14 снежня ў Гродне на Кургане Славы ваеннаслужачыя гродзенскага гарнізону прынялі прысягу.
Як паведамляе «Вечерний Гродно», на цырымоніі сабралося шмат людзей. Падтрымаць навабранцаў прыехалі людзі з усіх куткоў вобласці.
Традыцыйна ў свяце ўдзельнічалі прадстаўнікі каталіцкага і праваслаўнага духавенства, якія ўдзялілі салдатам благаслаўленне на шчаслівую службу ў войску і акрапілі іх асвячанай вадой.
Каталіцкі Касцёл прадставіў кс. Павел Безляповіч, вікарый катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.
для друку