Подготовка визита Папы Римского Франциска в Беларусь ведется, но это не означает, что визит состоится в ближайшее время, заявил журналистам 27 мая в Минске министр иностранных дел Владимир Макей. Он напомнил о том, что во время недавнего визита в Ватикан Александр Лукашенко пригласил Папу Франциска посетить Беларусь. «Но подготовка и разговор об этом не означают, что визит состоится завтра, или ...
Читать далее »У Беларусі
Гродна: апошні дзень Эўхарыстычнага кангрэсу (+відэа)
Апошні дзень Эўхарыстычнага кангрэсу ў Гродне быў прысвечаны значэнню Божай Міласэрнасці для сучаснага грамадства. З рэфератам на гэтую тэму выступіў папскі легат кардынал Зянон Грахалеўскі. Падзея адбылася 26 мая ў Гродзенскай семінарыі ў зале Яна Паўла ІІ. У сваім дакладзе кардынал звярнуў увагу на тры аспекты Божай міласэрнасці. Гэта, па-першае, Бог ёсць міласэрны, па-другое, мы патрабуем Божай міласэрнасці, па-трэцяе, маючы ...
Читать далее »Дзесяцікласнікі Шчучына адзначылі заканчэнне катэхетычных заняткаў і гадавіну сакраманту канфірмацыі
25 мая ў Шчучыне адбылося заканчэнне катэхетычных заняткаў для вучняў 10 класаў, якое традыцыйна звязана са святкаваннем гадавіны прыняцця сакраманту канфірмацыі. Першая частка спаткання праходзіла ў парафіяльнай святыні, дзе сабраная моладзь дзякавала Богу за прыняты ў мінулым годзе сакрамэнт хрысціянскай сталасці. Пасля св. Імшы адбылася забаўляльная частка сустрэчы, якая складалася са смажання каўбасак і разнастайных конкурсаў. На падсумаванне прысутныя атрымалі ...
Читать далее »Аўтапрабег у абарону жыцця пройдзе ў Гомелі
У суботу, 28 мая, да Міжнароднага дня абароны дзяцей, у Гомелі пройдзе аўтапрабег. Каля дзесяці машын з надпісамі на сцягах і налепках «Аборты — адмова ад будучыні», «Падары жыццё», «Беларусь без абортаў» стартуюць з цэнтральнай плошчы Леніна ў 11.00, праедуць па некалькіх раёнах горада і вернуцца на плошчу, дзе мінакам будуць раздаваць інфармацыйныя брашуры пра наступствы абортаў , рэкамендацыі медыкаў ...
Читать далее »Эўхарыстычны кангрэс: што немагчыма для чалавека – магчыма для Бога (+відэа)
У сераду, 25 мая, у катэдральным касцёле ў Гродне арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прачытаў даклад: “Адраджэнне Касцёла ў Беларусі як дар Божай Міласэрнасці”. Гэта адбылося на Эўхарыстычным кангрэсе, які праходзіць у Гродне з 24 па 26 мая і прымеркаваны да святкавання 25-гадовага юбілею Гродзенскай дыяцэзіі. Іерарх адзначыў, што Каталіцкі Касцёл у Беларусі мае больш як тысячагадовую гісторыю. Гісторыя гэта была часам ...
Читать далее »Шчучын: завяршэнне катэхетычнага года для Літургічнай службы алтара і моладзевага хору «Calasanz»
У мінулыя выхадныя ў Шчучыне ў кляштары айцоў піяраў адбылося падсумаванне катэхетычнага года для асобных парафіяльных груп: Літургічнай службы алтара і моладзевага хору «Calasanz». На запланаванае спатканне былі запрошаны таксама бацькі дзяцей і моладзі шчучынскай парафіі, для якіх была арганізавана фармацыйная частка сустрэчы. Галоўным пунктам дня стала супольная Эўхарыстыя, падчас якой маліліся аб міры, сапраўднай любові і разуменні ў сем’ях ...
Читать далее »У Гродне працягвае працу Эўхарыстычны кангрэс (+відэа)
У сераду, 25 мая, у касцёле Адшукання Святога Крыжа, які знаходзіцца пры Гродзенскай духоўнай семінарыі, адбылася другая канферэнцыя кангрэсу. На мерапрыемстве прысутнічалі святары як з Беларусі, так і з Польшчы, Літвы, Украіны. З дакладам на ёй выступіў біскуп з польскага горада Элк Ежы Мацур. Яго даклад быў прысвечаны Эўхарыстыі і місіям. Біскуп адзначыў, што місія Касцёла – гэта працяг місіі ...
Читать далее »Першы дзень Эўхарыстычнага кангрэсу ў Гродне завершыўся Імшой у катэдры
Яе ўзначаліў арцыбіскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Тадэвуш Кандрусевіч. Храм быў запоўнены вернікамі, прысутнічала больш за сотню святароў. Напачатку Імшы ўсіх прысутных прывітаў біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч. Ён звярнуўся да людзей на беларускай, польскай і літоўскай мовах. Ён папрасіў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ўзначаліць гэту Імшу. Мітрапаліт павіншаваў гродзенскіх вернікаў з 25-гадовым юбілеем ўтварэння іх дыяцэзіі, а біскупа Аляксандра Кашкевіча таксама і ...
Читать далее »У Гродне адбылося адкрыццё Эўхарыстычнага кангрэсу (+відэа)
Мерапрыемства распачалося 24 мая і будзе працягвацца да 26 мая. Яно прымеркавана да 25-гадовага юбілею Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама да Года Божай міласэрнасці. Пачаўся кангрэс у Гродзенскай духоўнай семінарыі са спеву гімна “Магутны Божа” ў зале Яна Паўла ІІ. Дарэчы, зала была поўная. Акрамя святароў і гасцей з Беларусі, на ўрачыстасць прыехалі духоўныя асобы з суседніх Польшчы і Літвы. Адкрыў ...
Читать далее »У Шчучыне адбылося заканчэнне навучальнага і катэхетычнага года
22 мая ў шчучынскай парафіі Св. Тэрэзы Авільскай адбылося афіцыйнае заканчэнне навучальнага і катэхетычнага года. У гаміліі прысутным дзецям і моладзі было нагадана пра годнасць называцца хрысціянінам, а таксама пра тое, што гэтую годнасць трэба бараніць падчас канікул, якія ўжо блізка. Асабліва гэтыя словы былі скіраваны да сёлетніх выпускнікоў, якія паступова ўваходзяць у дарослае жыццё і будуць сутыкацца з рознымі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!