«Музычная майстэрня» ў Івянцы запрашае музыкаў

З 24 па 30 ліпеня ў Івянцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Валожынскі дэканат) пройдзе «Музычная майстэрня» для ўсіх, хто жадае адкрыць прыгажосць Бога праз музыку, літургію і супольнасць.

Тэма сёлетняй майстэрні прысвечана 80-й гадавіне з часу мучаніцкай смерці благаслаўлёных францішканаў Ахілеса Пухалы і Германа Стэмпеня, якія да рэшты аддалі жыццё Богу і сваім вернікам і былі забітыя гітлераўцаміў 1943 годзе.

У праграму ММ 2023 ўваходзяць харавыя заняткі, майстар-класы па практыцы ігры на музычных інструментах (гітара, клавішы, барабан і г.д.), тэатральны практыкум і дызайн сцэны. Больш увагі будзе нададзена майстар-класам па вакалу і, акрамя таго, з’явіцца новы напрамак: джазавая вакальная і фартэпіянная імправізацыя.

Удзельнікаў чакаюць духоўныя канферэнцыі, малітва ў духу Тэзэ, тэатралізаваны Крыжовы шлях, вечары праслаўлення і супольная малітва музыкай, а таксама шмат імпрэз, традыцыйны Джаз у кавярні, магчымасць выйсці на вялікую сцэну і падзяліцца сваёй творчасцю.

Умовы ўдзелу:

  • узрост удзельнікаў — ад 15-і гадоў (для непаўналетніх неабходныя пісьмовы дазвол бацькоў і паўналетні апякун);
  • з сабой удзельнікам неабходна мець спальнік і турыстычны дыванок, па магчымасці — уласны намёт;
  • кошт удзелу — 50 руб. (пакет удзельніка + штодзённае трохразовае харчаванне);
  • для ўдзельнікаў прадугледжана гарачае харчаванне на працягу дня і душ;
  • просьба мець з сабой спеўнікі, нататнікі і музычныя інструменты;
  • прыбыццё і рэгістрацыя — 24 ліпеня з 12.00 да 16.00.

Фінальны вечар праслаўлення адбудзецца 29 ліпеня ў 20.00.

Сачыць за «Музычнай майстэрняй» у інтэрнэце можна ў сацыяльнай сетцы Інстаграм: @muzmajsternia

catholic.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі