“Шукаючы Бога”: распачалася Салезіянская Моладзевая Евангелізацыйная Пілігрымка

25 чэрвеня са Смаргоні вырушыла 22-ая Салезіянская Моладзевая Евангелізацыйная Пілігрымка. #СМЕП22 — гэта моладзь, якая разам са святарамі і сёстрамі выйшла ў Будслаў.

У гэтым годзе тэма СМЕП – “Шукаючы Бога”. Рэкалекцыяністам сёлета стаў кс. Алег Каралёў SDB, які таксама з’яўляецца адказным за пілігрымку.

Каб раскрыць тэму СМЕП, кожны дзень праводзяцца канферэнцыі і праца па групах. У гэтым годзе ўдзельнікі падзелены на групы па ўзросце: 7 клас, 8-9 клас, 10-11 клас і старэйшая моладзь.

Першы дзень пілігрымкі распачаўся са святой Імшы, якую цэлебраваў рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі кс. Павел Шчарбіцкі SDB. Пасля агульнага фотаздымку і благаслаўлення пілігрымаў, СМЕП вырушыла ў накірунку вёскі Войстам.

Тэма першага дня – “Слухаць і чуць”, а сімвалам дня быў званок ад Езуса. Пад час канферэнцыі кс. Алег падкрэсліў, што Бог кажа да кожнага з нас праз Святое Пісанне. А яшчэ, што Біблію трэба не чытаць, а слухаць, і не ў сэнсе аўдыёфармата.

Былі выдзелены тры тэхнікі, якія могуць дапамагчы слухаць і чуць Бога: Дух Святы, пакора і вернасць. Дух Святы дапамагае распазнаць і пачуць. Пакора, у якой “Я не ведаю, што Ты сказаў, але мне гэта падабаецца!”. І вернасць, дзе падкрэсліваецца важнасць чытання Слова Божага кожны дзень, нават калі і цяжка.

Пілігрымка пераадолела 21 кіламетр і дайшла да вёскі Войстам, дзе яе сустракаў мясцовы ксёндз пробашч Вадзім Сурвіла.

Вясёлы вечар ў Войстаме сёлета прайшоў у фармаце галодных гульняў. СМЕПаўскае рэаліці падрыхтавалі салезіяне супрацоўнікі. Удзельнікі былі падзеленыя на каманды, як і на працу па групах. Потым па традыцыі прагучала слоўка на добрую ноч і ўсё пайшлі адпачываць.

sdb.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі