Пешая пілігрымка да Маці Божай Гомельскай. Запрашаем!

Пілігрымка Мазыр — Гомель да Маці Божай Гомельскай упершыню прайшла з 10 па 15 жніўня 2020 года. Яна заснавана гомельскім святаром, манахам-паўлінам Леанардам Адушкевічам. У першы раз вырушылі 10 вернікаў з парафій Мазыра, Гомеля, Светлагорска.

Другая пілігрымка адбылася з 9 па 14 жніўня 2021 года. З прычыны эпідэміі каранавірусу другая пілігрымка мела індывідуальны характар, таму колькасць удзельнікаў была нешматлікай.

З 3 па 9 жніўня 2022 года пройдзе трэцяя пілігрымка да Маці Божай Гомельскай. Маршрут будзе пралягаць па маляўнічых мясцінах у далінах рэк Прыпяць і Днепр, па лясных сцяжынках, палявых дарожках і шашы. Начаваць удзельнікі пілігрымкі будуць у намётавым лагеры, штодзённая святая Імша будзе цэлебравацца ў палявых умовах.

Пілігрымка вырушае з Мазыра ад касцёла Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, які знаходзіцца па адрасе вул. Гогаля, 93 А.

Колькасць дзён — 7.

Агульная адлегласць машруту -170 км.

Адлегласць штодзённага маршруту — ад 20 да 30 км.

Кантактная інфармацыя: +375 (44) 512-10-14 — Дар’я, +375 (29) 236-63-81 — Кірыл, piligrym@mgrv.by

Больш падрабязная інфармацыя на сайце>>

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі