«Адкрытасць на жыццё з адказным мацярынствам і бацькоўствам з’яўляецца праектам, які Стварыцель упісаў у сэрцы і целы мужчын і жанчын, з’яўляецца місіяй, якую Пан давярае сужонкам і іх любові». Папа Францішак, була Spes Non Confundit, 9. Шаноўныя браты ў святарстве, кансэкраваныя асобы, умілаваныя ў Хрысце Пану сёстры і браты! 1. У чарговы раз у нашым жыцці Божы Провід дазваляе нам ...
Читать далее »У Беларусі
У Лідзе прайшла сустрэча ўдзельнікаў руху “Легіён Марыі”
22 сакавіка ў лідскім фарным касцёле Узвышэння Святога Крыжа прайшла сустрэча ўдзельнікаў руху “Легіён Марыі” Гродзенскай дыяцэзіі. Нагодай да сустрэчы была ўрачыстасць Звеставання Пана, якая святкуецца 25 сакавіка. На сустрэчы прысутнічаў духоўны кіраўнік удзельнікаў руху кс. Віталій Валюк. У межах сустрэчы адбыліся спецыяльныя малітвы руху “Легіён Марыі”, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, святая Імша, салодкі стол. На адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту ў шэрагі ...
Читать далее »Ліст на ІІІ нядзелю Вялікага посту. Нядзеля Карытас
Дарагія браты і сёстры! Мы ўсе разам з вамі перажываем чарговы Вялікі пост. Як вядома, гэта – асаблівы час магчымасцяў для ўзбагачэння свайго духоўнага жыцця. Прымаючы ўдзел у набажэнствах, прыступаючы да святых сакрамантаў, мы наталяемся Божай ласкай. Становімся моцнымі духоўна. Каб адкінуць далей ад сябе подступы злога духа, мы звяртаем сваю ўвагу на дабравольнае адрачэнне ад нейкіх прыемнасцяў. Мы посцім. ...
Читать далее »У Гродне прайшоў капітул Францішканскага ордэну свецкіх
14-15 сакавіка ў Гродне прайшоў Нацыянальны капітул Францішканскага ордэну свецкіх у Беларусі. У яго межах адбыліся выбары нацыянальнага настаяцеля, намесніка і дарадчыкаў. Настаяцельніцай абралі Людмілу Свойчык з Гродна, намеснікам – Крысціну Лісай, таксама з Гродна, дарадчыкамі – Ірыну Руткоўскую з Маладзечна і Марыну Кажаронак з Мінска. Таксама была прадстаўлена справаздача дзейнасці Нацыянальнай рады ордэну, адбыліся набажэнствы, канферэнцыі, дыскусіі на тэму ...
Читать далее »Біскуп Гродзенскі прызначыў студэнтаў семінарыі лектарамі, акалітамі і кандыдатамі да дыяканскага пасвячэння
9 сакавіка, у Першую нядзелю Вялікага посту, біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй прызначыў некалькіх студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне лектарамі, акалітамі і кандыдатамі да дыяканскага пасвячэння. Лектарамі і акалітамі сталі адпаведна студэнты трэцяга і чацвёртага курсаў семінарыі, кандыдатамі да пасвячэння – студэнты пятага курса. Урачысты абрад адбыўся ў капліцы семінарыі на святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі, у прысутнасці рэктара ...
Читать далее »Арцыбіскуп Кандрусевіч цэлебраваў у гродзенскай катэдры Імшу з нагоды Міжнароднага жаночага дня
8 сакавіка ў гродзенскай катэдры арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу з нагоды Міжнароднага жаночага дня. У гаміліі ён павіншаваў прысутных жанчын са святам, пажадаў ім Божага благаслаўлення і поспехаў у жыцці. Іерарх нагадаў, што, хаця гэтае свята не з’яўляецца касцёльным, тым не менш у гэты дзень Касцёл моліцца ў інтэнцыях жанчын. Арцыбіскуп адзначыў, што, паколькі сёлета 8 сакавіка ...
Читать далее »Арцыбіскуп Кандрусевіч у Папяльцовую сераду: “Вялікі пост – падарожжа, у якім карабель Касцёла плыве ў порт уваскрашэння”
Пра тое, што Вялікі пост з’яўляецца часам ласкі, навяртання і хрысціянскай надзеі, нагадаў вернікам арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч у Папяльцовую сераду, 5 сакавіка. У гэты дзень, якім распачаўся сёлетні Вялікі пост, арцыбіскуп цэлебраваў Эўхарыстыю ў дзвюх парафіях Гродзенскай дыяцэзіі – сваёй роднай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску і парафіі Святога Духа ў Гродне. У гаміліі іерарх адзначыў, што ...
Читать далее »Дзень засяроджання для дзяўчат прайшоў у кляштары кармэлітак у Адамавічах
У кляштары сясцёр кармэлітак Дзіцяткі Езуса ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат) адбыўся дзень засяроджання для дзяўчат. Тэмай абмеркавання быў сакрамэнт хросту. Праграма сустрэчы ўключала канферэнцыю, святую Імшу, адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту. Удзельніцы мелі магчымасць узгадаць, што хрост – пачатак хрысціянскага жыцця чалавека, знак адзінства з Езусам. Яны разважалі над пытаннямі, што дае хрост і што значыць быць ахрышчаным чалавекам. Адна з удзельніц ...
Читать далее »Спадчына ўсяго Касцёла: 25-годдзе беатыфікацыі назарэтанак з Навагрудка
25 гадоў таму ў Ватыкане адбылася беатыфікацыя благаслаўлёнай сястры Марыі Стэлы і дзесяці яе паплечніц з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, якія служылі і прынялі мучаніцкую смерць у Навагрудку ў гады Другой сусветнай вайны. “Вы – спадчына ўсяго Хрыстовага Касцёла на ўсе часы”, — казаў пра навагрудскіх мучаніц Папа Ян Павел ІІ падчас беатыфікацыйнай Імшы, якую цэлебраваў 5 сакавіка ...
Читать далее »Сустрэча маладых кансэкраваных асобаў прайшла ў Пінску
24 па 26 лютага ў будынку былой Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску адбылася сустрэча маладых кансэкраваных асобаў пад назвай “Пілігрымы надзеі”. На сустрэчы сабраліся кансэкраваныя асобы з розных месцаў Беларусі. Ксёндз Андрэй Рылка правёў для ўдзельнікаў экскурсію па былой семінарыі і катэдральнай святыні, узгадаў цікавыя факты з жыцця беларускіх святых і Божых слугаў – такіх як Андрэй Баболя, Зыгмунт Лазінскі. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!