Рух «Маці ў малітве» ў Гродзенскай дыяцэзіі атрымаў свайго кіраўніка

Рух «Маці ў малітве» ў Гродзенскай дыяцэзіі атрымаў свайго кіраўніка. Ім стаў ксёндз Валерый Пупкевіч з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (мікрараён Вішнявец). Яго заданнем будзе каардынаваць дзейнасць Руху ў межах Гродзенскай дыяцэзіі, дбаючы пра хрысціянскую фармацыю маці.

Варта адзначыць, што кс. Валерый Пупкевіч прыналежыць да ордэна ксяндзоў-сэрцанаў і паходзіць з парафіі св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Паставах.

15 студзеня біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй уручыў ксяндзу Валерыю дэкрэт намінацыі на гэтае важнае служэнне ў дыяцэзіі.

Жадаем ксяндзу Валерыю плённай працы на адказнай пасадзе.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі