Велікодны эфір 2025 на беларускім тэлебачанні

Белтэлерадыёкампанія ў эфіры двух агульнанацыянальных тэлеканалаў арганізуе прамыя трансляцыі шэрагу набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі. Акрамя таго, трансляцыя Пасхальнай Вігіліі будзе весціся з касцёла Святога Духа ў Віцебску.

17 красавіка, Вялікі чацвер:

тэлеканал «Беларусь 3»

  • 19.00 — святая Імша Вячэры Пана. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі.

18 красавіка, Вялікая пятніца:

тэлеканал «Беларусь 3»

  • 23.00 — набажэнства Крыжовага шляху з рымскага Калізея.

19 красавіка, Вялікая субота

тэлеканалы «Беларусь 4 Віцебск» і «Віцебск»:

  • 21.00 — святая Пасхальная вігілія. Трансляцыя з касцёла Святога Духа ў Віцебску;

тэлеканал «Беларусь 1»:

  • 21.45 — святая Пасхальная вігілія. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі;

20 красавіка, Вялікдзень:

тэлеканал «Беларусь 1»:

  • 8.40 — віншаванне Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага;

тэлеканал «Беларусь 3»:

  • 15.20 — «Размовы пра духоўнае»;
  • 15.30 — благаслаўленне Папы Францішка «Гораду і свету».

Для зручнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі 17 і 19 красавіка трансляцыі з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі будуць суправаджацца сурдаперакаладам.

Catholic.by

для друку для друку