У Беларусі

Сям’я была галоўнай тэмай «канікул з Богам» у Росі

У парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі (Ваўкавыскі дэканат) адбыліся “канікулы з Богам” для наймалодшых парафіян. Яны былі прысвечаны тэме “Сям’я – скарб у тваіх руках”. Падчас сустрэч з дзецьмі арганізатары летняга адпачынку стараліся нагадаць ім, што ўсе людзі маюць патрэбу ў любові, разуменні, павазе. Падкрэслівалася, што кожны чалавек сумуе па родных і блізкіх людзях, якія жадаюць ім дабра і прабачаюць ...

Читать далее »

Міністэрства замежных спраў: «Мы чакаем кіраўніка Рыма-Каталіцкай Царквы з візітам у Рэспубліку Беларусь»

27 чэрвеня, напярэдадні ўрачыстасці святых Пятра і Паўла, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр даў прыём з нагоды шостай гадавіны пантыфікату Папы Францішка, на якім прысутнічалі прадстаўнікі дзяржаўных уладаў Беларусі і дыпламатычнага корпусу ў нашай краіне. Са словам прывітання ад імя ўраду да прысутных звярнуўся намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка. У адказ на прамову Апостальскага нунцыя ...

Читать далее »

Штодзённая малітва за пілігрымаў трывае ў Будславе

Як інфармуе catholic.by, пачынаючы з 28 чэрвеня ў Нацыянальным санктуарыі перад цудатворным абразом Маці Божай Будслаўскай штодзённа цэлебруецца св. Імша за пілігрымаў і ва ўсіх тых інтэнцыях, з якімі яны ідуць і едуць да Маці Божай. Гэтыя цэлебрацыі адбываюцца па буднях кожную раніцу а 7-й гадзіне. 2 ліпеня, ва ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, св. Імша ў гэтай ...

Читать далее »

«Падводная частка айсбергу». Як у Будславе рыхтуюцца да фэсту

Да ўрачыстасцяў Маці Божай Будслаўскай застаецца ўсяго дзесяць дзён, і мы скіраваліся ў Нацыянальны санктуарый, каб на месцы паглядзець, як ідуць апошнія прыгатаванні да фэсту, што распачнецца 5 ліпеня. Штаб, жаўнеры і ўзнагароды Перш за ўсё, звяртае на сябе ўвагу бурная дзейнасць «штабу падрыхтоўкі». «Галава» ў ім, як і належыць, — новапрызначаны будслаўскі пробашч кс. Дзмітрый Дубовік, які ўпершыню рыхтуе ...

Читать далее »

Гродзенскі тэалагічны каледж аб’яўляе набор навучэнцаў

Тэалагічны каледж св. Казіміра ў Гродне аб’яўляе набор навучэнцаў на 2019/2020 навучальны год. Уступны экзамен адбудзецца 21 жніўня ў 11 гадзін. Дакументы прымаюцца пасля папярэдняга запісу з 15 ліпеня да 21 жніўня кожны панядзелак з 10.00 да 12.00 у біскупскай курыі па адрасе: г. Гродна, вул. К. Маркса, 4. Папярэдні запіс: тэл.: + 375 29 887 71 05; +375(152) 75 ...

Читать далее »

Летнiя вакацыi для мiнскага «Савiо-клуба» прайшлi ў вёсцы Мажэйкi

З 2 па 7 чэрвеня семнаццаць удзельнікаў «Савіо-клуба» разам са сваімі аніматарамі і с. Дар’яй Еўтухоўскай FMA мелi магчымасць духоўна i фiзiчна адпачыць у в. Мажэйкі (Пастаўскі раён), паведамляе sdb.by. Падчас лагера, якi праходзiў пад назвай “Святасць таксама для цябе”, удзельнікі «Савіо-клуба» разважалі над тым, што такое святасць, як набыць смак да святасці і якія канкрэтныя крокі да святасці неабходна ...

Читать далее »

«Быць жывымі». Ідзе запіс у сямейную пілігрымку ў Будслаў

Рух сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame з радасцю запрашае ўсе хрысціянскія сем’і прыняць удзел у V пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай. Пілігрымка аднадзённая, выходзіць з в. Пузыры Мядзельскага раёна. Шлях складзе каля 15 км. Тэма сёлетняй сямейнай пілігрымкі — «Быць жывымі». Інфармацыя пра пілігрымку: Пілігрымка аднадзённая (5 ліпеня). Першапачатковы пункт — в. Пузыры (прыкладна 15 км ад ...

Читать далее »

Урачыстасць Божага Цела ў Гродне: любоў Хрыста – для ўсіх людзей

20 чэрвеня адзначалася ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста, падчас якой асаблівым чынам ушаноўваецца Збаўца ў Эўхарыстыі. У гэты дзень вернікі з усіх гродзенскіх парафій сабраліся ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. У літургіі прынялі ўдзел таксама святары, законныя сёстры, якія служаць у Гродне, і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцзіі Юзаф Станеўскі. Узначаліў Эўхарыстыю біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Вялікае свята ...

Читать далее »

Колькі павінны каштаваць свечкі ў храме? Падлічыў прадпрымальнік

Каталіцкі вернік з Мінска напісаў у сацсетцы аб сваім меркаванні наконт кошту свечак у храмах. Пост выклікаў цікаўнасць і пачаў актыўна абмяркоўвацца. Прыводзім допіс цалкам. – Здаўна лічыцца, што культавым мэтам найлепшым чынам адпавядаюць свечкі з натуральнага пчалінага воску. Наўпрост гэтую думку падтрымлівае адпаведная малітва асвячэння пасхалу. Колькі ж можа каштаваць воскавая свечка, калі троху аддаліцца ад жарту пра маленькі ...

Читать далее »

Актуалізаваная праграма ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай

Мы знаёмім вас з актуалізаванай праграмай ўрачыстасцяў у гонар Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі, якія праходзяць на тэму «Каралева сем’яў, маліся за нас».       БУДСЛАЎ 2019. ПРАГРАМА 5 ліпеня, пятніца 13.00–17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў пробашчам будслаўскай парафіі кс. Дзмітрыем Дубовікам 17.30 — прэзентацыя каталіцкай прэсы, прысвечаная 25-годдзю часопiса «Дыялог» (заснаваны ў студзені 1994 г.), і новых ...

Читать далее »