З пачатку чэрвеня ў РНПЦ анкалогіі ім. Аляксандрава ў Лясным (Бараўляны) кожны аўторак у актавай залі а 17.00 цэлебруецца святая Імша. Ініцыятыва належыць пробашчу каталіцкай парафіі ў Бараўлянах кс. Казіміру Шыдэлка SDB. Першая св. Імша ў РНПЦ анкалогіі ўжо адбылася ў мінулы аўторак, 6 чэрвеня. На службе прысутнічалі каля 30 чалавек, у тым ліку медыкі і пацыенты, распавёў святар. А ...
Читать далее »У Беларусі
У Бараўлянах адбыўся семінар па ахове дзяцей ад насілля
10 і 11 чэрвеня ў салезіянскім араторыі імя св. Дамініка Савіо, які дзейнічае пры парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, адбыўся семінар па ахове дзяцей ад насілля. Семінар праводзілі Маргарыта Прахіна з грамадскага аб’яднання “Дзеці не для насілля” і Зігрыт Шпілдэнберк, прадстаўніца “Карытаса” дыяцэзіі Лінц з Аўстрыі. Удзельнікамі семінару сталі вернікі салезіянскіх парафій з Мінску, Смаргоні, Дзятлава і Бараўлян, якія ...
Читать далее »У Вільнюсе прайшоў канцэрт памяці кс. Леаніда Несцюка, пробашча касцёла ў Гервятах
У Вільнюсе ва ўніверсітэцкім касцёле Святога Яна прайшоў канцэрт, прысвечаны памяці ксяндза-пробашча Гервяцкага касцёла Леаніда Несцюка. Як расказаў арганіст касцёла Андрэй Міхневіч, гэты канцэрт планаваўся даўно, яшчэ пры жыцці ксяндза Леаніда: захопленыя гледачы і слухачы традыцыйных “Лістападаўскіх вечароў у Гервятах”, што сталі сапраўднай падзеяй у духоўным і культурным жыцці не толькі Астравеччыны, марылі пачуць беларускіх музыкантаў і ў сталіцы Літвы. ...
Читать далее »Мінск рыхтуецца да буйнога сходу іерархаў Еўропы
Пленарнае пасяджэнне Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы, якое пройдзе ў Беларусі напрыканцы верасня, будзе ўключана ў афіцыйную праграму святкавання 950-годдзя Мінска. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі лічыць, што гэта надае яшчэ большую значнасць падзеі, якая збярэ ў сталіцы амаль 50 кіраўнікоў епіскапатаў краін Старога Свету, а таксама абумоўлівае месца адкрыцця. “Пасяджэнне пройдзе з 28 верасня па 1 кастрычніка, а адкрыццё адбудзецца ...
Читать далее »Дыяцэзіяльны дзень бацькі адзначылі ў Барунах
Пілігрымка бацькаў з Ашмян да Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах прайшла на мінулым тыдні. На распачацце паломніцтва яго ўдзельнікі сабраліся на св. Імшы і атрымалі бласлаўленне з рук кс. дзекана Яна Пузыны. Сёлета ў пілігрымцы прыняў удзел дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Падчас паломніцтва ён звярнуў увагу мужчын на важнасць ролі бацькі ў выхаванні дзіцяці і прывёў прыклад ...
Читать далее »У Астравецкім раёне згарэў касцёл XVIII стагоддзя, у якім служыў паэт Казімір Сваяк
Раніцай 6 чэрвеня ў вёсцы Клюшчаны Астравецкага раёна згарэў стары драўляны касцёл святога Яўхіма. «У шэсць гадзін раніцы чалавек, які жыве недалёка ад касцёла, пабачыў у вокнах касцёла агонь. Адразу выклікаў пажарных, яны хутка прыляцелі, але ўжо не было чаго ратаваць», — расказвае пчаляр Алесь Марозік, які жыве ў Клюшчанах. Касцёл святога Яўхіма пабудаваны ў 1726 годзе, быў зачынены ў ...
Читать далее »Чарговы выпуск групы «Вечароў для закаханых»
У апошні веснавы вечар чарговая група закаханых завяршыла сваю падрыхтоўку да сур’ёзных адносін, якія праводзіліся пры архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску. Пачынала рэкордная 11-ка маладых пар, а завяршыла моцная васьмёрка. Апошні вечар стаў своеасаблівым падсумаваннем усяго двухмесячнага цыклу. Як адзначыў кс. пралат Андрэй Стэцкевіч, цыкл цягнуўся да самых зацемкаў, але святло кахання разганяла вясновыя змрокі і стварала ...
Читать далее »Адышоў у вечнасць кс. Ян Шуткевіч
4 чэрвеня, у 85-гадовым узросце ў Вільні адышоў у жыццё вечнае кс. Ян Шуткевіч, які паходзіў з Гродна, паведамляе grodnensis.by. На працягу доўгага часу ён нёс паслугу ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: быў пробашчам парафіі ў Лынтупах і служыў у Мінску. Апошнія гады свайго жыцця правёў у Вільні, дзе выконваў абавязкі рэктара і рэзідэнта касцёла Св. Барталамея. Пахавальная св. Імша адбудзецца 7 чэрвеня ...
Читать далее »Кампанію супраць чырвонай ніткі праводзяць у Беларусі католікі
Каталіцкая верніца, хрысціянскі журналіст Марына Валасар прапанавала на сваёй старонцы ў Facebook правесці акцыю супраць распаўсюджвання моды на нашэнне чырвонай ніткі на запясці. — Ідэя такая: улёткі пра небяспеку нашэння чырвонай ніткі расклейваць на прыпынках у вашых гарадах і населеных пунктах або раздаваць людзям, якія носяць ніткі (і не толькі) буклеты аб духоўнай небяспецы нашэння гэтай ніткі. Хрысціянства — гэта ў ...
Читать далее »За што касцёлам прысвойваецца тытул “Базіліка”?
“У Беларусі ёсць некалькі малых базілік. За што касцёлы могуць атрымаць такі тытул?” Ірына На пытанне адказвае а. Аляксандр Махнач SP, піяр, магістр тэалогіі, Ліда: – Дзякую за пытанне! Базіліка (з грэч. βασιλικός – каралеўскі, лац. basilica ) – у архітэктуры “выцягнуты, прамавугольны ў плане будынак, падзелены падоўжанымі радамі калонаў або слупоў на некалькі (звычайна 3 ці 5) частак (нефаў, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!