24 і 25 жніўня літургічная служба алтара парафіі Св. Антонія з Мар’інай Горкі наведала месца пахавання кс. Кардынала Казіміра Свёнтка. Гэта кароткае паломніцтва маладыя парафіяне Пухавіцкага раёна ахвяравалі Богу ў інтэнцыі заканчэння будовы касцёла ў Рудзенску і аб паспяховым новым навучальным годзе, які чакае іх ужо праз некалькі дзён. У цішыні крыпты Пінскай Катэдры пілігрымы дзякавалі Богу за асобу славутага ...
Читать далее »У Беларусі
Упершыню ў Беларусі пенсіянер паступіў у семінарыю
Гамяльчук Мікалай працаваў канструктарам і быў няверуючым, але раптам Бог увайшоў у ягонае жыццё. Такога ў Беларусі яшчэ не было: у 66 гадоў парафіянін гомельскай парафіі паступіў у семінарыю. Зараз Мікалаю Ермакову 69 гадоў, у яго за плячыма ўжо тры гады навучання ў семінарыі. Сёлета ён рыхтуецца стаць дыяканам, а ў наступным годзе, калі Мікалаю стукне 70, прыняць святарскае пасвячэнне. ...
Читать далее »Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў новапрызначанага прэм’ер-міністра Сяргея Румаса
18 жніўня Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, скіраваў новапрызначанаму прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь Сяргею Румасу віншаванне ад імя Каталіцкага Касцёла, паведамляе Catholic.by. Прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь Сяргею Мікалаевічу Румасу Глыбокапаважаны Сяргей Мікалаевіч! Ад імя Каталіцкага Касцёла і ад сябе асабіста віншую Вас з прызначэннем на высокую і адказную пасаду кіраўніка ўрада Беларусі. Знамянальна, што гэта адбылося ...
Читать далее »Учынак міласэрнасці: на вуліцах Гродна моладзь падзялілася хлебам з патрабуючымі
18 жніўня група моладзі з Гродна, якая ўжо традыцыйна збіраецца спяваць рэлігійныя песні ў цэнтры горада, у складзе 10-ці чалавек разам з кс. Андрэем Бялаблоцкім (які і заахвоціў маладых людзей да ўчынку міласэрнасці) выйшла на вуліцы горада з бутэрбродамі, садавінай і агароднінай на пошукі патрабуючых і бедных, каб іх накарміць. Кожны ўдзельнік акцыі прыгатаваў штосці смачнае для патрабуючых, якія не ...
Читать далее »Крэатыў ад дамініканаў: як прыцягнуць вернікаў у касцёл
Айцец-дамініканін Раман Шульц OP, aдміністратар парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве, апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы здымак з ноў-хаў, які прыдумалі манахі, каб прыцягнуць вернікаў у касцёл. Побач са святыняй стаіць аўтамабіль, на якім вывесілі банэр з тэкстам: — Вы каталік — каталічка? Калі хочаце паразмаўляць з каталіцкім святаром, манахам; калі патрабуеце заступнічай малітвы — ён ...
Читать далее »Шэсць дзён пад зорным небам, або пра рэкалекцыі для міністрантаў з лідскай парафіі
6–11 жніўня міністранты лідскай парафіі Святой Сям`і перажывалі рэкалекцыі. У гэтым годзе яны адбыліся ў маляўнічай вёсцы Асава пры парафіі св. Юрыя, мучаніка. Гэтыя шэсць дзён, як адзначылі хлопцы, запомняцца ім яшчэ на доўгі час. Гэтыя дні таксама запомняцца і жыхарам вёскі Асава. Многія з зацікаўленасцю глядзелі на паляўнічую кухню, намётавы гарадок, які юнакі расставілі недалёка ад касцёла. Некаторыя жыхары ...
Читать далее »Католический епископ Франческо Олива передаст православным Гомеля мощи Параскевы-Пятницы
Ковчег с частицей мощей святой мученицы Параскевы прибудет 18 августа в 21.00 в православный Свято-Петро-Павловский кафедральный собор Гомеля для молитвенного поклонения верующих. Итальянский католический епископ Франческо Олива, ординарий Локри и Джераче доставит для постоянного местопребывания частицу мощей святой Параскевы из кафедрального собора города Джераче в Калабрии (Италия), сообщает Katolik.life по материалам пресс-релиза епархии. — Жители и гости Гомеля получат возможность ...
Читать далее »У Канстанцінаве, што на Мядзельшчыне, адбылася адпустовая ўрачыстасць
Фэст з нагоды Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшоў тут у сераду 15 жніўня. Гэта свята парафіяне называюць яшчэ спажой. Галоўная славутасць вёскі ў тым, што пабудавана яна ў 1896 г. з мясцовага бутавага каменю на падмурку храма, закладзенага ў 1826 г. па фундацыі Францішка Пашкевіча. Заканчэнне будаўніцтва фінансавалі граф Віктар Старжынскі з жонкай Марыяй (з Беніслаўскіх) і Аляксандр Хамінскі з ...
Читать далее »У Лідзе адбылося благаслаўленне званоў
15 жніўня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Індустрыяльны) адбылася адпустовая ўрачыстасць. Падчас вячэрняй святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, былі благаслаўлёны 3 званы. Кожны звон атрымаў сваю назву. Першы звон – самы малы, вагой 60 кг – быў названы ў гонар Вялікага Папы св. Яна Паўла ІІ, падчас пантыфікату якога была заснавана гэтая парафія, дзе ...
Читать далее »У Гомелі пачалося будаўніцтва новага касцёла
Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец 15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, асвяціў крыж і зямлю пад будаўніцтва аднайменнай святыні ў Гомелі. Парафія з такім тытулам існавала ў горадзе да 1938 году. Затым улада бальшавікоў закрыла парафію, святары былі рэпрэсаваныя і забітыя, а ў 1940 годзе касцёл, які знаходзіўся на цэнтральнай плошчы, быў узарваны камуністамі. Біскуп Казімір Велікаселец, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!