У Беларусі

У Беластоку памёр беларускі пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка

Развітанне пройдзе ў Мінску, дата і месца вызначаюцца. Пасля дзесяці дзён комы ў шпіталі польскага Беластоку 9 лістапада адышоў у вечнасць беларускі пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка. Яму было 53 гады, у яго засталіся жонка і дзеці. Уладзіслаў родам з Гомеля, жыў у Мінску, затым — ва ўкраінскім Чарнігаве. Апошні час Уладзіслаў працаваў з архівамі НКУС і КДБ, якія адкрылі ва Ўкраіне, ...

Читать далее »

Піярскія дні моладзі адбыліся ў Шчучыне

2–4 лістапада ў Шчучыне адбыліся Піярскія дні моладзі. На сустрэчу з Богам і бліжнім прыбыло каля 60 маладых людзей з піярскіх парафій Ліды і Шчучына. Дэвізам ПДМ сталі словы “Бог – наш Айцец, і хваліць Яго проста”. Таму ўсе канферэнцыі ў межах сустрэчы былі звязаны з Асобай Бога Айца, якога ўдзельнікі яшчэ больш пазнавалі як любячага Айца, які міласэрны і ...

Читать далее »

У Смаргоні адбылося першае спатканне групы «Пошук»

3 і 4 лістапада ў Смаргоні адбылося першае спатканне групы «Пошук» для хлопцаў і дзяўчат з 10-11 класаў і вышэй. Сустрэчу арганізавалі айцы салезіяне і сёстры салезіянкі, паведамляе SDB.by. Спатканне праводзілася з мэтай даць моладзі магчымасць нанова адкрыць прыгажосць хрысціянскага жыцця і ўбачыць сябе па-новаму. Удзельнікі два дні разважалі над тэмай «Я – гэта дар». Юнакі і дзяўчаты ўдзельнічалі ў ...

Читать далее »

У Гомелі пабудавалі каталіцкую капліцу і заклалі падмурак касцёла

У Савецкім раёне Гомеля, на месцы будаўніцтва каталіцкага храма Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, узведзена часовая капліца. Хутка пройдзе яе асвячэнне, і мясцовыя католікі змогуць збірацца тут на св. Імшу, каб не дабірацца праз увесь горад да пакуль адзінага ў Гомелі касцёла на вуліцы Савецкай. Адначасова працягваюцца працы па ўзвядзенню новага каталіцкага храма — будаўнікі завяршаюць заліццё падмурка. Нагадаем, касцёл з’явіцца ...

Читать далее »

Біскуп Юзаф Станеўскі ўзначаліў парафіяльную ўрачыстасць у Лаздунах

28 кастрычнiка, у дзень свайго нябеснага апекуна, у парафii Святых Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах адбыўся парафiяльны фэст. Святочную Імшу з гэтай нагоды ўзначалiў дапаможны бiскуп Гродзенскай дыяцэзii Юзаф Станеўскi. Таксама на ўрачыстасцi прысутнiчаў ксёндз-дзекан Вiктар Субель, пробашч парафii ў Трабах, i святары з усяго Iўеўскага дэканату. Касцёл у Лаздунах у гэты дзень быў перапоўнены. Акрамя парафiянаў на ўрачыстаць ...

Читать далее »

Mалітва за паляўнічых прайшла ў Вялікай Бераставіцы

3 лістапада, ва ўспамін св. Губерта, у парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы адбылася святая Імша ў інтэнцыі паляўнічых. Гэты святы з’яўляецца іх апекуном. Імшу ўзначаліў пробашч парафіі а. Вальдэмар Слота CSsR. Святар заклікаў паляўнічых захоўваць вялікую пашану да прыроды і жывёлаў. Акрамя таго, ён распавёў пра асобу св. Губерта, які з’яўляецца таксама апекуном леснікоў. Святы Губерт нарадзіўся ў 665 ...

Читать далее »

У Мсціславе пачалі работы па выратаванні старадаўняга касцёла (відэа)

На першым этапе закінуты храм закансервуюць. У Мсціславе, на помніку архітэктуры XVIII стагоддзя — касцёле езуітаў — зноў ажыўленне. Да супрацьаварыйных работ прыступілі будаўнікі з Магілёва — падрадная арганізацыя будтрэста №12. Спецыялісты павінны падрыхтаваць да кансервацыі культавае збудаванне — езуіцкі касцёл у стылі барока, які размешчаны амаль у самым цэнтры Мсціслава, паведамляе актывіст Дзяніс Касцюкевіч. У мясцовым райвыканкаме ўдакладнілі, што ...

Читать далее »

10 лістапада ў Мінску — сустрэча для музыкантаў «Грай Пану»

«Грай Пану» — сустрэча, якую ладзяць удзельнікі Rybyproject для музыкантаў і не толькі. Сустрэча пройдзе 10 лістапада ў Мінску ў касцёле Маці Божай Будслаўскай (Каменная Горка). Гэта будзе ўжо трэцяя сустрэча «Грай Пану» па ліку, але першая ў Мінску. Фармат лістападаўскай «музычнай тусоўкі» будзе адрознівацца ад папярэдніх. Гэта будзе аднадзённая сустрэча без асобных майстар-класаў. Удзельнікі сустрэчы змогуць разам «паджэміць» (паімправізіраваць). ...

Читать далее »

«Святасць магчыма і сёння»: у Навагрудку адбылася сустрэча для дзяўчат

29-31 кастрычніка ў кляштары Кангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) у Навагрудку адбылася сустрэча дзяўчат. На духоўныя практыкаванні прыбылі 32 удзельніцы з Мінска, Гродна, Геранёнаў, Войстама, Маладзечна, Навагрудка. Сустрэча праходзіла пад назвай “Дзіўны Пан у сваіх святых”. Ксёндз Уладзіслаў Сурвіла і сёстры назарэтанкі пазнаёмілі ўдзельніц з жыццём бл. сястры Стэлы і яе дзесяці паплечніц, мучаніц з Навагрудка, і разам ...

Читать далее »

“Адбіраць дзяцей за беднасць недапушчальна!” Рабін Ягудзі звярнуўся ў Адміністрацыю Прэзідэнта

Вядомы пралайфер заклікае перагледзець крытэрыі, па які дзяцей «ставяць у сацыяльна-небяспечнае становішча» (па-руску СОП – социально-опасное положение). Вядомы беларускі равін Ігаэл Ягудзі — палітолаг, аналітык па пытаннях дэмаграфічнага суверэнітэту і сямейнай палітыкі беларускіх пралайф-арганізацый, звярнуўся да намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалая Снапкова. Ігаэл Ягудзі заклікае чыноўніка зрабіць усё, што ад яго залежыць, уключаючы асабісты зварот да прэзідэнта, “для спынення ...

Читать далее »