Вернікі парафіі ў Сапоцкіне, сярод якіх дзеці і моладзь, па традыцыі штогод у нядзелю Божай Міласэрнасці здзяйсняюць пілігрымку ў парафіяльную капліцу ў Свяцку, дзе знаходзіцца абраз “Езу, давяраем Табе”. Удзельнікі пілігрымкі ў гэтае свята, устанаўлення якога пажадаў сам Хрыстос, хочуць даверыць Езусу Міласэрнаму свае справы і клопаты. 23 красавіка група з 30 парафіян на чале з пробашчам кс. Антоніем Абухоўскім ...
Читать далее »Архив меток: Гродзенская дыяцэзія
Сцяну касцёла ў Росі апаганілі хлопцы 15 і 18 гадоў
Міліцыя аператыўна знайшла падазраваных у апаганьванні сцяны капліцы касцёла Святой Тройцы ў гарадскім пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна. Нагадаем, раніцай 16 красавіка, калі католікі святкавалі Вялікдзень, на сцяне капліцы выявілі надпісы апаганьваючага характару. Па факце хуліганскіх дзеянняў раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу. Падазраваных знайшлі ўжо 17 красавіка — імі аказаліся двое мясцовых хлопцаў ва ўзросце 15 і 18 гадоў. ...
Читать далее »Арцыбіскуп Габар Пінтэр распавядае аб сваім візіце на Гродзеншчыну
“Для мяне вялікая радасць і вялікае здзіўленне бачыць Касцёл такі дынамічны, такі жывы, які так добра развіваецца”, – прызнаўся ў каментарыі для grodnensis.by на заканчэнне свайго трохдзённага візіту ў Гродна Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. “Я вельмі рады гэтаму візіту, які пакінуў надзвычай добрыя ўражанні”, — адзначыў прадстаўнік Святога Айца, робячы своеасаблівае падсумаванне свайго прабывання на Гродзеншчыне. “Я ...
Читать далее »Моладзь Гродзенскай дыяцэзіі заняла прызавыя месцы на Міжнародным турніры па футболе ў Варшаве
XXVI Міжнародны турнір па футболе сярод моладзі ва ўзроставых групах з 2000 па 2007 год нараджэння прайшоў у Варшаве. Сёлета ў турніры, арганізаваным польскім Каталіцкім спартыўным таварыствам, прынялі ўдзел каманды з Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны. Беларусь прадстаўлялі дзве каманды з Гродзенскай дыяцэзіі — «Гродна 2001» і «Гродна 2002». У іх склад увайшлі гульцы з гродзенскіх парафій (Гродна-Аўгустоўкі, Гродна-Вішнявец, Гродна-Дзевятоўка, Гродна-катэдра) ...
Читать далее »Моладзь Гродзенскай дыяцэзіі памалілася ружанцам праз SKYPE
Пад дэвізам «Марыя Беззаганная — прыкладам чысціні» ў пабрыгіцкім касцёле ў Гродне прайшло ружанцовае набажэнства, падчас якога моладзь з’ядналася ў супольнай малітве з дапамогай інтэрнэт сувязі Skype з вернікамі з іншых парафій Беларусі. Малітва, якой папярэднічала св. Імша, прайшла 8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Падчас службы душпастыр моладзі кс. Антоні Грэмза заклікаў прысутных імкнуцца да жыцця ...
Читать далее »У Юрацішках прайшлі святыя місіі
З 1 па 7 жніўня ў парафіі Перамянення Пана ў Юрацішках (Гродзенская дыяцэзія) адбыліся святыя місіі, якія правёў кс. Аляксей, пробашч парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве. Місійныя набажэнствы адбываліся штодня на працягу тыдня а 10-ай і а 19-ай гадзіне, каб паўдзельнічаць маглі ўсе ахвочыя. Кожны дзень місій меў сваю тэматыку, дзякуючы чаму вернікі змаглі ўзнавіць веды, нанова адкрыць для ...
Читать далее »У Гродне адбылося адкрыццё Эўхарыстычнага кангрэсу (+відэа)
Мерапрыемства распачалося 24 мая і будзе працягвацца да 26 мая. Яно прымеркавана да 25-гадовага юбілею Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама да Года Божай міласэрнасці. Пачаўся кангрэс у Гродзенскай духоўнай семінарыі са спеву гімна “Магутны Божа” ў зале Яна Паўла ІІ. Дарэчы, зала была поўная. Акрамя святароў і гасцей з Беларусі, на ўрачыстасць прыехалі духоўныя асобы з суседніх Польшчы і Літвы. Адкрыў ...
Читать далее »Кардынал Грахалеўскі – спецыяльны пасланнік Папы ў Беларусь
Святы Айцец прызначыў кардынала Зянона Грахалеўскага, прэфекта на пенсіі Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, сваім спецыяльным пасланнікам на Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс у Беларусі, які будзе праходзіць у Гродна 24-26 мая 2016 года з нагоды 25-годдзя ўтварэння Гродзенскай дыяцэзіі. Раней Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч звярнуўся да вернікаў і духавенства са спецыяльным лістом, у якім нагадаў, што 25-годдзе ўтварэння дыяцэзіі рашэннем св. Яна Паўла ...
Читать далее »Быстрыца адсвяткавала 625-цігоддзе свайго існавання
Калі мы кажам пра ўзрост святынь ці парафій, то стагоддзе здаецца вялікім адрэзкам часу. Век жа ў паўтысячы гадоў – наогул цяжка ўсвядоміць. Але да яго можна дакрануцца і сёння, калі святкуецца юбілей. У Быстрыцы, што ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці нам пашчасціла наталіцца гісторыяй і хрысціянскім духам. Гэты край мы наведалі па ласкаваму запрашэнню кс. Казіміра Ляховіча, пробашча мясцовай ...
Читать далее »