У Беларусі

“Сабрала дзяцей Беларусі Хрыстова Абранніца.” Спатканне рухаў і супольнасцяў адбылося ў Будславе

Стала ўжо добрай традыцыяй, што першага мая з розных куточкаў Беларусі едуць у Будслаў пілігрымы. Удзельнікі рухаў і супольнасцяў збіраюцца ля стоп Божай Маці, каб разам, як дзеці адной вялікай сям’і, правесці час у малітве, добрых размовах і сумесным адпачынку. Сустрэча распачалася выстаўленнем Найсвяцейшага Сакраманту і ружанцовым набажэнствам. Разважанні над радаснымі таямніцамі падрыхтавалі ўдзельнікі Легіёну Марыі і Жывога Місійнага Ружанца. ...

Читать далее »

Быць лаўцамі людзей. Пра святароў-блогераў і інтэрнэт-евангелізацыю

Некалькі месяцаў таму мне давялося рабіць інтэрв’ю з выкладчыцай каледжа. Жанчына доўга адмаўлялася ад такой прапановы. “Знайдзіце кагосьці іншага. Потым толькі плётак не абярэшся. Будуць казаць, што захацела сябе прарэкламаваць”. З такой пазіцыяй я сустракаюся даволі часта. Людзі баяцца асуджэння, палохаюцца аб’ектыва, не хочуць выглядаць смешна, недарэчна, нягегла. Аднак час дыктуе свае правілы. На сённяшні дзень кожны, хто толькі пажадае, ...

Читать далее »

Цешуся, што магу праславіць Бога талентам. Цікавае захапленне 14-гадовай Аліны

Аліна Заплеціна – падлетак. Дзяўчына ходзіць у школу, спявае ў парафіяльным хоры, вядзе каталіцкі Тік-Ток блог. А калі застаецца вольны час, піша абразы. Сваю першую ікону яна стварыла мінулай вясной, маючы 13 гадоў. Гэта быў абраз Маці Божай Вострабрамскай. Сур’ёзная не па гадах Аліна прызнаецца, што ёй вельмі блізкі культ Божай Міласэрнасці. “Маці Божая Вострабрамская, па іншаму – Маці Міласэрнасці, ...

Читать далее »

Студэнты гродзенскай семінарыі наведалі віцебскую катэдру

26-27 красавіка студэнты прапедэўтычнага курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне са сваім мадэратарам кс. Паўлам Скубам здзейснілі падарожжа ў віцебскую катэдру на ўрачыстасць Божай Міласэрнасці. Віцебскі катэдральны касцёл носіць тытул Езуса Міласэрнага. Урачыстасць Божай Міласэрнасці святкавалася 27 красавіка, у наступную пасля Вялікадня нядзелю. У катэдры на святой Імшы, якую узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, семінарысты памаліліся за памерлага Папу ...

Читать далее »

Пра самы запамінальны Вялікдзень

З Вялікаднем у кожнага з нас звязаныя цёплыя ўспаміны. Штогод таямніца Уваскрасення Хрыста ўспрымаецца па-рознаму. Галоўнае хрысціянскае свята адзначаецца ў звыклым сямейным коле. Падаецца, што кожны год усё паўтараецца: рэзурэкцыйная святая Імша, сумеснае спажыванне страваў, святкаванне ў сямейным коле. Аднак многія адзначаюць, што ў памяці застаюцца нетыповыя моманты, якія праходзяць праз усё жыццё. Вялікдзень якога года вам запомніўся больш за ...

Читать далее »

Камунікат аб літургічных прадпісаннях у сувязі са смерцю Папы Францішка

У сувязі са смерцю Папы Францішка Камісія Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі выдала Камунікат аб літургічных прадпісаннях. 1. Цэлебрацыя Імшы за памерлага Папу Пасля смерці Папы пажадана цэлебраваць святыя Імшы ў яго інтэнцыі ў кожным касцёле і капліцы. Аднак іх характар не павінен засланяць пасхальны характар бягучага літургічнага перыяду. Варта адзначыць, што цэлебрацыя святых ...

Читать далее »

Паведамленне Апостальскай нунцыятуры ў сувязі са смерцю Папы Францішка

Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь у сувязі са смерцю Папы Францішка кіруе адмысловае Паведамленне. Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам паведамляе, што 21 красавіка 2025 года, у 07.35, адышоў да Бога Святы Айцец Папа Францішак. У Апостальскай Нунцыятуры будзе адкрыта Кніга спачуванняў для афіцыйных прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь, Дыпламатычных місій і Міжнародных Арганізацый у Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікоў рэлігійных супольнасцяў. ...

Читать далее »

Крыжовы шлях вуліцамі горада і адкрыццё дзвярэй “Вялікага Тыдня” – у Смаргоні прайшлі велікапостные рэкалекцыі (+відэа)

  З 11 па 13 красавіка ў смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла адбыліся велікапостныя рэкалекцыі, якія правёў для вернікаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Рэкалекцыйны трыптых змяшчаў у сабе тры тэмы: Крыж, як знак нашайга збаўлення любові Бога да нас; Споведзь – сакрамэнт паяднання і аднаўлення; Касцёл – месца, дзе Бог жывы. У першы дзень рэкалекцый адбыўся штогадовы ...

Читать далее »

У якасці Велікодных дэкарацый у Навагрудку будуць выкарыстаныя творы вядомага мастака-манументаліста

Ва ўсіх касцёлах у Беларусі кожны год рыхтуючыся да Пасхі, вернікі аздабляюць храмы, робяць святочныя дэкарацыі прысвечаныя пакутам і смерці Збаўцы, а гэта перш за ўсё імправізаваная цямніца і магіла Езуса. Сакральная прастора набывае зусім іншы, незвычайны характар задумы кожнага верніка на тую цану, якую заплаціў Езус Хрыстус, дзеля таго, каб тыя хто паверыў і прыняў Яго, былі збаўлены. Гэты ...

Читать далее »

Велікодны эфір 2025 на беларускім тэлебачанні

Белтэлерадыёкампанія ў эфіры двух агульнанацыянальных тэлеканалаў арганізуе прамыя трансляцыі шэрагу набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі. Акрамя таго, трансляцыя Пасхальнай Вігіліі будзе весціся з касцёла Святога Духа ў Віцебску. 17 красавіка, Вялікі чацвер: тэлеканал «Беларусь 3» 19.00 — святая Імша Вячэры Пана. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага ...

Читать далее »