Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор выпускнікоў каледжа (2013–2023) для паслядыпломнай адукацыі на 2023/2024 навучальны год.
Паслядыпломная адукацыя дае магчымасць атрымання наступных кваліфікацый:
- куратар пілігрымак;
- касцёльны сурдаперакладчык;
- супрацоўнік каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі;
- кантар;
- катэхет.
Пасля заканчэння курса паслядыпломнай адукацыі навучэнцы атрымліваюць сертыфікат (дадатак да дыплома) з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі.
Анлайн-рэгістрацыя кандыдатаў для паслядыпломнай адукацыі да 25 верасня
Тэлефон для даведак: + 375 (29) 616 08 72
e-mail: kaledzminsk@gmail.com
