У Магілёве прайшоў майстар-клас па іканапісу

З 16 па 19 жніўня ў дамініканскай парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве, дзе душпастырскае служэнне нясуць айцы дамінікане, праходзіў майстар-клас па мастацтве іканапісу.

Гэта былі чатыры дні інтэнсіўнай працы і малітвы пад кіраўніцтвам прафесійнай мастачкі Валянціны Аўсяннікавай, на працягу якіх удзельнікі стварылі ікону святога Дамініка.

Падобныя майстар-класы ладзяцца ў парафіі не ўпершыню. Сёлета ў іх узялі ўдзел чатыры асобы: двое школьнікаў, студэнт з Мінска і маці шматдзетнай сям’і.

Catholic.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі