У Беларусі

У Магілёве прайшоў майстар-клас па іканапісу

З 16 па 19 жніўня ў дамініканскай парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве, дзе душпастырскае служэнне нясуць айцы дамінікане, праходзіў майстар-клас па мастацтве іканапісу. Гэта былі чатыры дні інтэнсіўнай працы і малітвы пад кіраўніцтвам прафесійнай мастачкі Валянціны Аўсяннікавай, на працягу якіх удзельнікі стварылі ікону святога Дамініка. Падобныя майстар-класы ладзяцца ў парафіі не ўпершыню. Сёлета ў іх узялі ўдзел ...

Читать далее »

У лідскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшлі «Канікулы з Богам»

З 13 па 20 жніўня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (м-н Індустрыяльны) прайшлі штогадовыя “Канікулы з Богам” для дзяцей і моладзі, якія правялі айцы піяры. Канікулы пачаліся на нядзельнай святой Імшы. Дзеці разважалі на канікулах пра галоўныя праўды веры. Кожны дзень пачынаўся ў касцёле супольнай малітвай і спевам рэлігійных песень, таксама разважалася аб чарговай праўдзе хрысціянскай веры. ...

Читать далее »

У адэльскай парафіі з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча адзначылі дажынкі

19 жніўня ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адэльску (Гродзенская дыяцэзія) і філіяльнай капліцы гэтай парафіі Маці Божай Міласэрнасці ў Падліпках адбыліся набажэнствы з нагоды дажынак. Літургіі цэлебраваў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. На пачатку набажэнства адбылася працэсія вернікаў-хлебаробаў з вянкамі сёлетняга жніва, якія благаславіў арцыбіскуп Кандрусевіч. Звяртаючыся ў гаміліі да вернікаў парафіі, якая для арцыбіскупа з’яўляецца роднай, ён адзначыў, ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч узначаліў урачыстасць унебаўзяцця Панны Марыі ў Адэльску

13 жніўня ў Адэльску (Гродзенская дыяцэзія) адзначалася галоўная адпустовая ўрачыстасць — Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі. Святую Імшу на палявым алтары каля старадаўняга касцёла ўзначаліў па запрашэнні пробашча парафіі кс. каноніка Віктара Мыслюка біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. На Эўхарыстыі сабралося шмат парафіян і гасцей. Літургію ўпрыгожыў спевам дыяцэзіяльны хор “Cantate Domino” пад кіраўніцтвам Генрыха Давідовіча. ...

Читать далее »

Мінскі тэалагічны каледж прапануе паслядыпломную адукацыю для выпускнікоў

Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор выпускнікоў каледжа (2013–2023) для паслядыпломнай адукацыі на 2023/2024 навучальны год. Паслядыпломная адукацыя дае магчымасць атрымання наступных кваліфікацый: куратар пілігрымак; касцёльны сурдаперакладчык; супрацоўнік каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі; кантар; катэхет. Пасля заканчэння курса паслядыпломнай адукацыі навучэнцы атрымліваюць сертыфікат (дадатак да дыплома) з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі. Анлайн-рэгістрацыя кандыдатаў для паслядыпломнай адукацыі да 25 ...

Читать далее »

Катэхетычны каледж у Баранавічах адчыніць свае дзверы ўсім ахвотным бліжэй пазнаёміцца з навучальнай установай

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах сардэчна запрашае ўсіх ахвотных на Дзень адчыненых дзвярэй, які навучальная ўстанова правядзе 26 жніўня. Знаёмства з баранавіцкім каледжам будзе праходзіць з 10.00 да 13.00 па адрасе: Дом Святой Тройцы, вул. Тараса Шаўчэнкі, 6.     У праграме: экскурсія па навучальным комплексе; інфармацыя аб парадку паступлення, праграмах, якія вывучаюцца ў каледжы і ўмовах навучання; ...

Читать далее »

Па выніках уступнага экзамену ў Міждыяцэзіяльную духоўную семінарыю ў Гродне залічаны новыя семінарысты

10 жніўня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся ўступны экзамен для кандыдатаў на першы год навучання. Падчас экзамену кандыдаты павінны былі прадставіць веды па Катэхізісе Каталіцкага Касцёла, а таксама адносна жыцця паўсюднага і мясцовага Касцёла. Акрамя таго, кожны кандыдат павінен быў растлумачыць матывы свайго выбару следаваць за Хрыстом. Экзамен прымала экзаменацыйная камісія ў наступным складзе: біскуп Аляксандр Яшэўскі ...

Читать далее »

У Беларусі змяняюць закон пра рэлігію. Да чаго варта рыхтавацца, калі яго прымуць?

У Беларусі рыхтуюцца змены ў закон «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях». Грамадскае абмеркаванне законапраекта завяршылася 15 чэрвеня, а ўжо ў верасні дакумент мусіць трапіць у Палату прадстаўнікоў. Свае заўвагі да яго аднымі з першых скіравалі каталіцкія біскупы Беларусі. У тлумачэнні неабходнасці прыняцця зменаў Упаўнаважаны ў справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак заявіў, што робіцца гэта «з улікам практыкі яго ...

Читать далее »

На Залатой Горцы ў Мінску адбудзецца вечар арганнай музыкі

9 жніўня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску адбудзецца вечар арганнай музыкі. У выкананні тытулярнай арганісткі Залатагорскай парафіі Ганны Горбач прагучаць рэлігійныя і духоўныя творы нямецкіх і французскіх кампазітараў. Адрас: касцёл Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) г. Мінск, пр-т Незалежнасці 44 А Пачатак: 20.00. Уваход вольны. Добраахвотныя ахвяраванні (10 руб.) Пра выканаўцу Ганна Горбач — піяністка, ...

Читать далее »

Маладыя беларускія вернікі ўдзельнічаюць у Сусветных днях моладзі

1 жніўня ў сталіцы Партугаліі Лісабоне пачаліся цэнтральныя мерапрыемствы Сусветных дзён моладзі з удзелам Папы Францішка. На галоўную сустрэчу маладых католікаў з’ехаліся сотні тысяч чалавек з усяго свету. Сярод іх і ўдзельнікі з Беларусі, у тым ліку з Гродзенскай дыяцэзіі: дзевяць студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і яе прэфект кс. Ян Раманоўскі, а таксама маладыя свецкія вернікі. Па дарозе ...

Читать далее »