7 кастрычніка ў Магілёве пройдзе Ружанцовы кангрэс

Ужо стала добрай традыцыяй, што на пачатку кастрычніка, асаблівага Марыйнага месяца, па ініцыятыве айцоў дамініканаў у магілёўскай катэдры адбываецца Ружанцовы кангрэс.

У 2023 годзе, сёмы па ліку кангрэс пройдзе ў суботу, 7 кастрычніка, пад дэвізам “Марыя і ружанец у дамініканскай школе малітвы” і прысвечаны Юбілею 240-годдзя Магілёўскай архідыяцэзіі.

Арганізатары запрашаюць узяць удзел у кангрэсе ўсіх ахвотных, а асабліва тых вернікаў, якія належаць да ружанцовых колаў.

Праграма:

9.30 — Рэгістрацыя ўдзельнікаў.
10.20 — Адкрыццё кангрэса.
10.30  — Даклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча –  «Митрополит  Сестренцевич-Богуш и установление Могилевской Митрополии»
11.15 – 11.55 — Даклад кс. кан. Ігара Лашука – «Слуга Божы айцец Фабіян Малішэўскі ОР»

Пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова

12.15 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Святы Ружанец
13.00 — Агульны фотаздымак і абед
14.00 — Даклад Крыстыны Лялько – «бл. П’ер Джорджа Фрассаці ОРs»
14.45 – 15.15 — Даклад a. Юрыя Саковіча – «Святая Ружа з Лімы ОР»

Пасля дакладаў — пытанні да дакладчыкаў, дыскусія, размова

15.30 — Перапынак
16.00 — Сведчанні пра плён Ружанцовых Кангрэсаў у Магілёве і ружанцовай малітвы
16.35 — Падрыхтоўка да святой Імшы
17.00 — Святая Імша пад кіраўніцтвам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, казанне — біскуп Юрый Касабуцкі

Ружанцовы кангрэс у Магілёве — гэта аднадзённае мерапрыемства, падчас якога мы заслухаем 4 канферэнцыі, звязаных з тэмай кангрэса, і будзем разам маліцца на ружанцы. Вы таксама зможаце коратка засведчыць аб моцы малітвы ружанцовай у асабістым і сямейным жыцці.

Рэгістрацыя абавязковая. Арганізатары просяць паведаміць пра свой удзел да 1 кастрычніка. Для таго, каб зарэгістравацца, дастаткова пазваніць або даслаць SMS-паведамленнем інфармацыю пра ўдзельнікаў:

  • імя, прозвішча
  • мясцовасць, назва парафіі
  • колькасць асоб, якія будуць удзельнічаць у кангрэсе
  • кантактны нумар тэлефона.

Кантакты: а. Раман Шульц ОР, тэл. +37529 291-92-11 (Viber, Telegram); schulzop@gmail.com

Адрас:
Катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава
вул. Камсамольская, 4, г. Магілёў

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі