Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах сардэчна запрашае ўсіх ахвотных на Дзень адчыненых дзвярэй, які навучальная ўстанова правядзе 26 жніўня.
Знаёмства з баранавіцкім каледжам будзе праходзіць з 10.00 да 13.00 па адрасе: Дом Святой Тройцы, вул. Тараса Шаўчэнкі, 6.
У праграме:
- экскурсія па навучальным комплексе;
- інфармацыя аб парадку паступлення, праграмах, якія вывучаюцца ў каледжы і ўмовах навучання;
- наведванне музея Бібліі, створанага пры каледжы;
- сустрэча з дырэктарам каледжа, выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі пры кубку гарбаты.
Даведкі па тэлефонах:
+375 (16) 367 64 19 (стацыянарны);
+375 (29) 513 57 92 (МТС);
+375 (29) 644 26 05 (А1).
бр. Корнэль Консэк SVD, Catholic.by
для друку