Архив меток: каталіцкая адукацыя

Папа да настаўнікаў: быць сведкамі веры ў штодзённым жыцці

Сапраўдны настаўнік абуджае імкненне да ісціны, нагадаў Святы Айцец у пасланні да ўдзельнікаў 70-га Кангрэса па рэлігійнай адукацыі ў Лос-Анджэлесе (ЗША). Зварот, падпісаны Кардыналам-Дзяржсакратаром П’етра Паралінам, адрасаваны арцыбіскупу Хасэ Гомесу і ўсім удзельнікам форума, які 20-22 лютага 2026 года праходзіць у Анахайме бліз Лос-Анджэлеса. Святы Айцец выказаў спадзяванне на тое, што кангрэс па рэлігійнай адукацыі стане магчымасцю для духоўнага абнаўлення. ...

Читать далее »

Каталіцкая адукацыя – гэта не толькі багаслоўе

Верасень – час пачатку навучальнага году не толькі ў свецкіх установах, але і ў рэлігійных, у тым ліку – каталіцкіх. Ёсць свае каталіцкія навучальныя ўстановы і ў Беларусі, але па факце яны вельмі адрозніваюцца ад таго, што можна знайсці за мяжой. На сёння ў Беларусі існуюць чатыры каталіцкія навучальныя ўстановы: адна Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семiнарыя ў Гродне, а таксама тры ...

Читать далее »

Папа заснаваў новы ўніверсітэт у адказ на глабальны крызіс сэнсу

Папа Францішак заснаваў у Ватыкане новую навучальную ўстанову ўніверсітэцкага тыпу, якае будзе імкнуцца даць адказ на глабальны крызіс сэнсу. Ажыццяўляць дзейнасць Універсітэта сэнсу будзе міжнародны адукацыйны рух Scholas Occurrentes. Як тлумачыцца ў паведамленні, распаўсюджаным адукацыйным рухам 26 верасня 2023 года, Універсітэт сэнсу адчыняе дзверы для студэнтаў рознага паходжання, розных моў і веравызнанняў, каб ніхто не застаўся ўбаку. Гаворка ідзе аб ...

Читать далее »

Беларускі святар абараніў дактарат у Грыгарыянскім універсітэце

13 верасня 2023 года ксёндз Раман Суша з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі абараніў доктарскую дысертацыю ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме. Беларускі святар прысвяціў сваё навуковае даследаванне прынцыпу sympátheia у навучанні святога Тэафана Пустэльніка (1815-1884) – расійскага праваслаўнага тэолага, публіцыста, прапаведніка і педагога. Праца носіць міждысцыплінарны характар. У ёй закранаюцца сучасныя выклікі сацыяльна-палітычнага, псіхалагічнага і педагагічнага характару. Ксёндз Раман прапанаваў філасофска-тэалагічны погляд ...

Читать далее »

Польшча: каталіцкі ўніверсітэт праводзіць навучанне вязняў

“Вучоба павышае самаацэнку асуджаных, дазваляе ім таксама адчуць сябе паўнапраўнымі членамі грамадства”, — падкрэсліў рэктар Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта, ксёндз Міраслаў Каліноўскі, які на працягу 10 гадоў навучае студэнтаў у люблінскай турме. Нявыключана, што гэта адзіны ўніверсітэт у свеце, які праводзіць рэгулярныя турэмныя курсы, ідэнтычныя тым, якія праводзяцца ва ўніверсітэце – з панядзелка па пятніцу. Па словах рэктара навучальнай установы, больш ...

Читать далее »

Мінскі тэалагічны каледж прапануе паслядыпломную адукацыю для выпускнікоў

Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор выпускнікоў каледжа (2013–2023) для паслядыпломнай адукацыі на 2023/2024 навучальны год. Паслядыпломная адукацыя дае магчымасць атрымання наступных кваліфікацый: куратар пілігрымак; касцёльны сурдаперакладчык; супрацоўнік каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі; кантар; катэхет. Пасля заканчэння курса паслядыпломнай адукацыі навучэнцы атрымліваюць сертыфікат (дадатак да дыплома) з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі. Анлайн-рэгістрацыя кандыдатаў для паслядыпломнай адукацыі да 25 ...

Читать далее »

Катэхетычная секцыя пры Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi прадстаўляе сайт «Катэхет»

Падчас сёлетняга Вялікага посту ў сеціве з’явіўся новы хрысціянскі рэсурс — сайт «Катэхет», распрацаваны Катэхетычнай секцыяй пры Канферэнцыi Каталiцкiх Бiскупаў у Беларусi. Гэтая платформа была створана спецыяльна для катэхетаў, навучэнцаў, iх бацькоў i ўсiх зацiкаўленых з мэтаю больш зручнага карыстання катэхетычнымi праграмамi, метадычнымi рэкамендацыямi i напрацоўкамi. Пэўны час карысныя для катэхетаў матэрыялы змяшчалiся ў раздзеле Credo партала Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ...

Читать далее »

Пантыфік акрэсліў сваё бачанне каталіцкай адукацыі

У лісце, скіраваным да ўдзельнікаў Сусветнага кангрэса каталіцкай адукацыі, які праходзіць з 1 па 3 снежня 2022 года ў Марсэлі, Папа Францішак акрэсліў сваё бачанне глабальнага і інтэгральнага навучання. Пантыфік звярнуў увагу на прарочае вымярэнне паклікання Касцёла, якое выходзіць за рамкі перадачы канкрэтных ведаў і адкрывае на мудрасць, якая дазваляе ўзрастаць у чалавечнасці. Святы Айцец падкрэсліў, што адукацыя для Касцёла ...

Читать далее »

Біскуп Яшэўскі прадставіў у Рыме канцэпцыю каталіцкай акадэміі ў Беларусі

27 лютага адбылася працоўная сустрэча біскупа Яшэўскага ў Кангрэгацыі каталіцкай адукацыі ў Рыме, прысвечаная стварэнню ў Беларусі каталіцкай акадэміі, паведамляе Catholic.by. У кастрычніку 2018 г. на пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB быў прызначаны адказным за распрацоўку канцэпцыі Тэалагічнай акадэміі імя св. Яна Паўла ІІ. Разам з кс. Віктар Гайдукевічам SDB, які ...

Читать далее »