У Шчучынскай бальніцы благаславілі памяшканні адноўленага аддзялення

18 лютага ў Шчучынскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылося ўрачыстае адкрыццё інфекцыйнага аддзялення пасля рамонту.

У цырымоніі ўдзельнічалі ганаровыя госці на чале са старшынёй Шчучынскага райвыканкама Аляксеем Садоўскім і персанал бальніцы.

Двое святароў, каталіцкі і праваслаўны, здзейснілі благаслаўленне памяшканняў адноўленага аддзялення. Каталіцкі Касцёл прадстаўляў пробашч мясцовай парафіі а. Аляксандр Махнач SP.

Затым усе ахвотныя маглі ўбачыць, у якіх умовах будзе праходзіць лячэнне пацыентаў і праца медперсаналу.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

для друку для друку