З 5 па 7 лістапада ў Шчучыне прайшлі духоўныя сустрэчы для юнакоў. У трохдзённых рэкалекцыях пад дэвізам «Ён устаў і пайшоў!» удзельнікі разважалі над таямніцай паклікання да манаскага жыцця і святарства. У рамках праграмы духоўных сустрэч юнакі наведалі месца пахавання айцоў піяраў, якія, яшчэ зусім нядаўна, працавалі ў Беларусі, а таксама згулялі ў квэст гульню ў старым шчучынскім бункеры. а. ...
Читать далее »У Беларусі
Арцыбіскуп Габар Пінтэр прызначаны Апостальскім Нунцыем у Гандурасе
Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што 12 лістапада 2019 года Яго Святасць Папа Францішак прызначыў Яго Эксцэленцыю Габара Пінтэра, тытулярнага арцыбіскупа Велбужцкага (Velebusdiensis), Апостальскім Нунцыем у Гандурасе. З 13 мая 2016 года арцыбіскуп Габар Пінтэр з’яўляецца Апостальскім Нунцыем у Рэспубліцы Беларусь і працягне сваю дыпламатычную місію ў нашай краіне прыблізна да сярэдзіны студзеня 2020 года. Catholic.by
Читать далее »Сустрэча для моладзі, арганізаваная айцамі піярамі, прайшла ў Шчучыне
7 — 9 лістапада моладзь з Ліды і Шчучына, а гэта каля 60 чалавек, мела магчымасць паразважаць на тэму асобы Езуса Хрыста. Засяродзіцца на тым, кім з’яўляецца Другая Асоба Божая і чаму такім важным з’яўляецца штодзённы выбар Хрыста, дапамагалі ўдзельнікам піярскіх дзён моладзі кс. Міхаіл, пробашч парафіі ў Абухава і сястра Назарыя, якая служыць у Лідзе (Фара). Акрамя вельмі даступных ...
Читать далее »Арцыбіскуп Кандрусевіч наведаў Гродна, дзе 30 гадоў таму распачаў біскупскае служэнне
10 лістапада Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адзначыў 30-годдзе біскупскага служэння. Па словах самога іерарха, яго вялікім жаданнем было менавіта ў гэтай святыні падзякаваць Пану Богу за ўсё дабро, атрыманае за гэтыя 30 гадоў, і ўсіх людзей, якіх Божы Провід паставіў на яго шляху. 14 лютага 1988 г. кс. доктар Тадэвуш Кандрусевіч ...
Читать далее »Восеньскія вакацыі з Богам прайшлi ў Мiнску
У араторыі імя св. Яна Боска ў Мінску пры парафіі св. Яна Хрысціцеля з 1 па 6 лістапада адбываліся вакацыі з Богам. Дэвізам сёлетніх вакацый з’яўляліся словы «Разам з Янам Боско крочым і дайсці да Неба хочам!», паведамляе sdb.by. Варта адзначыць, што лагер быў падзелены на дзве часткi: днём адбываўся лагер для дзяцей, а ўвечары была арганізавана праграма для падлеткаў. ...
Читать далее »Актава Усіх Святых у гродзенскай семінарыі
З 1 па 8 лістапада Каталіцкі Касцёл перажываў актаву Усіх Святых. Гэты час прысвечаны асаблівай памяці і малітве аб усіх верных памерлых. На працягу гэтай актавы можна таксама атрымаць поўны адпуст, выканаўшы пэўныя ўмовы. Навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне пастараліся не змарнаваць Божую ласку, а плённа выкарыстаць магчымасць хутэй выбавіць сваіх блізкіх памерлых з чыстца. Першыя дні лістапада будучыя ...
Читать далее »Салезiянская сям`я Беларусi адзначыла Дзень Еднасцi
7 лістапада салезіянскай сям’я Беларусі адзначыла Дзень Еднасці. У бягучым годзе гонар прымаць свята атрымала мінская салезіянская супольнасць, прадстаўнiкi якой нясуць сваю паслугу ў парафіi св. Яна Хрысціцеля ў мiкрараёне Серабранка. Распачалося свята са святой Імшы, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. На распачацце святой Імшы пробашч мясцовай парафіі Аляксандр Мятліцкі SDB прывітаў шаноўнага біскупа, рэгіянальнага настаяцеля ...
Читать далее »На адну парафію ў Беларусі стала больш
1 лістапада 2019 года пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі атрымала новая парафія Благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай у Гродне, паведамляе grodnensis.by. Дакумент быў сімвалічна падпісаны ва ўрачыстасць Усіх Святых намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктарам Лісковічам. Новая парафія ахоплівае мікрараён горада Гродна Баранавічы. Апякункай парафіі абрана благаслаўлёная Мар’яна Бярнацкая, якая недалёка ад гэтага мікрараёна была 13 ліпеня 1943 г. разам з сынам ...
Читать далее »Парафіяльную ўрачыстасць адзначылі ў Лаздунах
27 кастрычніка ў парафіі Святых Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах адбылася парафіяльная ўрачыстасць. На яе прыбылі не толькі мясцовыя парафіяне, але і вернікі з усіх куткоў Беларусі. Галоўную Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі. Таксама разам маліўся кс. Павел Эйсмант, куратар 1-га курсу Вышэйшай духоўнай семінарыі. Урачыстасць распачалася з прывітання арцыпастыра і ўсіх гасцей пробашчам парафіі кс. ...
Читать далее »Біскуп Яшэўскі прадставіў Касцёл на кангрэсе «Беларуская мова — галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы»
У Мінску прайшоў Першы міжнародны навуковы кангрэс «Беларуская мова — галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы», прымеркаваны да 90-годдзя Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. Ва ўрачыстым пасяджэнні і адкрыцці кангрэсу, якое адбылося 31 кастрычніка ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, па благаслаўленні Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча прынялі ўдзел прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB і кс. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!