У Беларусі

30 ліпеня ва Уселюбе адбудзецца хрысціянскі фестываль NOVAFEST 2022

У суботу 30 ліпеня ва Уселюбе пройдзе NOVAFEST 2022 — хрысціянскі фестываль-рэкалекцыі. Як гэта было ў 2021 годзе можна паглядзець па спасылке. Асноўным лейтматывам фестывалю гэтага года з’яўляецца тэкст з Евангелля паводле Лукі 24, 48: «Вы ж сведкі гэтага». Арганізатары запрашаюць удзельнікаў паразважаць над пытаннямі, як і навошта сведчыць пра Бога. Падчас фестывалю будзе магчымасць паслухаць сведчанні рэальных людзей, якія ...

Читать далее »

Па выніках першага туру ўступнага экзамену ў беларускія каталіцкія семінарыі залічаны новыя кандыдаты

20–21 ліпеня ў будынку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску адбыўся першы тур уступнага экзамену для кандыдатаў на першы год навучання ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і Пінску. Экзаменацыйныя пытанні датычыліся Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця паўсюднага і мясцовага Касцёла, яго структуры з мэтай лепш ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў тым, як жыве Касцёл. Акрамя таго, кандыдатам трэба было растлумачыць матывы ...

Читать далее »

Рэкалекцыі па распазнанні паклікання прайшлі ў гродзенскай семінарыі

З 15 па 17 ліпеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі па распазнанні жыццёвага паклікання. Хлопцы з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі прыбылі на духоўныя практыкаванні, каб у будынку семінарыі разам маліцца, разважаць над Божым словам, размаўляць з мадэратарамі гэтай навучальнай установы, а таксама думаць пра выбар свайго будучага жыццёвага шляху. У межах сустрэчы ўдзельнікі з духоўным айцом кс. Янам ...

Читать далее »

У Бараўлянах адбыліся летнія вакацыі з Богам

У Бараўлянах пры парафіі Маці Божай Успамогі Хрысціянаў адбыліся вакацыі з Богам пад назвай «Рабіце ўсё з любові і нічога праз сілу». Вакацыі праходзілі ў два туры з 13 па 17 чэрвеня і з 11 па 15 ліпеня, паведамляе sdb.by. Каманда аніматараў разам з с. Дар’яй Еўтухоўскай FMA падрыхтавала актыўную праграму адпачынку і працы як фізічнай, так і працы над ...

Читать далее »

Біскуп Юрый Касабуцкі асабіста заахвочвае да малітвы за святара ў зняволенні

Біскуп Юрый Касабуцкі заахвочвае ўсіх неабыякавых людзей, а перадусім святароў, да малітвы за ксяндза Андрэя Вашчука, сальватарыяніна з Віцебска, які знаходзіцца за кратамі. Ксёндз Андрэй Вашчук SDS з’яўляецца пробашчам парафіі Святога Духа ў Віцебску. Святар быў затрыманы 15 ліпеня па абвінавачванні ў парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў чаканні суду, які павінен адбыцца на пачатку ...

Читать далее »

Фотарэпартаж з Будслава

Па меншай меры 20 арганізаваных пілігрымак прыбылі сёлета на Будслаўскі фэст. У іх, па падліках арганізатараў, узялі ўдзел 1757 асобаў, паведамляе catholic.by. Геаграфія сёлетніх пілігрымак з’яднала з Будславам розныя мясціны сінявокай Беларусі: Полацк, Браслаў, Глыбокае, Варапаева, Паставы, Віцебск, Росіцу, Смаргонь, Баранавічы, Мінск, Нарач, Вілейку, Жодзіна, Ракаў, Мядзел і Маладзечна. З некаторых населеных пунктаў выходзіла некалькі пілігрымак. Так, з Мінска ў ...

Читать далее »

Aрцыбіскуп Кандрусевіч прадстаўнікам малітоўных груп: паказвайце прыгажосць і неабходнасць малітвы

9 ліпеня першую святую Імшу ў межах насычанай праграмы сёлетніх адпустовых урачыстасцяў, якія пачаліся ў санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат), цэлебраваў арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч. У Эўхарыстыі прынялі ўдзел найперш члены малітоўнай групы апостальскага руху “Маргарытка”, a таксама іншых малітоўных груп і апостальскіх таварыстваў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі. У гаміліі арцыбіскуп Кандрусевіч засяродзіў ...

Читать далее »

У аграгарадку Абухава каля Гродна заклалі фундамент новага касцёла

У аграгарадку Абухава каля Гродна закладзены фундамент новага касцёла. Святыню будуюць па ініцыятыве вернікаў мясцовай парафіі благаслаўлёнага Міхала Сапоцькі. “Касцёл для католіка з’яўляецца домам: гэта дом Бога і наш другі дом. Да гэтага часу ў Абухаве не было каталіцкай святыні. А ў аграгарадку пражывае каля 300 католікаў, – распавядае пробашч парафіі ксяндз Міхал Васількевіч. – На працягу дзесяцігоддзяў вернікі наведвалі ...

Читать далее »

“Зіхатлівае лета ў Тракелях”: у дыяцэзіяльным санктуарыі праходзіць мастацкі пленэр

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Еўразійская мастацкая садружнасць” праводзіць у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях мастацкі пленэр. У міжнароднае грамадскае аб’яднанне ўваходзяць жывапісцы, графікі, скульптары, мастацтвазнаўцы, прадстаўнікі іншых творчых прафесій. Творчая дзейнасць сяброў “Еўразійскай мастацкай садружнасці” накіравана на развіццё і папулярызацыю выяўленчага мастацтва, а таксама іншых сфер культуры на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі. Адной з ...

Читать далее »

«Я — убеждённый атеист, но…» Байкер рассказал про самые красивые места в Беларуси

Именно храмы являются самым ярким архитектурным наследием в Европе Минчанин Павел Прохоров опубликовал фотоотчет из последнего путешествия на мотоцикле по Беларуси с такой подписью: «Я — убежденный атеист. Но вот какое дело: полгода назад я стал байкером. И накатал по Беларуси уже 10000 км. И тут, внезапно, оказалось, что самые красивые места, почти все в Беларуси, — это костелы, церкви ...

Читать далее »