-24 лютага ў Гродне адбылася фармацыйная сустрэча для катэхетаў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі. Як і раней, сустрэчу арганізаваў Аддзел каталіцкага навучання і выхавання Гродзенскай курыі. У межах мерапрыемства адбыліся канферэнцыі, з якімі выступіў кс. Павел Раманоўскі, дэкан Ашмянскага дэканату і пробашч парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Граўжышках. Нагадаўшы, што Юбілейны 2025 год у Каталіцкім Касцёле праходзіць пад ...
Читать далее »Касцёл будзе такім, якімі будзем мы: размова з арцыбіскупам
Падчас нядаўняга візіту ў Ватыкан старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі падзяліўся сваім бачаннем будучыні Касцёла і яго ролі ў сучасным грамадстве. Інтэрв’ю арцыбіскупа Юзафа Станеўскага для Vatican News адбылося ў Рыме, куды ён прыбыў для правядзення шэрагу важных сустрэч з прадстаўнікамі Святога Пасада, 21 лютага 2025 года. У шчырай размове іерарх адказаў на найбольш актуальныя пытанні, што тычацца касцельнага ...
Читать далее »У Шчучынскай бальніцы благаславілі памяшканні адноўленага аддзялення
18 лютага ў Шчучынскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылося ўрачыстае адкрыццё інфекцыйнага аддзялення пасля рамонту. У цырымоніі ўдзельнічалі ганаровыя госці на чале са старшынёй Шчучынскага райвыканкама Аляксеем Садоўскім і персанал бальніцы. Двое святароў, каталіцкі і праваслаўны, здзейснілі благаслаўленне памяшканняў адноўленага аддзялення. Каталіцкі Касцёл прадстаўляў пробашч мясцовай парафіі а. Аляксандр Махнач SP. Затым усе ахвотныя маглі ўбачыць, у якіх умовах будзе праходзіць ...
Читать далее »Якар надзеі. Пра паліятыўную дапамогу ў размове з айцом Паўлам Раманчуком
Чалавек спрадвеку імкнецца да шчасця, якое для кожнага складаецца з розных рэчаў. Асоба стараецца быць паспяховай, карыстацца павагай, забяспечыць сябе ў матэрыяльным плане, мець шырокае кола сяброў, шмат падарожнічаць. Аднак усе гэтыя рэчы становяцца другараднымі і неістотнымі, калі прыходзіць хвароба. Яна ламае прадуманы сцэнарый жыцця, уносіць карэктывы ва ўспрыманне свету, а часам заганяе ў дэпрэсію. Сур’ёзныя праблемы са здароўем могуць ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!