15 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў асвячэнне капліцы св. Антонія Падуанскага ў Мількавічах каля Навагрудка. Адноўленая старадаўняя капліца належыць навагрудскай парафіі св. Арханёла Міхала. Капліца, якая з’яўляецца помнікам сакральнага драўлянага дойлідства сярэдзіны ХIХ стагоддзя, знаходзіцца на старых могілках. Яе аднаўленне стала магчымым дзякуючы ініцыятыве пробашча навагрудскай парафіі кс. Юрыя Жэгарына. Святар далучыў да гэтай справы сваіх парафіян, тых, хто ...
Читать далее »Архив меток: Гродзенская дыяцэзія
Сустрэча апостальскага руху «Маргарытка» Гродзенскай дыяцэзіі прайшла ў Тракелях
15 чэрвеня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Каралевы нашых сем’яў у Тракелях адбылася сустрэча для членаў апостальскага руху “Маргарытка”. Летам на палях і ў садах квітнеюць кветкі, напаўняючы прыгажосцю навакольны свет. А ў садах Касцёла круглы год не перастаюць квітнець ля падножжа Марыі букеты малітвы за святароў і кансэкраваных асоб. Да сустрэчы членаў руху “Маргарытка” далучыліся прадстаўнікі Легіёну Марыі. Агульная колькасць ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч узначаліў адпустовую ўрачыстасць у Перстуні
8 красавіка ў парафіі Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Перстуні (Сапоцкінскі дэканат, Гродзенская дыяцэзія) адзначалася адпустовая ўрачыстасць, паведамляе grodnensis.by. На малітве ў гэты дзень сабраліся шматлікія вернікі парафіі, a таксама госці. Святую Імшу ўзначаліў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які наведаў гэтую парафіяльную супольнасць упершыню. Пробашч парафіі кс. Павел Гедройць ад імя ўсіх, хто ўтварае ...
Читать далее »Папа Францішак прызначыў біскупа-каад’ютара для Гродзенскай дыяцэзіі
Сёння, 5 красавіка 2024 года, Яго Святасць Папа Францішак прызначыў ксяндза Уладзіміра Гуляя, да гэтага часу пробашча парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў г. Ліда Гродзенскай дыяцэзіі і Біскупскага вікарыя душпастырства для Лідскага рэгіёна, біскупам-каад’ютарам гэтай жа дыяцэзіі. Кс. Уладзімір Гуляй нарадзіўся 14 чэрвеня 1975 года ў Ваўкавыску (Беларусь). Пасля навучання ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі (1992-1998), прыняў 26 чэрвеня 1999 ...
Читать далее »Дзень засяроджання для духавенства Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў у Гродне
20 лістапада ў Гродне адбыўся дзень засяроджання для духавенства і законных сясцёр, якія служаць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі. Законныя сёстры сабраліся на адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і выслухалі канферэнцыю, прысвечаную тэме развіцця духоўнага жыцця, у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім). Святары выслухалі ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі канферэнцыю на тэму літургіі – крыніцы ўсялякіх ласк і дароў Духа Святога. ...
Читать далее »Наведвальнікі аддзялення рэабілітацыі інвалідаў адпачылі на канікулах з Богам у Германішках
З 26 па 28 чэрвеня наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Воранаўскага раёна знаходзіліся ў лагеры пры парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Германішках (Гродзенская дыяцэзія). На гэтых “канікулах з Богам” у іх быў час і для адпачынку, і для заняткаў спортам. Цэнтральнай падзеяй кожнага дня была святая Імша, на якой святар маліўся аб здароўі для ...
Читать далее »Сустрэча катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі прайшла ў Тракелях
22 мая ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях адбыўся дзень засяроджання для святароў, законных сясцёр і свецкіх катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэча стала нагодай падзякаваць Пану Богу за 32 гады біскупскага служэння біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча i 47 гадоў з часу яго прэзбітэрскага пасвячэння, а таксама за 2022-2023 катэхетычны год, які падыходзіць да завяршэння. Шматлікія ўдзельнікі – духавенства, ...
Читать далее »Урачыстасць у гонар св. Станіслава адзначылі з удзелам біскупа Алега Буткевіча ў Ляцку
8 мая ў вёсцы Ляцк (Гродзенская дыяцэзія) адзначалася адпустовая ўрачыстасць у гонар нябеснага апекуна мясцовай парафіяльнай супольнасці – св. Станіслава, біскупа i мучаніка. Урачыстасць узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У ёй удзельнічалі шматлікія святары, сярод якіх канцлер курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. канонік Дзмітрый Пухальскі, духавенства Шчучынскага дэканату на чале з дэканам кс. Юрыем Кузьмічом, ...
Читать далее »У гродзенскай катэдры вернікі павіншавалі біскупа Аляксандра Кашкевіча з імянінамі
3 мая, у дзень імянін біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, у катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася ўрачыстая Імша ў яго інтэнцыі. На Эўхарыстыі сабраліся запрошаныя святары, асобы кансэкраванага жыцця і вернікі, молячыся за свайго пастыра. Узначаліў цэлебрацыю Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Арцыбіскуп, звяртаючыся да прысутных, сказаў, што ў гэты дзень яны прыбылі ў святыню, якая з’яўляецца маці ...
Читать далее »Біскуп гродзенскі асвяціў фундамент будучага касцёла ў Абухаве
22 красавіка біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў фундамент будучага касцёла благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі ў Абухаве недалёка ад Гродна (дэканат Гродна-Усход). Таксама іерарх асвяціў і ўмураваў у фундамент будучай святыні два вуглавых каменя. Яны былі прывезены з радзімы апекуна парафіі бл. Міхала Сапоцькі – вёскі Навасады Валожынскага раёна: адзін камень – з дома, дзе ён нарадзіўся, другі – з прыступак ...
Читать далее »