19-20 лютага ў Гродне адбылася фармацыйная сустрэча для катэхетаў – святароў, законных сясцёр і свецкіх людзей – якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі. У межах сустрэчы удзельнікам былі прадстаўлены тры канферэнцыі. З канферэнцыяй “Катэхет – апостал і вучань” выступіў а. Віктар Бохан CSsR з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне. Ён між іншым звярнуў увагу на тое, што ў дзейнасці катэхета важна ...
Читать далее »Архив меток: Гродзенская дыяцэзія
Адпустовую ўрачыстасць Маці Божай Ружанцовай адзначылі ў Суботніках
У парафіі св. Уладзіслава ў Суботніках (Іўеўскі дэканат) адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Ружанцовай. Абраз Маці Божай Ружанцовай знаходзіцца ў бакавым алтары святыні і ўжо многія гады ўшаноўваецца вернікамі парафіі асабліва ў першую нядзелю кастрычніка. Урачыстую святую Імшу па запрашэнні пробашча парафіі кс. Аляксандра Лебядзевіча ўзначаліў дырэктар Пастырскага цэнтра пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі (Мінск) кс. Віталій ...
Читать далее »Новы каталіцкі храм асвяцілі ў Гродзенскай дыяцэзіі
11 верасня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзейсніў асвячэнне новага касцёла Святой Сям’і ў Верцялішках (дэканат Гродна-Усход), паведамляе grodnensis.by. Парафія ў аграгарадку была заснавана ў 2006 г. па ініцыятыве мясцовых католікаў, якія хацелі мець уласную святыню. Будаўніцтва касцёла пачалося ў 2007 г. На ўрачыстасці асвячэння сабраліся шматлікія парафіяне і госці. Прысутнічалі святары, сярод якіх былі таксама аднакурснікі пробашча парафіі кс. Яўгена ...
Читать далее »Прэзбітэрый Каталіцкага Касцёла ў Беларусі павялічыўся на трох святароў і аднаго дыякана
3 верасня 2022 года стаў вельмі плённым у жыцці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Менавіта ў гэты дзень тры дыяканы выказалі намер выконваць абавязкі святара згодна з навукай Хрыста і Касцёла. Падыходзячы да біскупа, яны ўкладвалі свае складзеныя рукi ў яго далоні, тым самым аддаючы сваю волю поўнасцю ў рукі Маці-Касцёла. У гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч ...
Читать далее »У Гродзенскай дыяцэзіі прайшла XII парафіяда дзяцей і моладзі
Парафіяда Гродзенскай дыяцэзіі праходзіла з 27 па 28 чэрвеня. Другі дзень ХІІ Парафіяды дзяцей і моладзі пачаўся святой Імшой у гродзенскім касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (Аўгустовак). На Эўхарыстыі, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, сабраліся ўдзельнікі рэлігійна-культурна-спартыўнага мерапрыемства. У гаміліі дэкан Мастоўскага дэканату кс. Віктар Ханько казаў пра тое, што Езус Хрыстус хоча перамяніць сэрца кожнага з ...
Читать далее »У Іўі адбылася прэзентацыя кнігі Станіслава Янчарскага «Касцёлы Беларусі»
24 красавіка ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбылася прэзентацыя кнігі Станіслава Янчарскага “Касцёлы Беларусі”. Станіслаў Янчарскі наведаў усе куточкі Беларусі, каб сабраць інфармацыю аб кожнай каталіцкай святыні. Аўтар распавёў пра тое, як стваралася гэта кніга і як збіраўся матэрыял: “Падарожнічаючы па краіне, нельга не заўважыць вялікую колькасць храмаў на нашай зямлі. Вывучаючы гісторыю сваёй краіны, можна ...
Читать далее »Велікодны абед для бедных быў арганізаваны ў Гродне
12 красавіка ў доме Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) у Гродне з нагоды набліжэння святаў Уваскрасення Пана адбыўся абед для маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства. Такі абед, які арганізуецца пры падтрымцы Рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” Гродзенскай дыяцэзіі, стаў ужо традыцыяй у горадзе над Нёманам. Сёлета ў ім удзельнічала больш за 100 чалавек. Прысутных, якія знаёмыя ...
Читать далее »Быць прынцэсай Бога вучыліся дзяўчаты на рэкалекцыях у Навагрудку
З 11 па 13 лютага ў кляштары Kангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для дзяўчат. Сустрэча была прысвечана тэме “Сара – як навучыцца быць прынцэсай Бога”. На прыкладзе Сары, яе выпрабаванняў, веры і даверу Пану ўдзельніцы прыглядаліся да свайго жыцця, разважаючы над тым, што можна зрабіць, каб яшчэ больш падабацца Богу. Духоўныя практыкаванні праводзіў а. Віктар ...
Читать далее »У Гродзенскай дыяцэзіі ўдзельніцы малітоўнага руху «Маці ў малітве» здзейснілі пілігрымку ў Тракелі
У санктуарыі Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелях прайшла дыяцэзіяльная сустрэча малітоўнага руху “Маці ў малітве”. На сустрэчу прыехалі жанчыны з розных куткоў Гродзенскай дыяцэзіі, якіх яднае любоў да сваіх дзяцей і Найсвяцейшай Панны Марыі. Сустрэча пачалася ў Марыйным садзе, дзе маці разам з Марыяй прайшлі Крыжовы шлях, разважаючы над галоўнымі таямніцамі пакутаў Езуса. Удзельніцы прасілі, каб іх сэрцы напоўніліся ...
Читать далее »Дзень бацькі адзначылі ў санктуарыі Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах
У першую нядзелю чэрвеня ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень бацькі. У гэты дзень ва ўсіх мясцовых касцёлах і капліцах узносяцца малітвы за жывых і памерлых бацькаў з падзякай ім за неацэнны ўнёсак у грамадскае жыццё і выхаванне будучых пакаленняў у веры. 6 чэрвеня з гэтай нагоды вернікі сабраліся ў санктуарыі Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах (Ашмянскі дэканат). Там адбылася ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!