У Беларусі

У дзень засяроджання студэнты гродзенскай семінарыі даведаліся пра жыццё Касцёла ў Грузіі

Нядаўна для супольнасці Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне праводзіўся дзень засяроджання. Духоўныя практыкаванні правёў кс. Уладзімір Аксенцьеў, пробашч парафіі св. Станіслава, біскупа, у Ляцку (Шчучынскі дэканат). Святар падзяліўся з семінарыстамі вельмі цікавымі звесткамі пра існаванне і дзейнасць Каталіцкага Касцёла ў Грузіі, дзе раней адбывалася яго душпастырскае служэнне. Таксама кс. Уладзімір распавёў аб тым, як адкрыў голас Пана ў сваім жыцці ...

Читать далее »

Міжнародны малітоўны кангрэс у абарону жыцця пройдзе ў Навагрудку

У нашай краіне з 18 лістапада 1920 года дзяцей легальна забіваюць ва ўлонні маці. Штодня ў Беларусі больш за 50 хлопчыкаў і дзяўчынак гінуць толькі ў выніку абортаў, не кажучы ўжо аб знішчэнні эмбрыёнаў пры дапамозе спіраляў, гармонаў і ЭКО. Таму ў наш час саблівым чынам «неабходная вялікая малітва за жыццё, якое ідзе праз увесь свет» (Св. Ян Павел II, ...

Читать далее »

Восеньская атмасфера: парафіяльныя дажынкі прайшлі ў Іўі

4 кастрычніка ў іўеўскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла адзначылі адпустовую ўрачыстасць у гонар святога Францішка Асізскага. Традыцыйна ў гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за вырашчаныя на сваіх падворках і палях садавіну і агародніну і моляцца за парафію праз заступніцтва святога Францішка. Таму адпустовая ўрачыстасць стала для іўеўскай парафіі таксама святам дажынак. Парафіяне падрыхтавалі да гэтай падзеі адпаведныя дэкарацыі ...

Читать далее »

З чаго пачыналася гісторыя парафіі ў Германавічах

Сёлета ў Германавічах адсвяткавалі 460-годдзе мястэчка. Такая падзея дае нагоду, каб узгадаць пра пачатак гісторыі гэтага вельмі цікавага паселішча, а таксама каталіцкай парафіі ў ім. Першая згадка пра Германавічы звязаная з перыядам вайны, якую маскоўскі цар Іван Жахлівы распачаў супраць Вялікага Княства Літоўскага. У 1563 годзе ён захапіў Полацк. Гэтая вайна стала катастрофай для невялікай каталіцкай супольнасці, якая існавала ў ...

Читать далее »

Каталіцкі клуб ІТ-энтузіястаў запрашае хлопцаў і дзяўчат да стварэння сваіх першых Android-распрацовак на карысць Касцёла

Сarlo Club – гэта каталіцкі моладзевы клуб IT-энтузіястаў iмя бл. Карла Акуцiса, дзейнасць якога скіравана на карысць Касцёла і дабро вернікаў на прасторы інфармацыйных тэхналогій. Карла Акуціс быў звычайным хлопцам, які хадзіў у школу і гуляў з сябрамі, але ў той жа час меў глыбокую любоў да сакрамэнту Эўхарыстыі. Ён захапляўся інфарматыкай і шырока сведчыў аб любові да Эўхарыстыі ў ...

Читать далее »

“Міласць”: рэвалюцыя ў беларускай хрысціянскай музыцы

Гурт “Міласць” карыстаўся папулярнасцю сярод каталіцкай аўдыторыі ў 90-ых і нулявых. Музыкі давалі да дзесяці канцэртаў у год, выступалі на фэстах усебеларускага маштабу і парафіяльных адпустах. Акрамя гэтага, ігралі ў пілігрымках, на рэкалекцыях і прыміцыях. Іх драйвовая музыка стала нібы саўндтрэкам да адраджэння Касцёла ў Беларусі. Пра культавасць гурта размаўляем з былым удзельнікам “залатога складу” Андрэем Юралевічам і яго пераемнікам ...

Читать далее »

Сімпозіум, прысвечаны году свецкіх і Сіноду біскупаў на тэму сінадальнасці, прайшоў у Гродне

30 верасня ў Гродне адбыўся сімпозіум, прысвечаны пастырскаму году свецкіх, які па рашэнні епіскапату праходзіць сёлета ў Касцёле на Беларусі, і Сіноду біскупаў на тэму сінадальнасці. Увазе ўдзельнікаў сімпозіума, які прайшоў у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, быў прадстаўлены шэраг дакладаў. З дакладамі выступілі свецкія асобы, якім была прысвечана гэтая сустрэча, і духавенства ўсіх дыяцэзій Касцёла на Беларусі. Сімпозіум ...

Читать далее »

У Смаргоні адзначылі юбілей 520-годдзя заснавання парафіі св. Міхала Арханёла

29 верасня смаргонская парафія св. Міхала Арханёла адзначае свой парафіяльны адпуст. У гэтым годзе ўрачыстасць была асаблівым чынам спалучана са святкаваннем 520-годдзя з дня заснавання гэтай парафіі ў г. Смаргонь. Аднак і гэта не было найважнейшай падзеяй. Кульмінацыяй стала ўрачыстая кансэкрацыя новага эўхарыстычнага алтара святыні. Апошні кансэкраваны алтар быў у смаргонскім касцёле знішчаны атэістычнымі ўладамі пасля вайны, таму гэты акт ...

Читать далее »

Сустрэча кансэкраваных асоб 40+ з усёй Беларусі адбылася ў Баранавічах

25 і 26 верасня ў кляштары Місіянераў Божага Слова ў Баранавічах адбылася сустрэча кансэкраваных асоб узроставай катэгорыі 40+, якая праходзіла пад дэвізам «Энтузіязм паклікання» ў межах праграмы пастаяннай фармацыі, распрацаванай Каардынацыйнай групай вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх супольнасцяў Беларусі. У першы дзень удзельнікі, якія з’ехаліся з розных куткоў нашай краіны, знаёміліся пры каве і гарбаце. У ...

Читать далее »

Дыякан Андрэй Юхнік прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне

23 верасня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату дыякану Андрэю Юхніку. Урачыстасць, якая сабрала шматлікае духавенства і свецкіх вернікаў, у тым ліку бацькоў, родных і сяброў новага прэзбітэра, адбылася ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне. Прыбылі вернікі лідскіх парафій Святой Сям’і, адкуль паходзіць малады святар, і Узвышэння Святога Крыжа, дзе ён нядаўна праходзіў літургічна-душпастырскую ...

Читать далее »