У Беларусі

У якасці Велікодных дэкарацый у Навагрудку будуць выкарыстаныя творы вядомага мастака-манументаліста

Ва ўсіх касцёлах у Беларусі кожны год рыхтуючыся да Пасхі, вернікі аздабляюць храмы, робяць святочныя дэкарацыі прысвечаныя пакутам і смерці Збаўцы, а гэта перш за ўсё імправізаваная цямніца і магіла Езуса. Сакральная прастора набывае зусім іншы, незвычайны характар задумы кожнага верніка на тую цану, якую заплаціў Езус Хрыстус, дзеля таго, каб тыя хто паверыў і прыняў Яго, былі збаўлены. Гэты ...

Читать далее »

Велікодны эфір 2025 на беларускім тэлебачанні

Белтэлерадыёкампанія ў эфіры двух агульнанацыянальных тэлеканалаў арганізуе прамыя трансляцыі шэрагу набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі. Акрамя таго, трансляцыя Пасхальнай Вігіліі будзе весціся з касцёла Святога Духа ў Віцебску. 17 красавіка, Вялікі чацвер: тэлеканал «Беларусь 3» 19.00 — святая Імша Вячэры Пана. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага ...

Читать далее »

Перад Вялікаднем у Гродне адбыўся абед для маламаёмных

15 красавіка ў Гродне з нагоды набліжэння ўрачыстасці Уваскрасення Пана адбыўся абед для маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства. Як і кожны год, абед прыгатавалі манахіні Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) разам з валанцёрамі пры падтрымцы дабрачыннага каталіцкага таварыства “Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі. Пасілак благаславіў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Таксама прысутнічалі дырэктар таварыства “Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі кс. Віталій ...

Читать далее »

У Бараўлянах адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях

11 красавіка ў бараўлянскай парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў адбыўся тэатралізаваны Крыжовы шлях. Крыжовы шлях (лац.: Via Crucis) — гэта адно з найважнейшых хрысціянскіх набажэнстваў, якое паказвае шлях Езуса Хрыста на Галгофу. Яго карані бяруць свой пачатак у часах ранняга хрысціянства, але сучасная форма сфарміравалася дзякуючы малітоўнай практыцы і гістарычным падзеям. Ужо ў IV стагоддзі хрысціяне Ерусаліма ўшаноўвалі месцы, звязаныя ...

Читать далее »

Часовы павераны Апостальскай Сталіцы ў Беларусі здзейсніў адкрыццё старажытнай крыпты пад касцёлам у Навагрудку

12 красавіка ў Навагрудку была ўрачыста адкрытая крыпта-капліца Адарацыі, якую здзейсніў ксёндз прэлат Кшыштаф Сэрока, часовы павераны па справах Апостальскай Сталіцы ў Беларусі. Святкаванне распачалося ў 19:00 з урачыстага ўнясення і пасвячэння абразоў святых Пятра і Паўла, якія намаляваў і падарыў касцёлу св. Арханёла Міхала, вядомы мастак, спадар Сяргей Грыневіч. Пасля адбылася цэлебрацыя Эўхарыстычнай Ахвяры, якую ўзначаліў прадстаўнік Ватыкану. У ...

Читать далее »

Камунікат аб дазволе біскупа для свецкіх вернікаў, якія жадаюць самастойна праводзіць рэкалекцыі

№  02 / КБК / 25 «08» красавіка 2025 г. КАМУНІКАТ аб абавязковым дазволе біскупа месца для свецкіх вернікаў, якія жадаюць самастойна або ў супрацоўніцтве са святаром праводзіць рэкалекцыі Апошнім часам у Каталіцкім Касцёле на Беларусі назіраецца новая практыка абвяшчэння рэкалекцый свецкімі людзьмі самастойна або ў супрацоўніцтве са святаром. Сапраўды на моцы прынятых сакрамэнтаў хросту і канфірмацыі свецкія вернікі маюць ...

Читать далее »

Малітоўны рух Апостальства дапамогі душам чысцовым запрашае на дзень засяроджання

12 красавіка ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца дзень засяроджання для ўдзельнікаў малітоўнага руху Апостальства дапамогі душам чысцовым з горада Мінска і Мінскай вобласці, а таксама для ўсіх жадаючых, хто хоча сваімі малітвамі дапамагчы душам чысцовым і людзям канаючым. Праграма: 10:45 — урачысты ўваход у Юбілейную святыню, малітва; 11:00 — Канферэнцыя «Чысцец у зямным жыцці» (ксёндз канонік ...

Читать далее »

У Сапоцкіне прайшлі велікапосныя рэкалекцыі для супрацоўнікаў таварыства “Caritas”

З 1 па 3 красавіка ў Доме міласэрнасці ў Сапоцкіне адбыліся рэкалекцыі для супрацоўнікаў дабрачыннага каталіцкага таварыства “Caritas” у Беларусі. Збірацца на духоўныя разважанні ў перыяд Вялікага посту ўжо стала традыцыяй для працаўнікоў таварыства. Сёлета рэкалекцыі арганізавала “Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі на чале з яго дырэктарам кс. Віталіем Дабраловічам. Правёў іх кс. Андрэй Зайко, які працуе ў касцёльным судзе Гродзенскай дыяцэзіі. ...

Читать далее »

Вернікі адэльскай парафіі здзейснілі пілігрымку ў гродзенскую катэдру

Вернікі парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску здзейснілі пілігрымку ў гродзенскую катэдру св. Францішка Ксаверыя, якая знаходзіцца ў шэрагу святыняў, аб’яўленых юбілейнымі ў межах Юбілейнага 2025 года, за наведванне якіх можна атрымаць адпуст. Колькасць пілігрымаў склала больш за 30 чалавек. Вернікаў суправаджаў іх пробашч кс. канонік Віктар Мыслюк. У катэдры пілігрымы ўдзельнічалі ў святой Імшы, якую цэлебраваў біскуп эмерыт ...

Читать далее »

Вялікі чацвер — свята ўсіх святароў. Віншуем!

Вялікі чацвер — гэта ўспамін устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства. Гэта дзень, у які больш, чым любы іншы дзень года, у нас ёсць магчымасць усвядоміць, наколькі мы абавязаны святарам. Сёння накіроўваем нашы пажаданні для ўсіх біскупаў і святароў, якія служаць у Беларусі.   Паважаныя біскупы і святары! У гэты дзень, калі Езус падаў нам прыклад найвышэйшай пакоры і любові, мы ...

Читать далее »