З верасня распачынаецца набор у «Школу сямейнага жыцця» ў Мінску

Мэтай навучання ў «Школе сямейнага жыцця» з’яўляецца падрыхтоўка сямейных дарадчыкаў, якія могуць дапамагаць пры парафіі, у падрыхтоўцы сямейных пар да сакрамэнту сужэнства і ў сямейнай кансультацыі.

Як інфармуе партал catholic.by, навучанне працягваецца тры гады. З’езды адзін раз на месяц, звычайна ў трэцюю суботу і нядзелю месяца.

Заняткі будуць праходзіць пры кляштары айцоў кармэлітаў босых па адрасе: г. Мінск, вул. Герасіменкі 6/1.

Пасля заканчэння «Школы сямейнага жыцця» слухач атрымлівае дыплом, які з’яўляецца падставай для выканання функцыі сямейнага кансультанта пры парафіях, а таксама дыплом аб заканчэнні курса І ступені для выкладчыкаў натуральнага планавання сям’і ў вобласці сімптатэрмальнага метаду.

  • На кваліфікацыйную размову можна запісацца да 30 верасня па тэлефоне: +375 44 759-45-25 – айцец Сяргей Трысцень OCD.

Пры сабе на кваліфікацыйнай размове неабходна мець наступныя дакументы:

  • просьба аб прыняцці ў «Школу сямейнага жыцця» (можна напісаць на месцы);
  • кароткая аўтабіяграфія;
  • рэкамендацыя пробашча;
  • 2 фота на дакументы;
  • ксеракопія пасведчання аб сярэдняй або вышэйшай адукацыі;
  • ксеракопія пашпарта.
для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі