У 1503 годзе па фундацыі тагачаснага ўладальніка мястэчка Юрыя Іванавіча Зяновіча, у цэнтры Смаргоні, на беразе ракі Оксна, на месцы, дзе былі могілкі, быў пабудаваны драўляны касцёл, асвечаны пад тытулам св. Міхала Арханёла і Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі. У гэтым годзе першая каталіцкая парафія Смаргоні адзначае разам з горадам юбілей 520-годдзя.
З гэтай нагоды ў касцёле св. Міхала Арханёла біскупам Аляксандрам Кашкевічам будзе кансэкраваны эўхарыстычны каменны алтар. Там будуць умураваныя рэліквіі благаслаўлёнага мучаніка Венгрыі Стэфана Шандора, які належаў да Таварыства св. Францішка Сальскага. Падчас Літургіі будзе асвечаны новы абраз для галоўнага алтара і фігура св. Міхала Арханёла ля касцёла.
Праграма:
- навэнна: 20 верасня – пачатак навэнны да св. Арханёла Міхала. Навэнна з адпаведнымі казаннямі святара будзе цэлебравацца з 20-28 верасня пасля св. Імшы на 00. Падчас навэнны кожны дзень будуць спяваныя гадзінкі да св. Міхала Арханёла пры выстаўленным Найсвяцейшым Сакрамэнце.
- саракагадзіннае набажэнства: пачатак 27 верасня, 20.00 — заканчэнне 29 верасня, 17.00
- адпустовая ўрачыстасць: 29 верасня:
8.00 – св. Імша
9.00 – св. Імша
10.00-17.00 – працяг саракагадзіннага набажэнства
17.20 – Сустрэча біскупа Аляксандра Кашкевіча ля араторыя
17.30 – асвячэнне новай сістэмы званоў
18.00 – урачыстая Эўхарыстыя з абрадам кансэкрацыі новага эўхарыстычнага алтара і абраза Найсвяцейшага Сэрца Езуса
19.40 – Эўхарыстычная працэсія
20.30 – асвячэнне новай фігуры св. Міхала Арханёла ля касцёла
21.00 – гарачая гарбата і абаранкі для ўсіх удзельнікаў