Архив меток: Гродзенская дыяцэзія

Душпастырства цвярозасці правядзе ў Тракелях сямейную сустрэчу

Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі арганізуе сямейную сустрэчу, якая пройдзе з 21 па 23 жніўня ў дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях. Праграма: 21 жніўня, пятніца 17.00 – прыбыццё, рэгістрацыя, размяшчэнне; 19.00 – святая Імша; 20.00 – вячэра. 22 жніўня, субота 05.00 – 08.30 – спаборніцтвы па рыбнай лоўлі; 08.45 – ранішняя малітва; 09.00 – снеданне, кава-паўза; 11.00 – канферэнцыя; 13.00 – абед; ...

Читать далее »

У Тракелях прайшла сустрэча для членаў руху “Маргарытка” Гродзенскай дыяцэзіі

26 чэрвеня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбылася сустрэча для членаў малітоўнай групы апостальскага руху “Маргарытка”. Галоўная мэта гэтага руху – штодзённая малітоўная падтрымка святароў і кансэкраваных асобаў. Яго ўдзельнікі здзяйсняюць малітву за духоўных асобаў, на працягу жыцця ахвяруюць за іх штодзённыя Божыя дары і прысвячаюць пакуты. Кветка маргарытка, у гонар якой рух названы, ...

Читать далее »

На Гродзеншчыне адбыліся прыміцыйныя Імшы новапрэзбітэраў

У нядзелю, 24 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа, выпускнікі Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, якія днём раней прынялі прэзбітэрскае пасвячэнне, адправілі свае першыя Імшы – прыміцыі. Набажэнствы прайшлі ў родных парафіях новых святароў, якія атрымалі прызначэнні ў розныя дэканаты Гродзенскай дыяцэзіі. Прыміцыйныя Імшы сталі асаблівымі падзеямі для вернікаў і супольнасцяў, дзе выраслі і фармаваліся новыя прэзбітэры. У Новым ...

Читать далее »

Гродзенская дыяцэзія атрымала шасцярых новых прэзбітэраў

23 мая ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя шасцёра дыяканаў, выпускнікі Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, прынялі пасвячэнне ў ступені прэзбітэрату. Удзяліў пасвячэнне біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Новымі прэзбітэрамі Гродзенскай дыяцэзіі сталі Максім Ваўчок з парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах, Марцін Лудзіч з парафіі Божага Цела ў Крамяніцы (Ваўкавыскі дэканат), Яраслаў Казлоўскі з парафіі св. Юзафа ў ...

Читать далее »

У Гродне адзначылі 35-годдзе з часу заснавання дыяцэзіі і далі старт перэгрынацыі абраза Маці Міласэрнасці

18 красавіка ў катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася Імша падзякі Богу з 35 год з часу заснавання Гродзенскай дыяцэзіі. З гэтай нагоды ў той жа дзень распачалася перэгрынацыя па ўсіх касцёлах дыяцэзіі абраза яе галоўнай Апякункі – Маці Божай Міласэрнасці. 35-ю гадавіну з часу заснавання дыяцэзіі і адраджэння структур Каталіцкага Касцёла на Беларусі нездарма адзначылі ў катэдры – ...

Читать далее »

Семінарысты наведалі старажытныя касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі

14-15 красавіка студэнты прапедэўтычнага курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне са сваім мадэратарам кс. Паўлам Скубам наведалі парафіі Гродзенскай дыяцэзіі, якія маюць старажытныя святыні. Гэта было чарговае падарожжа ў межах азнаямлення семінарыстаў з Касцёлам у Беларусі. Яны наведалі лідскую Фару, старадаўнюю святыню вялікага каталіцкага горада, з гісторыяй якой іх пазнаёміў пробашч фарнай парафіі кс. канонік Віталій Сідорка. У размове ...

Читать далее »

“Святарства пачынаецца з глыбокіх адносін з Богам”: дзень засяроджання для святароў прайшоў у Гродзенскай дыяцэзіі

12 сакавіка адбыўся дзень засяроджання для святароў, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэча прайшла ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, яе ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Гэты дзень засяроджання быў другім у межах сёлетняга Вялікага посту. У праграме была канферэнцыя “Вернасць святарскай ідэнтычнасці – фундамент добрай будучыні Касцёла”, з якой выступіў біскупскі вікарый па справах агульнага душпастырства ў Лідскім ...

Читать далее »

У Гродне прайшла аплаткавая сустрэча ўдзельнікаў руху “Маргарытка”

18 студзеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшла аплаткавая сустрэча ўдзельнікаў апостальскага руху “Маргарытка”. У межах сустрэчы ў капліцы семінарыі адбылася святая Імша, якую цэлебраваў рэктар семінарыі і мадэратар руху “Маргарытка” ў Гродзенскай дыяцэзіі кс. Ян Раманоўскі. Гамілію прамовіў куратар першага курса семінарыі кс. Павел Скуба. Да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Ён адзначыў, што яе ...

Читать далее »

У Гродзенскай дыяцэзіі чатыры новыя дыяканы

6 снежня ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя чацвёра студэнтаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прынялі дыяканскае пасвячэнне. Таксама ў гэты дзень адзначалася 320-годдзе з часу асвячэння гродзенскай катэдры. Дыяканамі сталі Максім Ваўчок, які паходзіць з парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах, Дзмітрый Роўны з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары (Шчучынскі дэканат), Віталій Сямёнаў і ...

Читать далее »

У Ваверцы адзначылі з удзелам біскупа Андрэя Зноскі свята ўраджаю

31 жніўня парафія Перамянення Пана ў Ваверцы (Гродзенская дыяцэзія) адзначыла свята ўраджю. Імшу ў парафіяльнай святыні цэлебраваў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска. “Дажынкі”, свята ўраджаю, мясцовыя вернікі ладзяць у сваім старадаўнім касцёле ў апошнюю нядзелю лета ўжо чвэрць стагоддзя. На літургіі сабраліся шматлікія парафіяне і госці, сярод якіх былі працаўнікі сельскай гаспадаркі і кіраўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Біскупа прывітаў у ...

Читать далее »