10 студзеня 2020 года арцыбіскуп Габар Пінтэр сустрэўся з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусі Уладзімірам Макеем у сувязі з завяршэннем сваёй дыпламатычнай місіі ў краіне. Падчас сустрэчы былі разгледжаны актуальны стан і перспектывы пашырэння дыялогу паміж Беларуссю і Святым Пасадам у розных галінах, “уключаючы супрацоўніцтва ў гуманітарнай і культурнай сферах, узаемадзеянне на міжнародных пляцоўках”, — паведаміла прэс-служба Міністэрства замежных спраў. ...
Читать далее »У Беларусі
Святочнае шэсце Трох Каралёў адбылося ў Лідзе
6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) адбылося першае ў дыяцэзіі святочнае шэсце Трох Каралёў. Перад святой Імшой працэсію прывітаў біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Урачыста ўвайшоўшы ў касцёл пад калядны спеў, Каралі і ўдзельнікі працэсіі пакланіліся перад стаенкай. На пачатку св. Імшы пробашч кс. канонік Уладзімір Гуляй прывітаў усіх прысутных у касцёле – ...
Читать далее »Арцыбіскуп Габар Пінтэр: буду неафіцыйным паслом Беларусі ў свеце
5 снежня 2020 г. у мінскім архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі св. Імшу на заканчэнне сваёй працы ў Беларусі ўзначаліў Апостальскі Нунцый, арцыбіскуп Габар Пінтэр. Развітацца з іерархам сабраўся ўвесь склад Канферэнцыі Біскупаў, святары і сотні вернікаў. Наперадзе ў дыпламата місія ў Гандурасе, за плячыма – больш чым тры гады служэння ў Беларусі, за якія, шчыра прызнаўся іерарх, ён удзячны ...
Читать далее »Валанцёрка з Гродзенскай дыяцэзіі распавядае пра свой вопыт на сустрэчы Тэзэ
З 28 снежня па 1 студзеня ў Вроцлаве (Польшча) праходзіла 42-я Еўрапейская сустрэча моладзі, арганізаваная супольнасцю з Тэзэ. Сваім досведам удзелу ў сустрэчы дзеліцца дзяўчына з Гродзенскай дыяцэзіі. Мая прыгода з Тэзэ пачалася ў мінулым годзе з прапановы сяброўкі. “Ведаеш, у гэтым годзе сустрэча Тэзэ адбудзецца ў Мадрыдзе. Паехалі з намі!” – прапанавала яна. І ўжо праз паўгадзіны я адказала ...
Читать далее »Рэкалекцыі па распазнанні паклікання для юнакоў распачаліся ў Гродне
3 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне распачаліся рэкалекцыі для юнакоў. Сустрэча пачалася Эўхарыстыяй, якую цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Імшу канцэлебравалі кс. прэлат Ежы Лявінскі, які днём раней адзначаў 90-годдзе; кс. Віталь Вайцяхоўскі, рэктар семінарыі ў Гродне; яе прэфект кс. Ян Раманоўскі; эканом кс. Валерый Аброшка; духоўны айцец семінарыі кс. Ян Сарэла; сакратар біскупа кс. Юрый Марціновіч. На ...
Читать далее »Дзеці і моладзь з Навагрудка наведалі лідскі каток і прынялі ўдзел у парафіяльнай ёлцы
2 студзеня дзеці і моладзь разам са сваім душпастырам, кс. Юрыем і с. Хэленай, катэхеткай у парафіі св. Міхала Арханёла, правялі актыўны адпачынак, катаючыся на лёдзе ў Лідскім лядовым палацы. Для многіх катанне на каньках было першым незабыўным, але і балючым досведам. Усяго адзін сеанс катання даў даволі добрыя вынікі. Наступным пунктам праграмы была дэгустацыя лідскай піццы. 3 студзеня ў ...
Читать далее »Зімовыя вакацыі з Богам прайшлі ў Мінску
У араторыі імя св. Яна Боска пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску з 26 па 28 снежня адбываліся вакацыі з Богам. Дзеці і падлеткі працягвалі разважаць над тэмай “Разам з Янам Боска крочым і дайсці да Неба хочам”, якую распачалі падчас восеньскіх вакацый. На гэты раз разважалі над юнацтвам святога Яна Боска. На працягу трох дзён дзеці абмяркоўвалі тэмы ...
Читать далее »Дзень нараджэння адзначыў найстарэйшы святар Беларусі
1 студзеня, ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі, ксёндз прэлат Юзаф Трубовіч – найстарэйшы святар у Беларусі – адзначаў дзень нараджэння. Святар нарадзіўся на Віцебшчыне ў вёсцы Невярышкі ў 1926 г. У дзень нараджэння ксяндза прэлата адбылася ўрачыстая святая Імша ў гродзенскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, дзе ён служыць з 1999 года. На літургіі сабралося духавенства і шматлікія вернікі, ...
Читать далее »Акцыя «Падары радасць на Каляды» адбылася ў Лідзе
26-27 снежня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) адбылася акцыя «Падары радасць на Каляды». Ужо некалькі год запар вернікі парафіі прымаюць удзел у гэтай акцыі. Увесь Адвэнт парафіяне збіралі ўсё самае неабходнае для «святочных пасылак» патрабуючым сем’ям. Пасля свята Божага Нараджэння душпастыры фарнага касцёла, сёстры законныя і моладзь разам са святым Мікалаем і анёлкамі два дні развозілі 80 ...
Читать далее »Усебеларуская сустрэча Новага года адбудзецца ў Будславе
У ноч з 31 снежня 2019 на 1 студзеня 2020 года ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай перад цудатворнаю Святыняй Беларусі адбудзецца адмысловае набажэнства, цэлебрацыю якога ўзначаліць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. «Традыцыйна ўвечары апошняга дня года мы дзякуем Богу за пражыты год, за ўсе атрыманыя ласкі, а таксама просім, каб Найвышэйшы благаславіў нас, нашых родных і блізкіх у Новым годзе. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!