Згодна з пастановай Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ва Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Касцёле ў Беларусі праходзіў Дзень перапрашэння. У гэты дзень падчас кожнай святой Імшы адбываліся «набажэнствы перапрашэння» за знявагу святыняў, духоўных асобаў, за грахі вернікаў і ўсялякае зло беларускага народа. З гэтай нагоды пробашч парафіі Святога Міхаіла Арханёла ў в. Багданава Ігар Лашук наведаў пакінуты, зачынены і ...
Читать далее »У Беларусі
У Беларусі зарэгістравалі каталіцкае «Радыё Марыя»
У Беларусі зарэгістравана каталіцкая радыёстанцыя Сусветнай сям’і «Радыё Марыя». Афіцыйна юрыдычная асоба атрымала назву Установа «Радыё РМ» — гэта звязана з некаторымі палажэннямі беларускага заканадаўства. Аднак беларуская ўстанова зможа атрымаць правы на выкарыстанне гандлёвай маркі «Радыё Марыя» і выходзіць у эфір пад гэтай назвай. — Яшчэ трэба прайсці шэраг юрыдычных працэдур, аднак галоўны этап, нарэшце, пройдзены. Плануецца, што першым крокам ...
Читать далее »Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк звярнуўся да чытачоў “Каталіцкага Весніка”
Гэта адбылося падчас агульнабеларускай сустрэчы святароў у Браславе, якая адбылася 2 чэрвеня. 26 мая гэтага года ён адзначыў 42 гады святарскага пасвячэння. Леанід Юрык, відэа
Читать далее »У амбасадзе Літвы ў Мінску адбылася прэзентацыя кнігі «З Богам па-беларуску»
У Мінску ў Амбасадзе Літвы 2 чэрвеня адбылася прэзентацыя кнігі Аляксандра Адамковіча «З Богам па-беларуску», якая прысвечана вывучэнню беларускага рэлігійнага жыцця ў Літоўскай Рэспубліцы. Аляксандр Адамковіч – старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве, малады лідар беларускай дыяспары ў сённяшняй Літоўскай Рэспубліцы. Ва ўступным слове Павел Севярынец, палітык і публіцыст, адзначыў: “Кніга “З Богам па-беларуску” – частка фундаментальнай працы “Беларусы ў ...
Читать далее »Выстава сучасных абразоў “Прыпавесці” адкрылася ў Пінску
У Музеі Беларускага Палесся выстава незвычайных абразоў будзе доўжыцца да 26 чэрвеня. Некалькі дзясяткаў абразоў прадставілі пінчукам удзельнікі традыцыйных майстаркласаў іконапісу ў Навіцах (Польшча). На гэты пленэр штогод прыязджаюць мастакі з розных краін. У 2015 былі прадстаўнікі Украіны, Грузіі, Польшчы, Беларусі , а тэмай майстаркласаў былі абраныя біблейскія прыпавесці. Яркія абразы выкананы ў некананічным стылі, незвычайнай формы, ёсць нават абраз-музычны ...
Читать далее »Свята сям’і адбылося ў Смаргоні
29 мая ў Смаргоні (парафія св. Міхала Арханёла) з нагоды Дня дзіцяці адбылося «Свята сям’і», якое падрыхтавала Салезіянская сям’я з аніматарамі, моладдзю і бацькамі. Урачыстая святая Імша стала першам этапам святкавання. Падчас гаміліі кс. Павел Шчарбіцкі SDB патлумачыў дзецям хто ж на самой справе з’яўляецца лекарам душы. Напрыканцы Імшы дзеці, і бацькі былі запрошаны на пляцоўку каля касцёла і ў ...
Читать далее »Пісьменніца Крыстына Лялько прэзентавала пераклад на беларускую мову “Дзённіка” святой Фаўстыны (+відэа)
Гэта адбылося 24 мая падчас Эўхарыстычнага кангрэсу, які праходзіў у Гродне. Спадарыня Крыстына адзначыла, што пераклад гэтай кнігі стаў для яе сапраўдным дарам Божай міласэрнасці, які спачатку яна баялася прыняць. — Я атрымала замову на гэты пераклад, але спачатку сумнявалася, ці змагу зрабіць гэты пераклад, бо тэкст здаваўся складаным нават для чытання. Трэба было шмат што перажыць асабіста, каб я ...
Читать далее »Эўхарыстычны кангрэс у Гродне: вынікі і задачы (+відэа)
У Гродне з 24 па 26 мая праходзіў Эўхарыстычны кангрэс. Яго правядзенне было прымеркаванае да 25-гадовага юбілею ўтварэння Гродзенскай дыяцэзіі і аднаўлення касцельных структур у Беларусі. Таксама ў гэтыя дні біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Аляксандр Кашкевіч адзначыў 25-годдзе атрымання біскупскай паслугі: «Гэты кангрэс, гэты вялікі юбілей – 25-годдзе існавання Гродзенскай дыяцэзіі ёсць тым момантам, калі можам падзякаваць Пану Богу за ўсе ...
Читать далее »Вернікі з Ліды склалі ахвяраванні на патрэбы місіі ў Камеруне
«Асабліва актуальна гучыць сёння заклік “Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны” ў Год Міласэрнасці, які цяпер перажывае Паўсюдны Касцёл. Здзяйсненне ўчынкаў міласэрнасці з’яўляецца асноўным спосабам сведчання любові да бліжняга», — адзначыў дк. Андрэй Ганчар падчас казанняў на надзельных св. Імшах 29 мая ў піярскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе, які летам бягучага года збіраецца на місію ў Камерун ...
Читать далее »Францішканін з Удзела прызначаны нацыянальным экзарцыстам у Беларусі
Як паведамляе catholic.by, падчас пастырскай сустрэчы духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая прайшла ў Волме 30 мая 2016 года, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў пра прызначэнне нацыянальнага экзарцыста ў Касцёле ў Беларусі. Ім стаў айцец-францішканін Ян Валяр’ян Хернік, які служыць у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны ў в. Удзела (Глыбоцкі дэканат, Віцебская дыяцэзія).
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!