7 мая ў Смаргоні моладзь з салезіянскага араторыя ў Мінску разам з дарослымі праз тэатральную ігру, спеў і танец распавяла пра жыццё, дзейнасць і мучаніцкую смерць ксяндза Уладзіслава Вячорка, салезіяніна, які ахвярна служыў вернікам у мястэчку Параф’янава на Глыбоччыне. Спектакль паказалі на сцэне моладзевага араторыя імя св. Яна Боско, які дзейнічае пры парафіі святога Міхала Арханёла. Гэта ўжо другое прадстаўленне ...
Читать далее »У Беларусі
Урачыстасць у гонар Маці Божай Жыровіцкай адзначылі ў Слоніме
7 мая ў Слоніме адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Жыровіцкай. Імшу ў касцёле св. апостала Андрэя ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У святыні, дзе ў галоўным алтары знаходзіцца копія абраза Маці Божай Жыровіцкай, сабраліся шматлікія мясцовыя жыхары і госці. Прыбылі таксама пілігрымы з Івацэвічаў і Брэста. У Імшы ўдзельнічалі мясцовыя рыма-каталіцкія святары на чале з дэканам Слонімскага дэканату ...
Читать далее »У Мінску развіталіся са Станіславам Шушкевічам — першым лідарам незалежнай Беларусі
6 і 7 мая ў Мінску адбылося развітанне з прафесарам Станіславам Шушкевічам, былым Старшынёй Вярхоўнага Савета БССР і першым лідарам незалежнай Беларусі. Вядомы беларускі вучоны, палітычны і грамадскі дзеяч адышоў у вечнасць 3 мая ў Мінску на 88-м годзе жыцця ў выніку ўскладненняў пасля перанесенага каранавіруснага захворвання. Станіслаў Шушкевіч прычыніўся да вяртання вернікам каталіцкіх святынь, у тым ліку катэдральнага касцёла ...
Читать далее »Рэкалекцыі для салезіянаў прайшлі ў Росі
З 18 па 22 красавіка салезіяне кс. Боска перажывалі штогадовыя рэкалекцыі, якія сёлета прайшлі ў Росі. У бягучым годзе рэкалекцыі асаблівыя, бо салезіянскае Таварыства адзначае 100-годдзе сваёй дзейнасці на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Рэкалекцыі правёў Мітрапаліт на пенсіі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе sdb.by. Гэтыя дні сталі часам духоўнай адновы і ўзмацнення, каб пасля іх ксяндзы з новымі сіламі маглі рэалізоўваць салезіянскае ...
Читать далее »Зварот біскупа Яшэўскага на нядзелю Добрага пастыра
ЗВАРОТ на Нядзелю Добрага Пастыра 2022 года біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB Старшыні Камісіі па справах фармацыі семінарыстаў і святароў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Глыбокапаважаныя святары і кансэкраваныя асобы, дарагія браты і сёстры! Чацвёртая Велікодная нядзеля, якую называюць нядзеляй Добрага пастыра, традыцыйна распачынае тыдзень малітваў аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця. Гэта адносна новая традыцыя, бо яна бярэ ...
Читать далее »Первый в Беларуси курс библиодрамы глазами участницы
С 1 по 3 мая я проходила курс библиодрамы в Барановичах. Мы долго этого ждали, ломая голову от любопытства. Что же будет происходить? Съезд начался через несколько часов после окончания основных занятий в катехетическом колледже. Это был солнечный, тёплый день, перед входом распустилась розовая магнолия, таких больших цветов на деревьях я ещё не видела. Мы начали с Мессы, на которой ...
Читать далее »Адышоў да Пана найстарэйшы каталіцкі святар у Беларусі
Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 3 мая ў Доме міласэрнасці ў Каменцы (Шчучынскі дэканат) адышоў у вечнасць ксёндз пралат Ежы Лявінскі, шматгадовы выкладчык Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Пахаванне спачылага адбудзецца ў пятнiцу 6 мая ў касцёле Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (пабернардынскім). Пачатак пахавальнай св. Імшы — 12.00. Ксёндз пралат Ежы Мар’ян Лявінскі нарадзіўся 2 студзеня 1930 ...
Читать далее »Будслаў: у бліжэйшы час — трансляцыі з Нацыянальнага санктуарыя і працяг адбудовы касцёла пасля пажару
У бліжэйшы час з Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай запланаваны шэраг прамых трансляцый набажэнстваў, а ў маі праягнуцца працы па аднаўленні пашкоджанага пажарам касцёла, у сувзяі з чым доступ у святыню будзе цалкам закрыты. Духоўна далучыцца да малітвы ў галоўнай Марыйнай святыні Беларусі з дапамогай прамой трансляцыі можна будзе ў суботу і нядзелю 30 красавіка і 1 мая, а таксама ...
Читать далее »У Навагрудку адбудзецца першы Біблійны кангрэс
20-21 мая пры парафіі Святога Міхала Арханёла адбудзецца першы Біблійны кангрэс на тэму “Сінадальнасць у Святым Пісанні”. У мерапрыемстве прымуць удзел духоўныя, а таксама свецкія біблісты і тэолагі, якія чыталі лекцыі ў Біблійнай школе “Прафэтэс”. Сярод дакладчыкаў варта ўзгадаць ксяндза доктара біблійнай тэалогіі Сяргея Сурыновіча і кс. д-ра Аляксандра Мацкевіча, спадара д-р Уладыслава Валаховіч і д-р Ірыны Дубянецкай, кс. ліцэнзіята ...
Читать далее »Айцы-езуіты запрашаюць на ігнацыянскія рэкалекцыі ў Навагрудак
16–23 жніўня ў Навагрудку айцы-езуіты ў чарговы раз прапануюць ігнацыянскія рэкалекцыі. Духоўныя практыкаванні праходзяць у маўчанні, кожны дзень адбываецца размова з духоўным кіраўніком. Да ўдзелу запрашаюцца вернікі, кансэкраваныя асобы і святары. Для тых, хто будзе ўдзельнічаць у першы раз, прадугледжаны больш кароткі тэрмін рэкалекцый. Запісацца можна да 30 мая. Больш падрабязная інфармацыя і запіс: +375 (44) 465-18-78; +375 (29) 511-19-74 ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!