1 лютага 2014 года ў Гродне адбылося біскупскае пасвячэнне Юзафа Станеўскага — адзінага ў Беларусі біскупа, які вядзе свой уласны блог. У мінулым — рэктар і выхавацель Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, цяпер — Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, дзе з’яўляецца таксама старшынёй Рады па справах свецкiх i моладзі, пастырства студэнтаў і працаўнікоў універсітэтаў. Акрамя таго, біскуп Юзаф ...
Читать далее »Архив меток: Гродзенская дыяцэзія
Міфы пра манаства
У свята Ахвяравання Пана, 2 лютага, у Каталіцкім Касцёле адзначаецца Сусветны дзень кансэкраванага жыцця. У гэты час мы звяртаем асаблівую ўвагу на сведкаў прысутнасці Бога ў свеце – на манаскіх сясцёр і братоў, а таксама асоб, якія абралі індывідуальнае кансэкраванае жыццё па-за кляштарам. На жаль, сёння часта можна пачуць меркаванне, што Касцёл перажывае крызіс пакліканняў. Можам назіраць, што грамадскае ўспрыманне ...
Читать далее »Урачыстасць Хрыста Валадара сусвету адзначылі ў Лаздунах Гродзенскай дыяцэзіі
25 лістапада, на заканчэнне літургічнага года, у парафіі св. Сымона і Юды Тадэвуша адсвяткавалі ўрачыстасць Хрыста Валадара сусвету. Першая святочная Імша адбылася ў капліцы ў в. Даўнары. Парафіяне са сваім душпастырам кс. Анджэем Бураком маліліся на ўрачыстай святой Імшы ў інтэнцыі ўсёй Лаздунскай парафіі, а асаблівым чынам за кіраўніка, настаўнікаў, выхавацеляў, клерыкаў і усіх супрацоўнікаў і дабрадзеяў семінарыі ў Гродне. ...
Читать далее »Два новыя святары і дыякан ёсць у Гродзенскай дыяцэзіі
17 лістапада біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнне прэзбітэрату двум дыяканам і пасвячэнне дыяканату аднаму семінарысту. Урачыстасць адбылася ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Прэзбітэрамі Касцёла на Гродзеншчыне сталі дыяканы Раман Вайцяховіч i Эрнэст Мікалайчык. Дыяканскае пасвячэнне прыняў Віталій Валюк. Урачыстая святая Імша, падчас якой былі ўдзелены пасвячэнні, сабрала шматлікіх святароў і вернікаў, якія прыбылі з розных бакоў дыяцэзіі, каб ...
Читать далее »Для валанцёраў «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі правялі семінары на тэму арганізацыі святліц
З 2017 г. у пяці парафіях Гродзенскай дыяцэзіі – у Лідзе, Смаргоні, Ашмянах, Астраўцы і Гродне – з моманту рэалізацыі праекта “Арганізацыя інтэграцыйных святліц у парафіях” паспяхова ажыццяўляюць сваю дзейнасць інтэграцыйныя святліцы для дзяцей. З мэтай арганізацыі належнай і прадуктыўнай працы святліц у парафіях спецыялісты з Варшавы правялі два семінары на тэму “Мэты і задачы святліцы. Дапамога людзям у крызіснай ...
Читать далее »Рэліквіі бласлаўлёных мучаніц з Наваградка ўнесены ў Пабрыгіцкі касцёл у Гродне
2 верасня ў рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) былі ўнесены рэліквіі благаслаўлёнай Марыі Стэлы і яе 10 паплечніц, мучаніц з Навагрудка. Унясенне адбылося перад святой Імшой, якую ўзначаліў кс. канонік Антоні Грэмза, рэктар касцёла. У гаміліі кс. Ян Раманоўскі, прэфект Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, адзначыў, што благаслаўлёныя мучаніцы з Навагрудка даюць сучасным людзям прыклад вернасці хрысціянскім каштоўнасцям. ...
Читать далее »У Гродне зарэгістраваны каледж тэалогіі
28 жніўня Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка ўручыў біскупу Гродзенскаму Аляксандру Кашкевічу Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі “Тэалагічнага каледжа імя святога Казіміра” Гродзенскай дыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь. Галоўнай задачай гэтай духоўнай навучальнай установы з’яўляецца падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці ў Гродзенскай дыяцэзіі. У каледжы можна будзе атрымаць веды ў галіне тэалогіі, філасофіі, катэхізацыі, біблістыкі, літургіі, гісторыі, ...
Читать далее »Пілігрымы напоўнілі Тракельскі санктуарый
6 ліпеня ў санктуарыі ў Тракелях пад дэвізам “Жыць Евангеллем, як Марыя” пачаліся дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы нашых сем’яў. Tрадыцыйна ў гэты дзень маленькая вёска каля Ліды напаўняецца шматлікімі пілігрымамі рознага ўзросту, з гарадоў і вёсак, з нашай краіны і з замежжа. Яны ідуць да маленькай драўлянай святыні, у цэнтры якой знаходзіцца цудатворны абраз Марыі з Езусам ...
Читать далее »75-годдзе смерці благаслаўлёных назарэтанак адзначаць у Навагрудку
Сёлета прыпадае 75-я гадавіна мучаніцкай смерці благаслаўлёных сясцёр Марыі Стэлы і яе дзесяці паплечніц. Манахіні Кангрэгацыі Святой Сям’і з Назарэта былі расстраляны ў Батароўскім лесе каля Навагрудка 1 жніўня 1943 года. Галоўныя юбілейныя ўрачыстасці пройдуць у Навагрудку 28-29 ліпеня. Сёстры ахвяравалі сваё жыццё за 120 чалавек, арыштаваных і прыгавораных да расстрэлу. Смяротнае пакаранне было заменена для арыштаваных на працы ў ...
Читать далее »400-годдзе касцёла і кляштара адзначылі ў Гальшанах
23 чэрвеня, напярэдадні ўрачыстасці Нараджэння святога Яна Хрысціцеля, у Гальшанах адзначылі 400-годдзе касцёла і кляштара айцоў францішканаў. У касцёле святога Яна Хрысціцеля сабраліся шматлікія госці: біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, святары, сёстры законныя, прадстаўнікі свецкай улады, парафіяне і вернікі з суседніх парафій. На пачатку прысутныя мелі магчымасць здзейсніць экскурс у мінулае касцёла, даведацца, як паўставала святыня і кляштар. Унеслі ўклад у ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!