Дзяўчат 15+ запрашаюць у Наваполацк на дзень засяроджання

Сёстры з супольнасці Змёртвыхпаўстання Пана, якія нясуць служэнне ў Наваполацку (Віцебская дыяцэзія), запрашаюць на дзень засяроджання дзяўчат, пачынаючы з 15-гадовага ўзросту.

Сустрэча пройдзе 24–25 студзеня пры кляштары сясцёр змёртвыхпаўстанак і будзе прысвечана тэме «Радасць».

Пачатак — 24 студзеня (пятніца), 20.00

Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефоне: +375 (29) 812 26 24 — сястра Магдалена

Адрас: г. Наваполацк, вул. Якуба Коласа, 52

Арганізатары просяць удзельніц узяць з сабой Біблію.

Catholic.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі